Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уранні я прачнуўся ад уласных слёз. Я не памятаў, што мне снілася, і, адпаведна, не мог уцяміць, чаму плакаў. Згадаў пра карціну і нетаропка падышоў да яе. Яна вісела без ніякіх пашкоджанняў. Сюжэтных зменаў на ёй таксама не назіралася: птушка была на сваім месцы, першы паляўнічы не паказваў свайго твару, дарога між сажалкамі пуставала, чырвоных кропак на гарах не прыкмячалася. Можна было радавацца і спіхваць усё на падступнасць сну. «А можа і перапіска з Алісай была ўсяго толькі сном?» – спытаўся я. Памяць мабільніка ў гэтым пытанні не пакідала ані кроплі аптымізму.

Кожная мая думка, кожнае маё слова, кожны мой рух поўніліся марнасцю. Я ішоў на працу, не адчуваючы пад сабой грунту. Я вучыў дзяцей, не бачачы ніводнага пробліску сваёй будучыні. Я глядзеў на Алісу, баючыся, што яна знікне проста зараз – яшчэ да надыходу канчатковага беспрасвецця. Яна ж маўчала. Па-ранейшаму маўчала. Магчыма, не мела чаго сказаць. А можа баялася сутыкнуцца з маім гневам. Так, я злаваўся. Я ўспыхваў, як добрая запалка, пры найменшай нагодзе ці нават без яе. Рэдкі клас, дзе я настаўнічаў, не атрымаў тымі днямі калонку нулікаў ці адзінак, пасля чаго завучы былі вымушаныя ладзіць разбор палётаў і нагадваць мне пра недапушчальнасць калектыўнага пакарання вучняў праз выстаўленне ім адзнак першага ўзроўню.

– А нуля, дык увогуле як адзнакі не існуе, – нагадвала мне Зінаіда Львоўна.

– Старажытныя рымляне таксама думалі, што нуля не існуе. Да чаго гэта іх давяло добра вядома… – выдаў я выяўную нісянеціцу.

– Ну, што з табой, Эрнесце? Крызіс сярэдняга ўзросту? Дык яшчэ рана… – нібыта клапацілася яна.

– Рана ніколі не позна. А калі раптам і позна, то неабавязкова загоіцца, – працягваў мудрагеліць я.

– Перастань. Ты чуеш мяне? Перастань выплюхваць свае асабістыя праблемы на дзяцей, – Данцова зноў стала суворай. – Што б там за клопаты ні былі ў цябе па-за школай, ты павінен гэта пакідаць там, а не цягнуць сюды. Колькі раз я павінна табе гэта нагадваць?

– А калі ў маім жыцці амаль няма гэтага твайго па-за школай? – роспачна спытаў я, гледзячы намесніцы дырэктара проста ў вочы.

– Не трэба гэтай меладраматыкі, – тут жа адцяла яна. – Прыберажы яе для дзяўчынак.

– Для якіх дзяўчынак? – вырашыў не губляцца я.

– Ну, тых… – Зінаіда Львоўна асеклася. – Ты ведаеш сам.

– Не, скажы, калі ласка, каго ты мела на ўвазе, – не сунімаўся я. – Мне надакучылі твае недамоўкі, эківокі і эўфемізмы.

– У цябе паранойя, – яна старалася гаварыць спакойна. – Я не мела на ўвазе нікога і нічога канкрэтнага. Гэта проста рытарычная фігура.

– Што?! Нікога і нічога канкрэтнага? – з паўабароту завёўся я. – А можа і мне пачаць выкарыстоўваць падобныя фігуры? Вось будзеш ты ў чарговы раз пафасна расказваць пра свой любімы Пецярбург, а я скажу: «Паашчадзі свой пафас для салодкіх хлопчыкаў».

– Супакойся! Я ў адрозненні ад цябе нагодаў для падобных фраз не давала, – запярэчыла завуч.

– Хе-хе, а кажаш, што нікога і нічога канкрэтнага, – калюча ўсміхнуўся я. – Вызначся з тактыкай, а потым ужо і лавіруй у хлусні.

– Ну, на цябе ж дзеўкі вешаюцца! Што табе яшчэ канкрэтнага трэба?! – закрычала Данцова. – Бяспуцце ты, Эрнест, хоць і спрабуеш гэта прытаіць за флёрам высакамоўных слоў.

– Ты абсалютна не ў тэме, Зіна. Очень далека от народа, – стрымана прамовіў я і без дазволу выйшаў з кабінету.

Гутарка з Данцовай пакінула мяне амаль цалкам абыякавым. Усе яе рытарычныя фігуры цьмянелі на тле маіх думак пра Алісу Селязнёву. Я дапускаў, што Зінаіда Львоўна пабяжыць скардзіцца на мяне дырэктару, але не рабіў з гэтага трагедыі. Я ўвогуле тады не рабіў ні з чаго трагедыі, калі не лічыць сітуацыі з Алісай Селязнёвай.

Прыйшоўшы на ўрок у 11 «В», я нагадаў пра кантрольную работу.

– Калі? Сёння? – загулі дзяўчаты.

– Натуральна, сёння, – пацвердзіў я.

– Вы нас не папярэджвалі загадзя! – працягнуўся гул у адказ.

– Я папярэджваў! І на дошцы запісана было. Калі вы не слухаеце настаўніка, дык гэта вашы праблемы, – не хацеў я саступаць бунту на караблі, які адно распаляў мой гнеў.

– Эрнест Скіргайлавіч, вы нас дакладна не папярэджвалі, – пачуў я не шматгаловы пазбаўлены аблічча натоўп, а зусім канкрэтную Кіру Краўзэ.

– Дык што атрымліваецца? – яхерыста ўсміхнуўся я. – «А» клас папярэдзіў, «Б» клас папярэдзіў, а на вас ясачак забыўся? Не можа такога быць. Сядайце, даставайце аркушы, падпісвайце, як звычайна. Варыянты ад вакна – першы, другі, першы, другі, першы, другі. Зараз раздам раздрукоўкі з заданнямі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x