Сяргей Балахонаў - Імя грушы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Імя грушы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Імя грушы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Імя грушы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне. Любоўна-дэтэктыўная гісторыя пададзена ў выглядзе суб'ектыўных успамінаў трох жанчын, і адпаведна ня мае агульнай разьвязкі. Сакавітая мова і постмадэрнісцкія пасткі надаюць твору асаблівую пікантнасьць.
Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў: «Паляваньне на пачварнага парсюка» (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман, насычаная старабеларускай лексікай і зваротамі мова); «Second Security» (гомельскі баявік у інтэр'ерах зьмярканьня Расейскае імпэрыі); «Пятнаццаць лішніх хвілін» (псыхадрама беларуса ў пакутлівасьці выбару на баку якога ворага ваяваць? і ці магчыма кахаць таго, каго кахаць забаронена?); «Ня руш майго страху» (пошукі лепшай долі саладатам НКВД ды іншаплянэтнікам напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны); «Сьмерць лютністы» (карнавалізацыя беларускага калябаранцтва часоў другой сусьветнай вайны; культавы твор аўтара).

Імя грушы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Імя грушы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзіва, што ў караля жонка прыгожая , – адкаментваў сітуацыю Вайніслаў, і я сцяміла, што ён меў звычку почасту паслугоўвацца народнымі прыказкамі і прымаўкамі. Калі пазней, я сказала пра гэта Паўлу, ён параіў мне прачытаць «Ідылію» пана Марцінкевіча.

Размова з нашым госцем, inter alias, у той вечар гэтым не скончылася. Павел, ачуняўшы троху ад нязвыклага погляду на «Ігараву песню», вярнуўся зноўку да так і няўспомненага Вайніславам Баяна:

– А што тады ў святле вашых смелых думак застаецца з вешчым песняром? Ён таксама прыдуманы манастырскім містыфікатарам?

Вайніслаў у чарговы раз усміхнуўся, зрабіў заўвагу наконт асабліасцяў успрыняцця прамоўленага ды толькі тады адказаў на пастаўленыя запыты.

– Баян – мітычная істасць. Я не паўзяўся б казаць пра ягоную менскую аселасць, але з землямі крывічоў яго вобраз безумоўна знітаваны. Гэта толькі шляхецкія надуцькі з ХVІ стагоддзя свае радаводы сталі весці ад фараонаў ды палямонаў, а то нават і ад часоў усясветнае паводкі. Вось жа век дзевятнаццаты, і чорт рогі паламае – хто мы такія насамрэч ёсць? Палякі, ліцьвіны, беларусы, крывічы, рускія… Напрыклад нейкі пан тутэйшы заве сябе палякам. Хто тады яму ягоныя сяляне? Палякі? Не! Ён назаве іх як заўгодна, але ня гэтак, як мянуе сябе. Ён паранейшаму адасоблены. Ён усё яшчэ плёскаецца ў рымскіх хвалях ці коціцца сармацкай каляінай. Хаця зрэдку бывае запіша якую chłopsku piosenku дый носіцца з ёю, як Піліпка з пантоплямі : «Глядзіце, я ж таксама даследнік!».

– Вайніславе, але ці можна пра Баяна? – нецярпліва настойваў мой мілы.

– Ну дык вось, сяляне лічаць, што продкам усяго людства нашага краю быў чалавек па імені Бай або Бой. Пра яго аж дасюль ходзяць легенды. А гутарнікі, накшталт Піліпа Смурага, цэлае радаводнае дрэва ад Бая вымалёўваюць. Сугучча з Баянам відавочнае. У Слове Баян названы ўнукам Сварога, то можна яго залічыць у пантэон язычніцкіх багоў гэтага краю. Бог слова, спеваў, паэзіі. Мы яшчэ будзем дзве сотні год запісваць народныя творы, а потым яшчэ год трыста будзем іх асэнсоўваць. Калі, канечне, людцы не вынайдуць якіх-кольвек штучных мазгоў, якія будуць думаць і вырашаць у 366 і болей разоў хутчэй за нас нягеглых.

Калі мы развітваліся, Павел горача падзякаваў Вайніславу, запрашаючы не прамінаць наступных сустрэчаў. Той ізноўку чароўна ўсміхнуўся і паабяцаў прынесці узор сучаснага крыўскага верша . Зыходзячы, ён неўпрыцям прамовіў: «Я думаю, што, акром уяўленняў пра Бая існавалі ўяўленні і аб ягоным антыподзе, якога называлі Бабаем. Цяпер гэтым імем пужаюць малых». Гэтая рэмарка ўканец дабіла Паўлушу, і пасля зыходу госця, мой мілы прызнаўся, што даўно ў яго свядомасці не адбывалася столькі многа змен за такі кароткі час. Але гэта быў клопат майго нарачэнага. Мне ж не давалі спакою ўсмешка спадара Вайніслава і ягоны адметны позірк, перад якім я пачувалася яшчэ больш скаванаю, чым перад камерай Дагера. Толькі ж я гнала таковыя думкі ў самыя далёкія закуточкі майго розуму.

Мой менскі быт цягнуўся далей. Для сваіх пансіянарак я сталася сапраўднаю любімкаю, і не адна з іх прыходзіла да мяне за нейкай жыццёвай парадай, якую мне было даваць зусім няпроста. Я ж сама не так даўно была дзяўчынкай, бачыўшы свет ружовым і бесклапотным, хаця часамі чытала нештачкі не вельмі вясёлкавае. Дык жа даводзілася зазвычай прасіць у арупленых навучэнак часу на роздум, а самой гутарыць дома з Серафімай Паўлаўнай. Хросная, як ніхто, зналася ўва многіх нюансах жыццёвых сцежак-дарожак і выдавала такія рэцэпты, якія ўяўляліся бездакорнымі. Пансіянаркі былі ад тых парад у захапленні і дзячылі, як толькі ўмелі. Вось толькі спадарыня Шрэйдар, каторая ўчула пра мае кансультацыі, троху ўзвар’явалася. Я нават мусіла з’ясняцца з ёй крыху на гэты конт. На дзіва, мне пашчасціла пераканаць гаспадыню ў карыснасці сумоўяў з навучэнкамі. З хітраю ўсмешкаю яна пахітала галавою ды ў сваёй звыклай манеры спытала: «Когда już Fräulen hat свой свадьба?».

Шлюб мы вырашылі перанесці на лета. Бацька Паўла ўфундаваў пабудову дома для нас на Ляхаўскай Слабодцы. Дом наш меўся быць выгодным і прыгожым, але на status палаца не прэтэндаваў. Я кахала Паўлушу. Але ніяк не магла даўмецца, чаму ён такі таварыскі і вясёлы ў грамадзе, са мной сам-насам неаднакроць гуляў у маўчанку. Балазе, што хоць не піў багата. Алкаголю, апроч хіба champagne ці дабрэннага віна, я не цярпела. Зрэшты, які ж мужчына ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя стаў бы слухаць ушчуванні жанкі? Павел слухаў. Незаўсёды. А гэта «незаўсёды» было нярэдкім. Частым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Імя грушы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Імя грушы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Імя грушы»

Обсуждение, отзывы о книге «Імя грушы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x