Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяргей Балахонаў

Зямля пад крыламі Фенікса

© Балахонаў, С., 2012

© I. П. Логвінаў, 2012

© Распаўсюджанне e-book. ТАА «Электронная кнігарня», 2018

Аднарогі Беларусі

Улетку 1928 г., падчас раскопак гарадзішча Банцараўшчына у ваколіцах Менску, археолаг Сяргей Дубінскі між іншага выявіў рог даўжынёю 1,9 м. Знаходка тады была ідэнтыфікавана як рог валдайскае казы і здадзена ў архіў. У 1935 г. прыбіральшчыца, выводзячы мыш’яком (As) архіўных пацукоў, выпадкова сыпнула крыху атруты на рог. Той нечакана змяніў колер, зрабіўшыся з шэрага бледна-ружовым. Тэрмінова выкліканы Дубінскі адразу зразумеў, што мае справу з рогам не валдайскае казы, але аднарога – вымерлай траваеднай непарнакапытнай жывёліны, чый лабавы рагавы нараст мог, паводле сярэднявечных крыніцаў, змяняць колер пад уздзеяннем атрутных рэчываў. Аднак археолаг ясна здаваў сабе справу з таго, што бальшавіцкая ўлада, якая адмаўляе Бога, будзе адмаўляць і аднарога. Адкрыццё Дубінскага абмяркоўвалася ў навуковых колах БССР кулуарна, паўшэптам. А ў 1937 г. ён быў арыштаваны і расстраляны як польскі шпіён, бо меў сваякоў у Заходняй Беларусі. Рог праходзіў па справе ў якасці рэчавага доказу, а пасля знік у спецсховах, як мноства іншых рэліквіяў беларускага народу.

Наша сённяшняя навука, згодна з савецкай традыцыяй, упарта заплюшчвае вочы на шматлікія пацверджанні існавання аднарогаў. Таму і фігуруе гэтая жывёліна ў энцыклапедыях прыдуманых і звышнатуральных істотаў. Тым часам першыя згадкі пра аднарога сустракаюцца у гімнах “Атхарва Веды” – там ён зваўся аднарогай антылопай, хоць насамрэч быў больш падобны да статнага белага каня з доўгім рогам у лобе. Аднарогаў згадвалі Ктэсій, Пліній, грэцкі “Фізіёлаг” ды іншыя крыніцы. Алегорыі, звязаныя з гэтай жывёлінай, сустракаюцца ў Бібліі. Апісанні аднарога ва ўсіх гэтых крыніцах розняцца, бо мала хто меў шчасце бачыць яго.

На тэрыторыі Беларусі аднарогі з’явіліся недзе ў сярэдзіне мезаліту. У часы Полацкага княства яны былі неад’емнай часткай беларускае фаўны. На так званай Равэнсбурскай мапе свету (Нямеччына, ХІІІ ст.), побач з гарадамі Poloscko (Полацак), Vidupsko (Віцебск) ды неідэнтыфікаваным тапонімам Scimelne (Смаленск? Шуміліна?!), намаляваны лось, зубр і аднарог, якія сімвалізуюць тагачасны жывёльны свет нашае зямлі. Пра існаванне аднарогаў сведчыць і выяўлены у Новасібірску ўрывак з пратографа Радзівілаўскага летапісу, у якім гісторыя пра паланенне Ўсяслава Чарадзея і яго наступнае княжанне ў Кіеве крыху розніцца ад традыцыйнай версіі. Так, у агульнавядомым спісе ўсё сканчаецца тым, што “…приде Белугороду Всеслав… утаився кыян бежа к Полотьску”. У знойдзеным жа дакуменце ўдакладняецца: “инорогом бежа к Полотьску”. Усяслава не дарэмна клікалі Чарадзеем: аднарога, паводле сярэднявечных уяўленняў, мог утаймаваць толькі чалавек звышнатуральнае сілы, з экстрасэнсорнымі здольнасцямі.

Таму аднарогаў рэдка прыручалі, часцей на іх проста палявалі. У сярэднявеччы лічылася, што злавіць аднарога можна толькі адным спосабам: “панну цнатлівую прывесці ў лес, абы звер, усчуўшы пах ейнай беспахібнасці, зызволіў прыйсці голаў свой пакласці ёй на ўлонне, аддаючыся у цянёты лоўчых”. Пасля паходу на полацкія землі (1084 г.), кіеўскі князь Уладзімір Манамах пісаў: “И на осень идохом с черниговци и с половци, с читьевичи к Меньску: изъехахом город, и не оставихом у него ни челедина, ни скотины, там то ж убихом трех инорогов» (гл. праўдзівы спіс “Павучанняў Манамаха”). Якім чынам князь упаляваў іх – не паведамляецца. Відаць у палоне, які ён вёў у Кіеў, былі цнатлівыя дзяўчаты, што сталіся прынадаю. У няволі звер хутка паміраў, спяваючы перад сконам надта жаласную песню.

Беларусаў заўжды ўражвала нечаканасць, з якой аднарог з’яўляўся, і хуткасць ягоных перамяшчэнняў. Не дзіва, што ён лічыўся гаспадаром беларускіх нетраў, якому вядомыя таемныя падзямельныя шляхі:

У нас індрык-звер усім звяром айцец.
А чаму індрык-звер усім звяром айцец?
Ходзіць ён па падзямеллі,
Прачышчаець руч’і да праточыны:
Куды звер пойдзець,
Там вада бруіць.

Гэтыя радкі ўзятыя з архаічнага народнага верша, занатаванага у сярэдзіне ХІХ ст. на Магілёўшчыне Фердынандам Онкельбартам.

Беларускі эміграцыйны даследчык К.Рывіч, са спасылкаю на Альберта Віюка-Каяловіча (XVІI ст.) даводзіў, што герб “Пагоня” на мяжы XIII–XІV ст. меў варыянт, на якім замест каня быў адлюстраваны аднарог. Увогуле ў беларускай геральдыцы гэты вобраз быў распаўсюджаны вельмі шырока. Герб з ягонай выяваю (“Боньча”) мелі 40 шляхецкіх фаміліяў ВКЛ, сярод якіх Асмалоўскія, Букоўскія, Булаты, Грахоўскія, Куніцкія, Раманоўскія, Шушкевічы, Яблонскія…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Светлана Жданова - Крылья Феникса
Светлана Жданова
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x