Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я заляцеў у грымёрку. Кася сядзела на крэсле, трымаючыся рукамі за галаву, і галасіла, нібыта па нябожчыку.

– Касечка, супакойся, калі ласка, – ціха сказаў я, сеўшы на кукішкі, перад ёй.

– Ааай, Эрнест Скіргайлавіч, навошта вы мяне ў гэтую ганьбу ўцягнулі? «Міс замілаванне» – такая лухта! Апошняе месца. Я не магу. Якая ганьба. Заўжды ў санаторыях і лагерах адпачынку займала высокія месцы. А тут… Апусцілі ніжэй за плінтус. Можаце і пахаваць там…

– Паслухай, ніхто цябе ніжэй за плінтус не апускаў. І намінацыі гэтыя нічога не азначаюць. Хочаш возьмем пратаколы журы і разам з табой пералічым, – прапаноўваў я, не ведаючы, як яшчэ яе суцішыць.

– Ды якая ўжо цяпер розніца, колькі хто набраў тых балаў! – працягвала ўбольвацца яна. – Ужо ж уся школа ведае, што я адно толькі «Міс замілаванне». Суцяшальны прыз для дурнічак.

– Я цябе прашу, не кажы так. Ну, хочаш я папрашу Любартаву, каб заўтра вынікі разам з баламі кожнай канкурсанткі агучылі па школьным радыё? І ўсе будуць ведаць, што разрыву між табой і асноўнай масай іншых удзельніц папросту няма.

Дзяўчына адняла рукі ад твару і пагладзіла мяне па галаве.

– Дзякуй. Вы такі добры. Я ведаю, што залажала ўсе пункты конкурсу, але вы мяне ўвесь час выцягвалі. Не трэба ніякага радыё. Я паплачу і перастану. І не з такім горам людзі жывуць.

У грымёрку без папярэджання ўвайшлі іншыя канкурсанткі і іх аднакласніцы.

– О, вось чым класны кіраўнік са сваёй вучаніцай займаецца, – вельмі з’едліва прамовіла пераможца. – Цяпер, усё зразумела з вамі. А то мы ніяк не маглі зразумець, за што ёй такія суперскія балы ставяць.

Я скалануўся, устаў на ногі і павярнуўся да дзяўчат, каб адказаць хоць нешта на тую безапеляцыйнасць, якая палілася на мяне і Касю. У дзвярах стаялі мае вучаніцы, але кожная з іх, улучна з каралевай балаў, здаліся мне фанернымі роставымі фігурамі накшталт палігонных мішэняў. Я асекся і на пару імгненняў страціў здольнасць гаварыць, шалянічна разважаючы, ці трэба мне спрачацца з фанеркамі. Але ўрэшце сказаў:

– Перастань вярзці лухту. Я ставіў тое, што павінен быў ставіць. Калі б у журы сядзеў твой тата, то няўжо ж ён стаў бы крыўдзіць цябе нізкімі адзнакамі?

– Ха, дык вы яе тата? Нешта не клеіцца ваша хлусня, Эрнест Скіргайлавіч! – не адступала «Міс школы», павабліва ззяючы яблычкам мішэні.

– Я не сказаў, што я яе тата, – закіпела ўва мне злосць. – Ты, як заўсёды ўсе перакручваеш, ясачка. Назвалі цябе пераможцам, дык святкуй, калі ласка, і не лезь іншым у душы.

– А за што вы мяне папікаеце? Гэта вы былі несумленным, калі выстаўлялі адзнакі сваёй любімай вучаніцы, – працягвала ятрыць мяне суразмоўніца.

– Суцішся ты ўрэшце, грымза, – вырашыла мне дапамагчы Вядзёркіна.

– Ты надта шмат на сябе бярэш, сяброўка, – наўзаем прагучала прадказальная рэпліка. – Ці ўжо думаеш, калі ў цябе з Баластоўскім мусі-пусі-міленькі-мой, то можна так сваю зяпу разяўляць? Не, не выйдзе. Рамсы паблытала, дарагуша.

– На свой капыл іншых не раўняй! Вышукалася мне тут прыгажуня пісаная! Пагражаць надумала? Ды я табе зараз патлы ўсе павырываю ды пысу тваю бессаромную раздзяру да чырвонай юшкі! – усхадзілася Кася і была гатовай ірвануцца насустрач каранаванай дзесяцікласніцы.

Пані пераможца таксама набыла баявую паставу, і невядома, чым бы ўсё гэта працягнулася, калі б у грымёрку не зайшла Любартава.

– Што за гармідар? – не столькі спытала, колькі прадэманстравала сваю прысутнасць яна.

Суперніцы адразу страцілі свой ваяўнічы імпэт, завялі, перастаўшы нагадваць дзвюх байцовых жабак-прынцэсак. Адначасова і я здолеў зірнуць на большасць прысутных дзяўчат не як на фанерныя мішэні, а як на звычайных вучаніц, што не хочуць атрымаць двойку.

– Эрнест Скіргайлавіч, вы мне патлумачыце, што тут адбываецца? – завуч звярнулася персанальна да мяне.

– Пасляконкурсныя баталіі, – крыва ўсміхнуўся я і развёў рукамі. – Што тут паробіш…

– Дзяўчынкі, – Марына Нарымунтаўна пераключыла сваю ўвагу на вучаніц, – вы ўжо зусім дарослыя і павінны разумець, што жыццё рэч складаная і паласатая, як зебра. Не могуць быць адны толькі белыя палоскі. Не могуць быць адны толькі перамогі. Таму трэба вучыцца трымаць удары лёсу. Тое, што сёння нехта стаў пераможцам, а нехта трошкі не дацягнуў, зусім не трагедыя. Прывучайце сябе не згінацца ад дробных непрыемнасцяў. А тое, што справакавала ваш цяперашні канфлікт і ёсць дробнай непрыемнасцю. У процілеглым выпадку вам будзе вельмі цяжка адольваць куды больш няпростыя жыццёвыя бар’еры і перашкоды. Ну, не стала ты, Кася, зараз пераможцам. Няўжо гэта так страшна? Няўжо з-за гэтага трэба распачынаць варажнечу?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x