Сяргей Балахонаў - Імя грушы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Імя грушы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Імя грушы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Імя грушы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне. Любоўна-дэтэктыўная гісторыя пададзена ў выглядзе суб'ектыўных успамінаў трох жанчын, і адпаведна ня мае агульнай разьвязкі. Сакавітая мова і постмадэрнісцкія пасткі надаюць твору асаблівую пікантнасьць.
Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў: «Паляваньне на пачварнага парсюка» (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман, насычаная старабеларускай лексікай і зваротамі мова); «Second Security» (гомельскі баявік у інтэр'ерах зьмярканьня Расейскае імпэрыі); «Пятнаццаць лішніх хвілін» (псыхадрама беларуса ў пакутлівасьці выбару на баку якога ворага ваяваць? і ці магчыма кахаць таго, каго кахаць забаронена?); «Ня руш майго страху» (пошукі лепшай долі саладатам НКВД ды іншаплянэтнікам напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны); «Сьмерць лютністы» (карнавалізацыя беларускага калябаранцтва часоў другой сусьветнай вайны; культавы твор аўтара).

Імя грушы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Імя грушы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяргей Балахонаў

Імя грушы

Раман, апавяданні

© Балахонаў, С., 2005

© Логвінаў, 2005

© Распаўсюджванне e-book. ТАА «Электронная кнігарня», 2018

Імя грушы

Раман у трох мемуарах

Внегда ўслышыш шум, а он ідзець па верху грушэй, тагда пачнешы бой…

Другая кніга Цароў. Пераклад Францішка Скарыны

Мы ігрушу пысадзілі.

А я, мыладзенька, скачу, пляшу…

Народная песня

A wszystko przespane jakby wstęgą miedzą

Zieloną na niej z rzadka ciche grusze siedzą

Adam Mickiewicz “Pan Tadeusz”

Успаміны Наталлі Клыкоўскай

з расейскае

Не лепшая я ад іншых апавядальнікаў пра старыя падзеі, пагатоў так многа часу прамінула з тых зыркіх дзянькоў маёй маладосці. А перажыла я ўжо два вякі Хрыстовы і ніколі не ўзялася б за пяро, каб не ўнучкі мае, каторыя так умільна пытаюць, ці не прыходзілася мне зазнаваць у сваім жыцці рамантычныя або авантурныя прыгоды. Я подаўна збіралася расказаць пра тыя дзіўныя і незразумелыя аж дагэтуль здарэнні, якія адбыліся перад некалькімі гадамі да апошняга процірасейскага паўстання ў краі. Але ж паяднаць усе патрэбныя дэталі ў суцэльнасць было нялёгка. Між тым кожная драбязка мае тут сваю значнасць для разумення перажытага. Цяжка было ўзяцца за пяро яшчэ і таму, што як раз ад тых летаў не практыкавалася я ў рэчах літаратурных, чаго вымагае мая цяперашняя задума. Хацела б таксама папярэдзіць кожнага імавернага чытальніка гэтых прыпамінкаў, што ён рызыкуе трапіць у палон маіх асабістых перажыванняў, якія спрычыніліся да такога ўспрыняцця той эпохі, каторае размінаецца з поглядамі іншых людзей. У кожным разе, спадарове, мне хлусіць не выпадае. За гэтым рачце пачаць урэшце маю аповесць аб часах змінулых.

Маленства маё прайшло ў заштатным гарадочку Гомель, які толькі на мой чатырнаццаты год жыцця стаў павятовым цэнтрам. Апошняе па вялікім рахунку нічога ў маім жыцці не змяніла, бо яшчэ да гэтага найшчаслівейшага для Гомеля моманту, я мела фартуну навучацца не абы-дзе, а ў інтэр’ерах княскага палаца. Князь Іван Фёдаравіч Паскевіч надта спагадаў нашай сям’і. На чым палягалі прычыны гэтае спагады, тут меркаваць не бяруся. Але дзякуючы князю я атрымала выдатную, як для Гомеля, дамовую адукацыю. А найлепш мне давалася музыка, на якой урэшце больш грунтоўна я і спынілася. Па смерці дабрадзея нявестка ягоная Ірына Іванаўна дазволіла мне давучыцца і атрымаць належныя паперы, што адукацыю маю пацвярджалі. Далей я мусіла ісці на свой хлеб. Спачатку жадала выехаць у Магілёў, але мама мая Аляксандра Феафілаўна рачыла знайсці мне пратэкцыю і пасобіла, такім чынам, з работаю ў Менску.

І вось я вераснёўскім днём, адсвяткаваўшы наконадні з сям’ёй і дрýжкамі дзень майго анёла-заступніка і васемнаццаты год нараджэння, мусіла адвітацца з бацькоўскімі мясцінамі і выправілася ў той губернскі горад. Менск (а так горад зваўся ў даўніх летапісах, так яго мянуе просты люд, такую назову ўжываў і галоўны герой маіх прыпамінкаў) сустрэў мяне туманам і брыдкаю імжою. Не знаю ад чаго, але даймала такое адчуванне, што то былі не драбнюткія дажджынкі, а кропелькі мёду ці яшчэ чагось ліпкага. Гэтая ліпкасць якраз і тварыла ўражанне брыды. Да ўсяго дадавалася прыгадка пра чуты мной у восем годзікаў расказ аб выпадку выпачлівасці надвор’я ў далекаватай ад Гомеля Вільні. Там у часе красавіцкае навальніцы выпалі масы нейкага рэчыва шэрага колеру, якое складалася з камякоў памерам у гарэх. І было яно ці то смалістым, ці то сцюдзяністым. Нічым не пахла. Калі навучоныя дзядзечкі бралі гэта рэчыва паліць, яно распаўсюджвала саладжавы пах. А калі кідалі ў ваду яно разбухала, нібыта жэлацін, а пасля рабілася надта падобным на дрыжэль. Мо’ і нявартым было б гэтую гісторыю тут прыгадваць, але яна доўгі час пужала мяне. Дык не дзіва, што нават намёк на штось блізкае таму прычыняў мне дыскамфорт у значна сталейшым веку. Сапраўды, я баялася шэрага жэлаціну, а зусім не таго, што ў адрозненне ад браціка не маю Wiwimacher, як спрабуюць цяпер давесці некаторыя аўстрыйскія дактары. Вось жа ўявіце мой душэўны стан, калі мне «пашчасціла» трапіць у Менску пад клейкую імжу! Хоць можа яна зусім і не была клейкаю, а толькі маё хваляванне на парозе новага жыцця выдавала такога кшталту сімптомы. Да таго ж у горад я троху спазнілася. З-за сялянскіх хваляванняў паліцыя не прапусціла наш экіпаж звычайнаю дарогай, і давялося рабіць досыць вялікі крук, каб лучыць у Менск па Барысаўскім тракце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Імя грушы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Імя грушы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Імя грушы»

Обсуждение, отзывы о книге «Імя грушы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x