Сяргей Балахонаў - Імя грушы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Імя грушы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Імя грушы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Імя грушы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне. Любоўна-дэтэктыўная гісторыя пададзена ў выглядзе суб'ектыўных успамінаў трох жанчын, і адпаведна ня мае агульнай разьвязкі. Сакавітая мова і постмадэрнісцкія пасткі надаюць твору асаблівую пікантнасьць.
Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў: «Паляваньне на пачварнага парсюка» (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман, насычаная старабеларускай лексікай і зваротамі мова); «Second Security» (гомельскі баявік у інтэр'ерах зьмярканьня Расейскае імпэрыі); «Пятнаццаць лішніх хвілін» (псыхадрама беларуса ў пакутлівасьці выбару на баку якога ворага ваяваць? і ці магчыма кахаць таго, каго кахаць забаронена?); «Ня руш майго страху» (пошукі лепшай долі саладатам НКВД ды іншаплянэтнікам напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны); «Сьмерць лютністы» (карнавалізацыя беларускага калябаранцтва часоў другой сусьветнай вайны; культавы твор аўтара).

Імя грушы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Імя грушы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ж вярнуся да таго часу, да таго смярдзючага, прапахлага порахам шынеля. Імперыя, як дзіцёнак, прайграла вайну ў Крыме. Хадзілі чуткі пра магчымасць новага французскага «вызвалення» (усім карціць менавацца вызвольнікамі, але ў выніку атрымліваецца бардэль мадам Петуховай). Верыць у тое не ставала ні досведу, ні сілаў, ні жадання. Новы імператар, хоць і любіў чытваць «Ах не сні сіх страшных сноў, ты мая Святлана», пра перамены ў дзяржаве гаварыў так нясмела, што нават я ў раўнанні з ім магла падацца ўзорам мужнасці. Ён нешта хацеў, але здавалася, што бацька ягоны з труны працягваў наказваць сыну, як паводзіцца. У Пецярбурзе, ясная рэч, штосьці пражэктавалі, але надта ж нягегла, вынікі чаго мы агледзілі, пачынаючы з сялянскай рэформы. Смешна. У Расеі касуюць прыгон, а ў Брытаніі адкрываюць the underground. Бог ня роўна дзеле , але ж Ён не цяля, бачыць круцяля. Гэта можа ў Санкт-Пецярбурзе адчуваўся вецер перамен. У нашай Беларусі, у нашым, як казалі сяляне, Западлым краі дзьмула хіба мо’ з палескіх балотаў. А ўлады чатары разы перахрышчваліся, асцерагаючыся ўсялякай праявы вальнадумства. Калі ж хрэст не дапамагаў, кайданы ўдала дапаўнялі партрэты ў інтэр’ерах з балотным водарам. Зразумелася гэта зноў-ткі пазней. Тады ж мы крыўдавалі, што паліцыя хавала праўду пра менскія забойствы. Напісала «мы», але крыўду ў нашым коле адчувала мабыць толькі я – наагул крыўдлівая па натуры.

Не хацелася б, каб шаноўнаму чытачу здалося, што «Дасканалы Крывіч» быў нашым адзіным спосабам баўлення вольнага часу. Але менавіта ён даваў часта энергіі на цэлы наступны тыдзень. Хоць па праўдзе бывалі пятніцы поўныя пусцізны. От жа бывала скучна. Пагатоў, калі Паўлуша абсалютова не жадаў цалавацца ці выканаць якую-небудзь вельмі смелую маю прыхамаць. А ўсё з адгаворкаю: «Зараз нехта прыдзе». Ніхто не прыходзіў, і мае жаданні марнаваліся, ішлі ў поглум . Акром гэных сходак, мы з мілым наведвалі тэатр, які тады перабываў у нядужа спрыяльных умовах неадпаведнага будынка. Але ж даводзілася дзеля разнастайнасці трываць. Толькі надзвычай смешным было назіраць кволыя спробы паставіць «Гамлета», дзе галоўнага героя граў Новікаў, Гарацыё – Піражкоў, а Афэлію – спадарыня Мікуцкая. Іх раней мы зазвычай глядалі ў п’есках-дрындушках тутэйшых графаманаў пра кітайскіх пастухоў ці старагрэцкіх прасталытак. Раз-пораз на сцэне з’яўлялася і Ірэна Галавацкая: спявала штось звышсучаснае па-польску ці дэклямавала ўсякія вершы ў розных мовах, калі-нікалі і ў беларускай. Апошняе заўсягды выклікала неадназначную рэакцыю публікі, асабліва ў разе абвяшчэння таго перакладам з французскае, ангельскае ці нямецкае мовы. Як жа – па-беларуску толькі каровы ў хлеў заганяць! Памятаю колькі радкоў з нейкага перакладу. Як ні спрабавала даступіцца праўды, аж дасюль не змагла высветліць, з верша якога аўтара ён быў зроблены. Мабыць уся рэч у перакладзе.

Мы мовілі шчэра й сувора.
Мыслі вялі суздром ў галавах.
Гадкі чэзлі саўсём ў галавах.
Мы забылі – дзясятнік быў хворым…

Больш за ўсё тут мяне турбуе хворы дзясятнік. Пры чым тут ён – “старшыня над работнікамі, майстровымі, ніжэйшая ступень наглядчыка, загадчыка, нарадчыка” (зірні ў слоўнік Даля)?

Яшчэ мы хадзілі на так званыя касіны, то бок на танцавльныя зборы, што ладзіліся ў спадара Гайдукевіча на Высокім рынку, недалёк ад дому маёй цётачкі. Хораша ж бывала закружыцца ў вальсе і забыцца пра ўсё на свеце. Павел танчыў выдатна і на такіх зборах паводзіўся вельмі артыстычна. Тут я хачу адцеміць, што касіны часцей ладзіліся для важкіх шляхецкіх фігураў. А хто былі мы?! Паўлаў дзед і бацька не прайшлі разбору шляхты, бо не прадставілі дакументаў на пацверджанне сваёй знатнасці. Грошаў тады ў іх вялося няшмат, дык хабар якому Кручкову ўсунуць не выпадала. Добра, што хоць у горадзе жыхарылі, а то, глядзіш, і ў прыгон маглі б запраторыць. Неяк абышлося. Бацька Паўла яшчэ і перастрахаваўся, змяніўшы прозвішча. І заміж даўнейшага Александровічы выйшлі Аляксандравы. Маё ж прозвішча – Клыкоўская – хоць і выдавала на шляхецкае, але адпаведных папераў наша сям’я ніколі не мела. Мы былі патомнымі мяшчанамі. Вось жа на касінах даводзілася бываць па знаёмству і ціхенька, як і іншыя мянчане, удаваць з сябе дробную шляхту. Дарма што, гэта было не зусім прыемна…

На адных касінах я адышла ў дамскі пакой, бо пакаштаванага шампану было занадта, і далейшае трыванне магло спавадаваць бяду. Зрабіўшы пільнае, я рушыла назад у залю і літаральна натыркнулася на Вайніслава, каторы з’явіўся немавед скуль. Я няспрытна адхітнулася і, страціўшы раўнавагу, апынулася ў ягоных абдоймах. Нашы твары былі блізка-блізка. Я адчувала ягонае дыханне. Мы глядзелі адно адному проста ў вочы. І я дагэтуль не магу апісаць той сілы, з якой мае вусны паімкнуліся да ягоных. Мы пацалаваліся. Я ўсім целам адчула, што ён таксама хацеў гэтага, але ўсё ж неўзабаве адхіліўся і прашаптаў: «Не варта, Наташанька, надужываць тутака, бо люду ж многа, дый твой Паўлуша падыйсці можа». Я пагадзілася, і мы паасобку прайшлі ў залу. Нарачэны нядбала пацікавіўся маёй марудай. Я прыкрылася адказам пра жаночыя рэчы. Ён не зразумеў, сказаўшы, што яшчэ ж не час. Я засмяялася. Павел сцяміў недарэчнасць ушчатага дыялога і паведаміў пра тое, што на касінах прысутнічае спадар Боўт. Я «здзівілася» і прамовіла з зацікаўленай абыякавасцю: «Так? Насамрэч? Ну мабыць вы зараз зноўку пра Бабаяна баяць будзеце». Паўлуша расплыўся ўсмешкаю і прашаптаў нешта пра каханне да мяне. Тады мы павіталіся з Вайніславам, а мілы мой запрапанаваў, каб я і Слава патанчылі покуль сам адлучыцца трошку. Дурненькі. У танцы я ледзьве стрымлівала калачэнне і адчувала, што хочу не толькі цалаванняў-танцаванняў. Набралася мужнасці і назвала Славачку дзень і час, у каторы ён мог бы завітаць да мяне. Я ўжо знала, што хросная з мужам выяжджаюць на вёску з адгосткамі да прыяцеляў, а Павел у Койданава па справах, звязаных з будоўляй нашага дома. Хітрай я выявілася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Імя грушы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Імя грушы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Імя грушы»

Обсуждение, отзывы о книге «Імя грушы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x