Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ну, выбралі сабе галоўную жонку, таварыш Сухаў?

Мне ўстылі бясплённыя палемікі з ім, і таму давялося ў адказ адпусціць колкую смешку, якая цалкам адпавядала культурнаму коду, што быў абраны Пецем:

– Гюльчатай, прыкрый роцік.

Нават не хацеўшы, ён быў вымушаны гэта зрабіць ад выбуховай хвалі неспадзяванага для сябе адказу.

Пасля вяртання дзённікаў вучням я атабарыўся ў настаўніцкай на час чарговай «форткі». Спачатку падумалася, што не варта той час марнаваць напуста, і я нават разгарнуў у сваім нататніку чыстую старонку, каб пачаць пісаць патрыятычную прамову для Вядзёркінай. Аднак бясплённа пакруціўшы ў руках асадку, ужо праз хвіліну мусіў з роспаччу пакінуць гэты занятак як невыканальны. Нешта муляла мне свядомасць, нібыта гарошынка, якая муляла дупцю казачнай прынцэсы. Але ж я, дарма што наведваў казачны сусвет, не быў нават казачным свінапасам, затое збольшага ўмеў аналізаваць свой псіхалагічны стан. Зразумеў, што загваздка была ў Алісе. У той міжвольнай праяве рэўнасці. У тым, што так і не даслаў ёй адказу.

Я мітусліва схапіўся за мабільнік і набраў паведамленне: «Прабач, калі пакрыўдзіў. Яна пагадзілася, і да конкурсу мне лепей усе пылінкі з яе здзьмухаць». «Крыўдаваць з нічога – гэта па тваёй частцы», – аператыўна адказала яна, аздобіўшы пасланне смайлікам з падміргваннем. Я ўсміхнуўся і ледзьве не ўголас сказаў: «Кахае». У настаўніцкай паспелі з’явіцца Іскаліеў і Майсюк з роспытамі аб плённасці маіх перамоваў з гарэмам. Я дыпламатычна сказаў: «No comments» і вярнуўся да нататніка.

Праз трыццаць хвілін тэкст быў гатовы. Прагучаў званок з урока. У маіх падапечных скончыўся факультатыў. Я падарваўся і скіраваўся на першы паверх, бо надта карцела лішні раз зірнуць на Алісу. Каля вучнёўскага гардэробу панаваў Вавілон часоў апошняй стадыі ўзвядзення зіккурата-хмарачоса, а вялікі жрэц будаўнічага трэста Чабурахбанапал выбіваў на каменнай стэле клінапіс прарочых словаў: «Мы будавалі, будавалі і нарэшце пабудавалі». Але сярод гэтага вавілонскага гармідару не было і знаку вучняў 11 «А». Мне стала бракаваць паветра. Я рушыў у бок калідора, дзе насупраць кабінетаў пачатковых класаў каля люстэрка зазвычай апранала палітон Аліса. Гэтым разам там стаялі дзве васьмікласніцы і прыветна махалі мне рукамі. Я рэзка развярнуўся і ледзь не наляцеў на Кіру Краўзэ.

– Ой, Эрнест Скіргайлавіч, вы зараз такі энергічны, – не раззлавалася тая. – Шукаеце кагосьці?

– Ды так… Іголкі ў стозе сена, – сумна прашаптаў я.

– Калі на тых іголках маркіроўка «11 А», то яны паляцелі ў розныя стагі іншых калгасаў, – падтрымала вобразнасць вучаніца.

Я адказаў чуллівай усмешкай, хаця на душы шкрабаліся старажытнаегіпецкія коткі, а іх землякі святарныя жукі-скарабеі рабілі там жа сваю паўсядзённую справу. Толькі на лесвіцы, калі Кіра апынулася за спінай, мая журба праявіла сябе напоўніцу. Зрэшты, гэта так здавалася толькі да дваццатай прыступкі. Яна вывела мяне на пляцоўку між паверхамі да вялікага ваконнага вітража. За шыбкай падаў снег. Школьнікі разыходзіліся сваімі пасляўрочнымі шляхамі. Ненаўмысля я запаволіў хаду і ўбачыў, што ў заваконным свеце Аліса Селязнёва крочыць поруч са статным хлапцом. Пра нешта размаўляючы, яны спыніліся пад вакном, і мая любімая вучаніца ўзялася клапатліва папраўляць свайму спадарожніку стракаты шалік. Я назіраў за гэтым відовішчам з бясконцай сумнай зачараванасцю. Яна, ён, снежная бель і рознакаляровая паходня шаліка. У маёй галаве аднекуль загучала музыка і шчымлівы дзявочы голас заспяваў:

И пусть,

Как пепел снег

Ложится, засыпая сны сгоревших лет,

Сметая ложный блеск смешных теперь побед,

Надежд несбывшихся земных,

Неясных образов ночных…

Пустых…

Мае ногі сталі, як шклавата. Мне хацелася падобна аднаму з герояў Сяргея Балахонава сесці на дол і здранцвець у часовым забыцці. Можа, я і здранцвеў бы, калі б не Марына Нарымунтаўна, якая далікатна ўзяла мяне за локаць і павяла да сябе ў кабінет, каб трошачкі пагутарыць, мой любчыку. Я кінуў апошні позірк за шыбку, але снег паспеў ужо схаваць сляды Алісы і яе кавалера.

– Скажы, калі ласка, што адбываецца паміж табой і Алесяй? – адразу ж памкнулася даведацца Любартава.

Я састроіў міну пацана не ў курсах і агучыў яе неахвотным каментарам:

– Нічога не адбываецца, і дзякуй богу!

– Так? А што ж яна прыбягае сёння да мяне ўся ў слязах і губной памадзе і скардзіцца, што ты яе пакрыўдзіў?

– Пакрыўдзіў? Калі спыняць недарэчныя заляцанні азначае крыўдзіць, то тады я і сапраўды яе пакрыўдзіў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x