Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: Фантастические любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бог кахання Марс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бог кахання Марс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках у легендарных Юравічах ідал боства кахання, гомельскі даследчык старажытнасцей Ягор Руткоўскі неўзабаве зведвае і цяжка перажывае невытлумачальны разрыў з каханай. Неўтаймоўная вера ў наканаванасць быць разам з ёю штурхае навукоўца на розныя дзівацтвы – ад літаратурных і музычна-спеўных практыкаванняў да палёту на Марс. Кожнае дзівацтва даецца ў знакі здарэннямі, скандаламі і таямнічымі праявамі ледзь не да скруту галавы. За хісткае марсіянскае шчасце даводзіцца штодзень змагацца, адольваючы шматлікія выпрабаванні без пэўнасці вяртання на Зямлю, дзе лютуе эпідэмія сіндрому татальнай адзіноты.

Бог кахання Марс — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бог кахання Марс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяргей Балахонаў

Бог кахання Марс

© Балахонаў С. А., 2020

© Афармленне. Выдавец А. М. Янушкевіч, 2020

* * *

Забобоны суть честь не Богу, але Слонцу, Звездам, Луне и прочïим сотворенïям данная, называется иначей балвохвалоство, то ест тая честь, которая отдается балваном, а не Богу.

«Собраніе припадков краткое», 1722 г.

Быццам вайсковая справа – каханне.

Авідый. «Навука кахання», І ст. н. э.

Вы, салдацікі мае, абучайцеся!
А пагонюць вас у чужу дальню старану,
Ідзе шабелькі звучаць, з плеч галовушкі ляцяць…

З рэкруцкай песні. «Белорусский сборник», 1885 г.

Вы адчуваеце таямніцу, і рэчы проста пачынаюць здарацца самі сабой.

Дэвід Лінч. «Злавіць вялікую рыбіну», 2006 г.

Мне хорошо с тобой.

З песні гурта «Радость моя», 2012 г.

1

Як там з навукай кахання? Пакахаліся – сышліся. Не склеілася – разбегліся. Даўно наладжаны алгарытм, якому сёння не замінаюць ані царкоўныя настаўленні, ані феадальны гаспадарчы інтарэс. Аднак дагэтуль знаходзяцца людзі, якія незнарок трапляюць у пастку – пякучую пятлю моманту, калі ўзаемнасць з таго боку раптоўна абрываецца, а яны ў бессэнсоўным імпэце ўсё намагаюцца яе сашчапіць ці склеіць.

Гэта рыхтык пра Ягора. Сказаць, што ён успрыняў такі абрыў хваравіта, – усё адно што жартаўлівы матыў на дудачцы прасвістаць. Да часу расстання з каханай яны бавіліся разам амаль год. Суцэльная ўзаемнасць. Паравозік шчасця, кахання і пяшчоты, што адправіўся з сонечнага Рамонкава, узбіўся на прамяністую радыяльную каляіну, каб, як здавалася, не спыняцца ніколі. У рэчаіснасці такім Рамонкавам сталі старажытныя Юравічы. Там, на археалагічных раскопках, усё і пачалося.

Кіраваць раскопкамі Ягору Руткоўскаму было няпроста. Такі-сякі досвед ён меў, але ж і год ад году розніўся. Калі адны выпраўляліся ў той куток Гомельшчыны на покліч сэрца, то многіх іншых вялі жаданне добрых адзнак у залікоўках і магчымасць заслужыць лаяльнасць не самага ліберальнага выкладчыка . Існавала і трэцяя група, якая складалася з валанцёраў, падахвочаных абяцаннямі гучных адкрыццяў.

Звычайна адкрыцці не былі гучнымі. Але тады год расшчодрыўся на вынятак: пад канец сезона ў адным з пластоў знайшлі істотны фрагмент ідала з біўня маманта. Знаходка ўнікальная. І для Беларусі, і для ўсёй Усходняй Еўропы. Нябесныя апекуны айчыннай археалогіі падбалі на славу. Пабочным эфектам іх дбанняў, відаць, стала і асабістае адкрыццё адной з валанцёрак. На раскопкі яе проста за руку прывяла аднагрупніца – сяброўка па хімічным факультэце. «Потым будзеш, Марына, дзякаваць», – пераконвала сяброўка.

Марына Гваздовіч спачатку не ведала, за што яна мусіць складаць падзякі. Хлопцаў у археалагічным летніку назбіралася не пад яе густ. Кіраўнік здаваўся занадта самаўпэўненым і цвердалобым. Цешыла толькі надзея раскапаць сапраўды нешта адметнае. Думку пра кіраўніка яна з цягам часу перамяніла. Тое, што на першы погляд успрымалася як самаўпэўненасць, было азнакаю прафесійнага стаўлення да справы. Цвердалобасць жа была ўсяго толькі маскай, якую змушана напінаў на сябе педагог, каб не згубіць кантроль над, як ён сам казаў, чамярвой учарашніх школьнікаў . І калі раптам праз мур адпрэчвання валанцёрка лавіла ў словах Ягора Сяргеевіча цікавы досціп ці небанальныя развагі як пра археалогію з гісторыяй, так і пра само жыццё, ёй займала дыханне, быццам ад моцнага павеву ветру. Яна не палохалася. Адчувала, што вецер вабіць яе не ў пагібельную прорву, а на парог новых важных адкрыццяў. Руткоўскі старанна рабіў выгляд, быццам ніякіх вятрыскаў не заўважае. І чым болей ён стараўся, тым мацней вабіла дзяўчыну да памянёнага парога.

Месяцамі пазней яны блыталіся ва ўспамінах, прыпісваючы адно аднаму першынство ў пяшчотных усмешках і ласкавых позірках. А тады, у тое чароўнае, поўнае спадзяванняў лета, усё адбывалася само сабой. Знаходзіліся артэфакты. Разгараліся пачуцці. І калі аднойчы, вяртаючыся пасля ўтомнай дзённай працы да намётавага лагера, Марына раптам накінула Ягору на галаву рамонкавы вянок, ён нават не здзівіўся. Хіба толькі самую капку. Ухапіў дзівосніцу за далонь і замест пытанняў моўчкі засыпаў яе ўсмешлівымі яскаркамі сваіх вачэй. Поўніцай абяззброіў. «Паровозик-облачко вдаль бежит, качается», – аднекуль з вёскі ляцела песня, зліваючыся з гукамі падэспаня, які маладыя капачы развучвалі ў летніку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бог кахання Марс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бог кахання Марс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бог кахання Марс»

Обсуждение, отзывы о книге «Бог кахання Марс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x