Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ды не хвалюйцеся вы, Пятро Вацлававіч, усё будзе ў ажуры! — кляўся верны Кірыла.

— Спадзяюся, — прабурчаў гаспадар і пакінуў дзяжурку.

...У рэстаране Жыгоцкі, нягледзячы на важнасць сустрэчы з высокапастаўленым чалавекам, усё не мог забыцца на той прыкры выпадак. Раз-пораз уяўляўся яму нахабны твар Паўла Алегавіча, яго вульгарна раскінутыя на тра­ве рукі і ногі. Не адпускала боязь, што вычварыць гэты скамарох за час яго адсутнасці нейкую нечуваную подласць, што непапраўна скампраметуе Пятра Вацлававіча перад усім пасёлкам. Ды, як ні круці, ужо скампраметаваў, валяючыся ў сваёй бамжаватай вопратцы перад варотамі дома.

«Сволач!» — вар’явалася, кіпела нутро Жыгоцкага. Ён не адчуваў смаку вытанчаных страў і напояў, дрэнна ўспрымаў словы суразмоўцы, які з нязводнай зычлівай усмешкай сядзеў насупраць яго.

Але самым жахлівым уяўляўся варыянт, калі Тамара вернецца і ўбачыць бацьку на траве перад домам. Да таго ж і спакойна заехаць у вароты ён не дазволіць. Будзе намагацца прашмыгнуць унутр, хапацца рукамі за дзверы. І значыць, ахоўнікам прыйдзецца ўжываць сілу. А гэта лямант, скандал.

«Ды колькі ж будзе мучыць мяне гэты чарвяк!» — абураўся Пятро Вацлававіч, з лагоднай усмешкай чокаючыся з субяседнікам.

Нарэшце ён не стрываў, папрасіў прабачэння, выйшаў у прыбіральню і набраў на мабільніку нумар дзяжуркі. Але не паспеў прагучаць і першы гудок, як узлаваўся на сваю маладушнасць, скінуў набор і наогул адключыў тэлефон.

«Хай будзе, як будзе! Чорт іх усіх праглыні!» — вылаяўся Пятро Вацлававіч і, расшпільваючы шырынку, наблізіўся да пісуара.

Астатні вечар, каб заглушыць неадчэпную трывогу, Жыгоцкі выпіў больш, чым належала, развязаў язык, нават зрабіўся балбатлівы і легкадумны. Напрыканцы дайшоў да таго, што пад гукі аркестра пусціўся ў скокі. На павольны танец яго залучыла даўганогая грудастая дзяўчына і бесцырымонна прапанавала свае паслугі.

Прысаромлены, успомніўшы пра Тамару, Пятро Вацлававіч вярнуўся да століка, дзе яго чакаў ужо добра захмелены субяседнік. Удвух яны дапілі каньяк.

Дамоў Жыгоцкі вярнуўся а палове першай ночы. Па дарозе прыняў таб­летку, якая ацверажае і прыбірае непрыемны пах з рота. Прыехаўшы, з гара­жа адразу пакіраваў у дзяжурку. Паўсонны Кірыла схамянуўся, падскочыў з крэсла і сказаў неяк вінавата, што Павел Алегавіч знік з яго поля зроку каля паловы дзевятай.

— То ляжаў, ляжаў сабе ўсё на тым самым месцы, — гаварыў усхваляваны вартаўнік, — а потым знік — як скрозь зямлю праваліўся.

— Ды ты, напэўна, адлучыўся і празяваў, — з прыкрасцю буркнуў Жыгоцкі.

— Пятро Вацлававіч, здароўем клянуся — ні на хвіліну не адыходзіў! — пакрыўджана ўсклікнуў Кірыла. — Толькі зірнуў на суседнія маніторы, а яго ўжо і след прастыў. Я нават на вуліцу выбег, думаў убачу. Няма.

— А тэрыторыю правяраў? Можа, ён праз агароджу. таго. сігануў? — спытаўся Жыгоцкі, сам не даючы гэтаму веры.

— Ну не мог ён такую вышыню пераскочыць, Пятро Вацлававіч, — горача тлумачыў вартаўнік, — да таго ж калючым дротам пакрытую. І нават калі б пералез, то сабакі б пачулі.

— Дык кажаш, тут жа выскачыў на вуліцу і яго не было? — падазрона спытаўся Жыгоцкі. — Колькі хвілін прайшло, як ты выбег за браму?

— Ды мо пару хвілін. Ён, канешне, мог павароткі за гэты час дасягнуць, але для гэтага павінен быў, як чорт, бегчы.

— Ладна, — крыху супакоіўся Жыгоцкі, — знік — і ліхаманка на яго галаву. Галоўнае, што ніякага паскудства не ўчыніў. Тамара як?

— Прыехала без дзесяці адзінаццаць і адразу ж паднялася да сябе, — далажыў Кірыла.

— Спіць?

— Не магу знаць. Святло, правяраў, а палове першай патухла.

— Добра, Кірыла. — Жыгоцкі па-свойску паклаў руку на вартаўнікова плячо. — Ты тут драмлі, ды час ад часу пазірай на манітор, што за брамку адказвае. Трасца ведае, што гэты мярзотнік задумаў. Раптам вернецца.

Жыгоцкі павярнуўся і пайшоў з дзяжуркі.

— Добрай ночы, Пятро Вацлававіч! — любоўна пажадаў яму барадаты Кірыла.

Аднак гаспадара чакала новая неспадзяванка. У холе на другім паверсе, дзе ён сеў пагартаць перад сном дакументы, з’явіўся слуга, падышоў, інтымна нахіліўся і выняў з кішэні канверт:

— Гэта вам, Пятро Вацлававіч. Толькі што Валодзька з паштовай скрыні дастаў.

Пры адным позірку на канверт Жыгоцкага перасмыкнула, бо ў графе зваротнага адраса стаяла задзірыстае: «Багатка П.А.». Ён са штучнай абыякавасцю прыняў канверт, нядбайна кінуў на часопісны столік. Але, як толькі слуга выйшаў, прагавіта схапіў гэты ліст. Зрэшты, ускрываць адразу не стаў, а апасліва азірнуўся, устаў з крэсла і шпарка рушыў у свой кабінет, што знаходзіўся непадалёк ад хола. Там запёрся на ключ, падышоў да стала, сеў і толькі тады разарваў злашчасны канверт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x