Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уранку ад бесклапотнасці і белі не засталося і знаку. Я прачнуўся злым на ўвесь свет і доўга шукаў у лядоўні стратэгічную чырвоную кнопку, каб раз і назаўсёды паквітацца з ім. Быў пярэдадзень восьмага сакавіка. На працу ісці хацелася дакладна столькі ж, колькі французскаму каралю Людовіку XVI хацелася падымацца на эшафот. У школе меркавалася адзначэнне Міжнароднага жаночага дня. Адна думка пра гэта скаланала мяне. Я патэлефанаваў дырэктару і, ківаючы на пагаршэнне здароўя, папрасіў адгул. Руслан Альгердавіч паставіўся да маёй просьбы з разуменнем, адгул даў і наказаў тэрмінова папраўляць здароўе, святкуючы.

Цэлы дзень я прабавіў за кампутарам. У галаве плёскаліся зменлівыя думкі. У жываце плёскалася ранішняя гарбата. У маніторы плёскаліся піранні і іншая інтэрнэт-жыўнасць. У сеціве зноўку нехта не меў рацыі. У сеціве зноўку займаліся алхіміяй. У сеціве зноўку абмяркоўвалі «сіські» маладой паэткі Сонечкі Ёгуртавай, дарма што яна прагнула абмеркавання сваіх вершаў. Я тупа глядзеў у манітор. Я абыякава пазяхаў праз кожныя тры хвіліны. Я раўніва лаяўся, калі сувязь з усёй гэтай тупасцю перарывалася, і мадэм з цяжкасцю яе аднаўляў.

Восьмага сакавіка, ледзь паспеўшы прадзерці вочы ад пустых нікчэмных сненняў, я паспяшаўся набраць на мабільніку віншаванне для Алісы. Так, мне не падабаўся гэты дзень як усенароднае свята. Але большая частка людзей вакол мяне жылі ў іншай сістэме каардынатаў, дзе жаночы дзень успрымаўся як нешта належнае. У бальшыні жанчын з самага ранняга веку выпрацаваўся рэфлекс быць павіншаванай восьмага дня трэцяга месяца. Селязнёва не магла быць выняткам. Мне здавалася, што маё віншаванне адпавядала яе чаканням без увагі на тое, як яна да мяне ставілася.

Вучаніца адказала амаль імгненна, нібыта сапраўды чакала маіх віншаванняў. Яе кароткае «дзякуй» было аздоблена смайлікам з зорачкай. Я зірнуў на гэта і не даў веры вачам. Гэта здавалася фантастычным. «Смайлік з зорачкай? Гэта ж пацалунак!». Я радасна скакаў па хаце, мала не чапляючы галавою столь. Спыняўся, каб зноў паглядзець на тую зорачку, і працягваў свае скокі. Маёй ліхаманкавай радасцю знесла са сцяны рэпрадукцыю карціны Пітэра Брэйгеля Старэйшага «Паляўнічыя на снезе», якую некалі мне падарыў выпуск Арыны Зарыцкай і Мілы Шчодрык з нагоды дня касманаўтыкі.

Тое, што карціна звалілася, мяне трохі працверазіла. Вяртаючы яе на месца, я адчуў нарастанне сумневаў: «А ці сапраўды, Аліса хацела паставіць зорачку? А раптам яна проста памылілася? Ці мо’ у яе такі адказ запісаны як шаблон?». Я ўзяў мабільны і з трымценнем набраў пытанне: «А ты не памылілася з такой чароўнай зорачкай?», на якое дзяўчына адказала: «Неа» і паўтарыла той самы смайлік. Акрыленасці маёй не было межаў. Я хацеў верыць, што Селязнёва мяне кахае, і ўспрымаў паўтораны эматыкон толькі праз прызму гэтай веры. Калі б у тыя хвіліны нехта сказаў бы мне: «Расплюшчы вочы, ёлупень! Гэта толькі гульня!», я не вагаючыся, натоўк бы такому дабрадзею ў каршэль і выкінуў бы ў вонкавую цемру, дзе плач і скрогат зубоўны.

Акрылены, я ўзяўся тэлефанаваць у Гомель – віншаваць маму. Яна была ўсцешаная чуць мой голас. Нават калі б я не віншаваў, а чытаў інструкцыю па карыстанню кухонным камбайнам, яна ўсё адно б радавалася. Я чуў, што недалёка ад яе стаяў бацька і наракаў на сына, які не прыехаў да іх на выходныя. Мама не перадала мне яго нараканні, адно у чарговы раз запыталася: «Калі ты ўжо ажэнішся, сынку?». Мне ў чарговы раз давялося пераводзіць стрэлкі, не кажучы нічога пэўнага. Але ў душы маёй квітнела ўпэўненасць, што ўвосень можна будзе ажаніцца. «А чаму б і не, калі Аліса кахае?», – спытаў я ў сябе і зноўку пачаў храснуць у няпэўнасці. Падумалася, што амаль нічога, апроч колькіх адвольна трактаваных мною sms’ак, не сведчыла пра яе каханне да мяне. Збольшага, я апераваў уласнымі здагадкамі і дадумваннямі – пасткамі, асцерагацца якіх сам некалі вучыў іншых…

56.

Цэлы тыдзень пасля выходных я перабываў у пастаянных ваганнях. Штохвілінна змяняўся мой настрой. Я то цвёрда верыў у каханне Алісы, то не даваў за гэтае цверджанне і ламанага шэлега. Ваганні прыкметна адбіваліся на маіх паводзінах, і кожнаму карцела задаць мне пытанне: «Ці не закахаліся вы?». «Не! Ну, што вы! Стойкія алавяныя салдацікі не закохваюцца!» – даваў зразумець я, а сам знемагаў ад руху пачуццёвых арэляў…

Аднойчы пасля школьных баталіяў я вярнуўся дадому і без доўгіх роздумаў схаваўся на канапе пад коўдрай. За шыбкай трываў шэры дзень, які спрабаваў прыпудрыць сябе апошнім снегападам. Мабільнік паклікаў мяне з паўдрымоты. Аліса даслала паведамленне: «Муррр. Ты мая мурлыка. Я цябе кахаю». У радаснай стоме я прашаптаў: «Алах акбар!» і напісаў у адказ: «Даўно чакаў гэтага прызнання. Кахаю цябе». У думках я ўжо гартаў альбом з нашымі вясельнымі фоткамі. Але праз пару секундаў Селязнёва выліла мне на галоў цэбар сцюдзёнай вады: «Ай, ай! Я проста пераблытала! Прабач мяне, калі ласка! Я не хацела! Гэта выпадковасць!».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x