Сяргей Балахонаў - Імя грушы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Імя грушы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Імя грушы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Імя грушы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне. Любоўна-дэтэктыўная гісторыя пададзена ў выглядзе суб'ектыўных успамінаў трох жанчын, і адпаведна ня мае агульнай разьвязкі. Сакавітая мова і постмадэрнісцкія пасткі надаюць твору асаблівую пікантнасьць.
Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў: «Паляваньне на пачварнага парсюка» (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман, насычаная старабеларускай лексікай і зваротамі мова); «Second Security» (гомельскі баявік у інтэр'ерах зьмярканьня Расейскае імпэрыі); «Пятнаццаць лішніх хвілін» (псыхадрама беларуса ў пакутлівасьці выбару на баку якога ворага ваяваць? і ці магчыма кахаць таго, каго кахаць забаронена?); «Ня руш майго страху» (пошукі лепшай долі саладатам НКВД ды іншаплянэтнікам напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны); «Сьмерць лютністы» (карнавалізацыя беларускага калябаранцтва часоў другой сусьветнай вайны; культавы твор аўтара).

Імя грушы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Імя грушы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Але, спадару Вайніславе, – выгукнула спадарыня Галавацкая, – на чым грунтуюцца гэныя вашы праракаванні? І я магу сказаць, напрыклад, што праз 129 гадкоў тут усё палыном зарасце, а праз 143 гады які-небудзь Курск патоне ў ледзяной вадзе. Хто мне паверыць? Смешна.

Павел узрадаваўся распачатай спрэчцы. Усе таксама пасміхаліся, бо згадка пра затапленне Курску выглядала дужа пацешнай. Мне ж думалася, ці здолее госць даць прыстойны адказ.

– Шаноўная спадарыня, – працягнуў ён. – Я менш за ўсё хочу быць прарокам. Што занадта , знаеце, то нездарова . Я проста адчуваю злобнасць тае мясціны, як бы адчуваў боль у разбітым калене ці паламанай руцэ. Гэта не ёсць адчуваннем фізічным. Гэта штось інтуітыўнае. Дарэчы. Ніхто не можа гарантаваць, што названыя вамі толькі што падзеі сапраўды не адбудуцца. Разумееце?

Усе чамусьці змоўклі. Відавочна Вайніслаў гаварыў незусім гэткімі словамі, але сэнс іх быў прыблізна такі. Я зноўку набралася смеласці (мая тагачасная сарамяжнасць!) і запытала:

– Мінулым разам вы абяцалі прынесці нейкі верш, ці не так? – фраза відавочна была для мяне даўгаватай.

– Ці ж я мог падмануць такую чароўную спадарыню? – выразныя залёсткі мяне збянтэжылі і загналі ў чырвань. Павел скоса зірнуў на Вайніслава. Той жа дастаў з кішэні колькі аркушоў, спісаных дробнымі літарамі, у якіх не пазнаваліся ні кірыліца, ні лацінка. Хаця апошняе, магчыма, мая пазнейшая дадумка, бо насамрэч па блізарукасці я нічога там разгледзіць не магла. Чамусьці я тады захвалявалася, будучы пэўнай, што прагучыць нештачка зусім адметнае, а не якоесьці там «Вясна гола перапала…» . Падмануцца з такім чалавекам было цяжка. Верш быў пра каханне. Я і цяпер, праўда небеспахібна, магу ўзгадаць пару-другую радкоў:

Як прасвятлелі мае вочы,
Даўно цябе я не відаў.
Чырвоны краскі – мак і рожа —
Да цёмнай ночкі пільнаваў…

Мне здалося, што дэклямаваў ён той верш не столькі на ўсю публіку, колькі мне асабіста. Зрэшты спадарыня Каміла працягвала пушчаць з вачэй сваіх іскрынкі-хітрынкі, пазіраючы на чытальніка. Што дзіўна, шчокі спадарыні Ірэны наліліся неспадзяваным румянцам. Я адчула штосьці накшталт гарлівасці. А мо’ і не. Можа я выдумляю, каб хоць неяк расцягнуць часіну свайго кахання да Вайніслава, да майго мілага Славачкі. Каханне, якое толкам і не распачаўшыся, так хутка мусіла скончыцца. Мне вельмі не ставала яго ў 1863-м і пазней. Ды мабыць і цяпер было б прыемна адчуваць яго плячо. З іншага боку: жыццё ж склалася, і дзетак я прыдбала з іншым чалавекам…

Як памятаю, усе тады ўзрушыліся вершам і пыталіся пра аўтарства. Славачка сказаў, што гэта дакладна невядома, але ён сам лічыць за аўтара Аляксандра Міцкевіча – роднага брата знакамітага паэта. Мне проста не стае эпітэтаў, каб уздатніцца перадаць ува ўсёй красе адценні здзіўленасці гасціны. Паўла майго дык нават перасмыкнула чагосьці. Чым скончыўся вечар я забылася. Але зусім хутка мне выпала сутыкнуцца з Вайніславам у горадзе на Нізкім рынку.

Бабця з кошыкам, седзячы на зэдліку, клікнула мяне, запрашаючы купіць ейных слаёных піражкоў. Я азірнулася і ўбачыла Славу, якога ўмалёгваў набыць свае масяндзовыя драбязкі аднаногі стары ў лахманах. Словамі «Свой час ягодзе, свой час прыгодзе» ён адмовіўся ад купляння, павярнуўся ды ўрэшце заўважыў мяне. Павітаўшыся, мы пакрочылі разам у бок Нямігскае вуліцы. Я ішла дадому, а яму акурат было па дарозе. Размаўлялі мы мала. Ці то была напружанасць, ці то тэмаў прыдатных не было. Мыслю, што кахалі мы ўжо тады адно аднаго, але баяліся прызнацца.

З таго часу Вайніслаў учашчаў на «сходкі» «Дасканалага Крывіча» з зайздроснай пастаяннасцю, заўсёды выклікаючы фурор спаміж гасцей. Аднойчы ён спытаў, чаму я так рэдка прамаўляю па-крывіцку (то бок па-беларуску). Мне чамусьці стала сорамна. Я цудоўна ведала пра дзяржаўнае status беларускае мовы за часы літоўскіх князёў. У нашыя ж часы пра гэты дыялект гукалі размаіта. І па-праўдзе ненавіднікаў, як здаецца, было значна болей, чымся шчырых прыхільнікаў кшталту паноў Марцінкевіча, Сыракомлі, Кабылінскага ды нават тыпу Славачкі і Паўлушы. На вуліцах у асноўным панавала паляччына, хаця і расейскую пачыналі ўжываць адмыслова часта. На беларускае слова зазвычай рэагавалі з выкшталцонаю зласлівасцю, заткнуць рот каторай спрамагаліся толькі адметныя спадары, як згаданы Юры Кабылінскі. Але ж яму было гадкоў! За Марцінкевіча старэйшы гадоў на дваццаць. А прыдзе такі сабе дзядзечка ў сялянскай вопратцы – не бруднай, а чысценькай, ахайнай – у якую-кольвек установу, для багацейчыкаў заложаную, дый пачне па-крывіцку ўсіх турбаваць. Каронным яго запытаннем у кавярнях было: «А ці прынясеш мне, донечка, два ладных корчыкі ўзвару?» . А як хто рот насуперак раскрываў, ён таму рублём і кпінай хутка закрываў яго. У касцёле, апрануты тым жа парадкам, сядаў на першыя – «панскія» – месцы ды падлаўліваў сяго-таго са шляхецкіх паўдуркаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Імя грушы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Імя грушы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Імя грушы»

Обсуждение, отзывы о книге «Імя грушы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x