Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вы здзекуецеся? – адарыўшы мяне нядобрым позіркам, спытала Краўзэ.

– Ды гэта вы здзекуецеся! – выбухнуў я. – Думаеце, калі настаўнік хварэе, дык можна яму мазгі пудрыць?! Не выйдзе, дзеванькі. А ну занялі ўсе свае месцы!

– Ніхто вам нічога не пудрыць. Вы нас не папярэджвалі. А значыць мы не можам зараз пісаць кантрольную. Калі ж вы нас будзеце прымушаць да гэтага, то мы пойдзем скардзіцца дырэктару, – Кіра выдала тыраду, якой пацвердзіла мае ранейшыя здагадкі пра межы яе ветлівасці, чуласці і спагадлівасці. Усё тое, што мне заўсёды імпанавала ў ёй, імгненна разбівалася аб пагрозу дрэннай адзнакі.

– Ідзіце хоць у Гаагскі трыбунал, – расчаравана прамовіў я і махнуў рукой.

– Калі трэба будзе, то пойдзем і туды, – аскірзнулася Кіра і, поклічна кіўнуўшы колькім аднакласніцам, падалася да дзвярэй.

Я адвярнуўся ад бязмоўнай рэшты класа, якая, аднак, дазваляла сабе пераможна ўхмыляцца. Я тупа глядзеў у вакно. На чорныя рукі-голлі падрыхтаваных да сапраўднай вясны дрэў. На гразь, якой не даваў раскулешыцца перадапошні маразец. На дзіўнага мінака ў старасвецкім паляўнічым строі. Апошні раптоўна азірнуўся і памахаў мне на знак прывітання. Мая сківіца паспрабавала адвіснуць да самае падлогі, але ўперлася ў падваконне: абліччам мінак нагадваў паляўнічага, які кагадзе прымроіўся мне на рэпрадукцыі карціны Брэйгеля. Я збіраўся адчыніць вакно і крыкнуць незнаёмцу, каб той зайшоў у школу і пагутарыў са мною. Але ў тую самую секунду ў клас вярнулася дэлегацыя жальбітак на чале з Кірай Краўзэ. Дзяўчына свяцілася ад шчасця, нібы толькі што уласнаручна ўзняла сцяг перамогі над рэйхстагам.

– Эрнест Скіргайлавіч, зайдзіце да Зінаіды Львоўны, – ледзь стрымлівала сябе яна, каб не агучыць просьбу загадным тонам.

– Так точна, таварыш вучаніца. Дазвольце ісці? – блазнавата казырнуў я і, не чакаючы адказу, пайшоў.

Данцова сустрэла мяне са злараднай усмешкай і ўжо адкрыла шуфлядку, каб дастаць гішпанскі чабаток. Аднак у кабінет зайшоў дырэктар і запытальна зірнуў на яе і мяне. Зінаіда Львоўна паспрабавала падаць інцыдэнт у самых змрочных фарбах. Руслан Альгердавіч не прыняў гэтага змроку:

– Не драматызуйце сітуацыю, шаноўная. Настаўнік тут, можа, і невінаваты. А нават, калі і вінаваты, то не настолькі, каб учыняць тут вэрхал. Да таго ж у Эрнеста Скіргайлавіча праблемы са здароўем. Няўжо вы хочаце ўгробіць такога педагога?

– Але ж факты… – заікнулася завуч, але была адразу спынена дырэктарам:

– Якія факты, Зінаіда Львоўна?! Суцэльнае дадумванне!

Асадзіўшы Данцову, ён звярнуўся да мяне:

– Эрнесце, ідзі ў клас. Перанясі ім кантрольную работу на наступны раз. Навошта нам лішнія клопаты? А то ж ты ведаеш гэтых дзяўчынак. Прыйдуць да дому і пачнуць мамам расказваць, як іх у школе кантрольнымі мучылі.

Моўчкі пагадзіўшыся, я шмыгнуў за дзверы. Руслан Альгердавіч працягнуў размову са сваёй намесніцай. Мяркуючы па ўсім для апошняй тая гутарка была не самай прыемнай.

Вярнуўшыся ў кабінет гісторыі, я не стаў нічога казаць сваім вучаніцам, якія глядзелі на мяне ў чаканні якога-небудзь каментара. Разам з тым мне хацелася паспрабаваць прывесці іх хаця б у лёгкі ступар. Я сеў за настаўніцкі стол, дастаў аркуш А4 і пачаў старанна імітаваць напісанне заявы на звальненне. «Тлумачальную піша», – пайшоў па класу аблудны перашэпт. Я зрабіў выгляд, быццам нічога не чую. Дзяўчаты, якія сядзелі найбліжэй, працягвалі шпегаваць, выхопліваючы літары, якія шпарка пакідаліся мною на бялюткай паперы. «На звальненне», – пайшла другая хваля перашэпту, якая адразу ж змешвалася з хвалямі ахання і войкання.

– Вы збіраецеся звальняцца? – з надрывам спытала Краўзэ.

– А што мне рабіць у школе, калі нават мае любімыя вучаніцы ходзяць на мяне скардзіцца? – задаў я контрпытанне, поўнячы голас трагічнай патэтычнасцю, ад якой самому карцела гучна рассмяяцца.

Дзяўчатам было не да смеху. Яны намагаліся змадэляваць сітуацыю, калі рэшта навучальнага года пойдзе без мяне. Перспектыва атрымаць у настаўнікі гісторыі Любартаву, Данцову ці нават Мятлікаву іх анічуць не цешыла. Пры ўсёй павазе да маіх каляжанак вучаніцы не маглі паверыць, што тыя не зарэжуць іх каштоўныя адзнакі.

– Вас дырэктар прымушае звольніцца? – зноў звярнулася да мяне Кіра.

– Ты мяне прымушаеш. І твае аднакласніцы, – адказаў я, удаючы, што перачытваю заяву і шукаю, ці не нарабіў у ёй памылак.

– Заставайцеся. Мы не хочам вас адпускаць, – прамовіла, трошкі чырванеючы, яна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x