Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як і варта было чакаць, старшакласнікі зашапталіся, што ў мяне з Вядзёркінай нешта тыпу рамана. Я быў поўны прагі плюнуць у вочы таму, хто запусціў гэтую плётку. Дзіўная рэч: калі на ўдзел у нейкім конкурсе вучаніц угаварыў класны кіраўнік жаночага полу, то гэта тое, што трэба, і ніякіх абсурдных версій ніколі не ўзнікла. Але варта было тое самае зрабіць рэдкаму экземпляру класнага кіраўніка полу мужчынскага, як школа пачала распускаць языкі. Нават гэтага мне было дастаткова, каб ненавідзець класнае кіраўніцтва, але збочыць я не мог.

За пару дзён да восьмага сакавіка конкурс урэшце адбыўся. Як я ні адбіваўся, але Рыбанька ўсадзіла мяне сярод нешматлікіх удзельнікаў журы. Давялося паабяцаць ёй гранічную неаб’ектыўнасць на карысць сваёй вучаніцы. Алеся абыякава махнула на мяне рукой. У яе кіслай міне чыталася: «Мне ўсё адно, як ты будзеш галасаваць, галоўнае, каб ты тут сядзеў». Побач са мной сядзелі Дзяніс Давыдавіч і Грыша Стахіевіч. Не зважаючы на апошнія падзеі, хлапца як актывіста запрасілі ў склад журы, на што асабліва націскала Наташа Скрэпкіна. Атрымлівалася, што Кася Вядзёркіна мела ў журы два сваіх чалавекі. Я чакаў, што іншыя класныя кіраўнікі запратэстуюць. Але ўсім было абсалютна начхаць на тое, што адбываецца ў журы і на сцэне, таму абышлося без пратэстаў. Прадчуваючы перамогу прадстаўніцы 11 «А», я зларадна пацёр рукі.

Пасля ўступнага слова Алесі Сяргееўны на сцэне з’явілася пяць вучаніц. Вядзёркіна была адзінай канкурсанткай ад адзінаццатых класаў. У такім самым становішчы была і кволая бяляначка-дзевяцікласніца. Ну, а астатнія прынцэсулі, як іх назваў Давыдавіч, прадстаўлялі кожны клас з паралелі дзясятых. Такі дысбаланс мяне здзівіў і ў нейкай ступені раззлаваў. Атрымлівалася, што і я мог спакойна парваць конкурсныя ўмовы і не марнаваць час на ўгаворванне сваіх вучаніц. Але, як добры дурань, я гэтага ў адрозненні ад сваіх каляжанак не зрабіў.

Дзяўчаты пачалі з конкурсу візітовак-самапрэзентацый, які адбываўся ў форме гутаркі між імі. Кожная хвалілася сваімі цнотамі, дасягненнямі і планамі на будучыню. Кожная, акрамя дзевяцікласніцы, імкнуліся бліснуць гумарам, адаптуючы пад сябе барадатыя анекдоты. Касіны рэплікі стваралі ў мяне не самае лепшае ўражанне. Але ў тых умовах для мяне гэта не іграла зусім ніякай ролі. Нават калі б яна заікалася ці проста маўчала, я усё адно паставіў бы ёй найвышэйшую адзнаку, а астатнім – меншыя.

Мой план адразу раскусілі Мятлікава і Келдышава, якія сядзелі акурат за спінамі журы. За сваю пяцёрку для Вядзёркінай я атрымаў пальцам у бок. Лія Навумаўна так аддзячыла мне за маю аб’ектыўнасць і прашыпела:

– Што ты вычвараеш?

– Якая табе розніца? Што хачу, то і раблю. Я ў гэта чортава журы не прасіўся, – мне не ўдалося ўстрымацца ад рэзкай рэакцыі.

– Ты ў яе ўлюбіўся ці што? – шыпенне не спынілася.

– Ты галавой думаеш ці генератарам рэўнасці? – раз’юшыўся я.

Келдышава пакрыўдзілася. Мятлікава паспрабавала апеляваць да майго сумлення. Безвынікова.

– З якой такой халеры я буду тапіць вучаніцу майго класа! – анічуць не разумеў я.

– Цябе ніхто не просіць яе тапіць. Проста будзь аб’ектыўным хаця б у адносінах да іншых, – патлумачыла сваё меркаванне Галя.

Наша шушуканне ўстыла Іскаліеву, і ён сказаў нам сваё грунтоўнае палкоўніцкае цыц.

Канкурсанткі па чарзе пачалі выконваць песні. Пераважна гэта былі ўзоры саладжавага расійскага попу, ад якога зліпалася не толькі попа, але і папка выніковага пратаколу конкурсу, да якой міжволі цягнулася мая рука. Чарнявая дзесяцікласніца ў чырвонай сукенцы парвала залу і сэрца Дзяніса Давыдавіча:

Ты прости меня малыш.

Ду, ду-ду-ду, ду-ру.

Если любишь, то простишь.

Ду, ду-ду-ду, ду-ру.

Стары штурхнуў мяне злёгку локцем і паўшэптам сказаў:

– З яе цудоўная жонка атрымаецца. Калі ўжо маладзенькія падабаюцца, то раю звярнуць увагу. Калі не звернеш, то я са сваім унукам яе скантачу.

– Яна, канечне, прыўкрасная. Але не хачу пазбаўляць вашага ўнука такой шчаслівай долі, – гаварыў я сур’ёзна, але словы мае гучалі надта смяшліва.

– От, табе не дагодзіш! Такая ляля, а яму хоць бы хны, – незадаволена скрывіўся ён.

– У мяне з лялямі свае рахункі, – амаль што не схлусіў я.

Тым часам на сцэну выйшла Кася і, як ваўчыца, параненая стралой Купідона заскавытала:

Бачыць пані жар зары –

Ружа ззяе на гары.

Кажа любаму, каб той

З вышыні зняў ружу ёй.

Пажадала гэты цуд,

Так было і будзе тут.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x