Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ой, не трэба толькі выпендрывацца. Ты цудоўна зразумела, што я мела на ўвазе, – выпаліла Лера. – Можаце мяне пад дулам пісталета туды гнаць, але я не пайду. Не пайду – і кропка!

– Дула пісталета – гэта добрая ідэя, – пажартаваў я.

– Не смешна, Эрнест Скіргайлавіч, ні кропелькі, – ушчуваў мяне гэты хадзячы кіпень. – Якое б дула вы там ні дасталі, гэта будзе вялізным прымусам. А вялізны прымус, да вашага ведама, амаль што згвалтаванне. Дык вы хочаце мяне згвалтаваць?

Я цяжка ўздыхнуў і адказаў ёй:

– У мяне такое падозранне, што адзіны чалавек, які тут хоча згвалтавання – гэта ты. Да таго ж не абы якога згвалтавання, а згвалтавання маіх мазгоў.

Вучаніцы дружна засмяяліся. Булатнікава незадаволена буркнула і замаўчала. Надышла чарга Алісы.

– Эрнест Скіргайлавіч, я не змагу, – не чакаючы майго пытання загаварыла яна. – Я вельмі саромеюся выступаць перад вялікай колькасцю людзей. Асабліва, калі большасць з іх мне незнаёмыя ці малазнаёмыя. Я абавязкова пачну заікацца…

– Ага, менавіта за сваё заіканне ты ўжо тры гады атрымліваеш дыпломы на школьных конкурсах чытальнікаў, – падкавырнула Вядзёркіна.

– Хто цябе за язык цягне? Адурэла зусім, – палаялася на яе Селязнёва, а мне мусіла даць больш разгорнутае тлумачэнне: – Калі ў зале будзеце вы, а вы ж там абавязкова павінны быць, то я не змагу нават рот раскрыць. Выступаць перад вамі я саромеюся перш за ўсё. Во такія піражочкі. Прабачце мяне.

– Дажылася! Эрнеста Скіргайлавіча яна баіцца! – састроіла здзіўленне Кася. – Эрнест Скіргайлавіч у нас белы і пухнаты, калі яго не злаваць.

Рэмарка наконт белага і пухнатага мяне кальнула, што я нават уявіў карціну: Аліса сядзіць і чытае аднакласніцам усе мае sms’кі. Неўпрыкмет для сябе я сціснуў край сталешніцы парты, каля якой стаяў. Сціснуў так моцна, што сталешніца трэснула. Дзяўчаты скалануліся і збянтэжана паглядзелі на мае рукі, у якіх мне выпала доля трымаць неахайную рэйчыну.

– Так, мне тут больш няма чаго рабіць. Вы яўна настроены на гвалт, – залепятала Булатнікава.

Яна хацела падняцца, але аднакласніцы ёй не дазволілі.

– Ды што ты торгаешся? Табе ўжо даходліва патлумачылі наконт гвалту, – выклікалася быць маім адвакатам Кася. – А парта паламалася, бо старая. З твайго году.

– Сучка! Ды я маладзейшая за цябе амаль на дзевяць месяцаў! – раз’юшылася Булатнікава. – А калі ты ўвогуле такая крутая, то чаго сама не хочаш на «міску» ісці?

– А хто табе сказаў, што я не хачу? – з пераможнай усмешкай перапытала тая.

– Ой, – узрадаваўся я. – І чаму ж ты маўчала?

– Па-першае, не хацела перабягаць дарогу астатнім дзяўчынкам. А па-другое, чакала, калі вы агучыце нейкія бонусы за ўдзел у конкурсе. Бонусы незалежна ад таго, перамагу я там ці не перамагу, – з хітрынкамі ў вачах, ледзьве не мурлыкаючы, прызналася яна.

Я глядзеў на яе нават не з павагай, а з праўдаістым святарным трымценнем, і мала не заспяваў ад усцешанасці:

– Так, бонусы будуць у кожным выпадку. Першы бонус – дзясяткі па ўсіх трох прадметах, якія я выкладаю. Другі бонус – каробка шакаладных цукерак ці торт на выбар. Трэці бонус – бутэлька шампанскага. Ну, і плюс да ўсяго я дапамагу з тэкстам патрыятычнай прамовы. Калі спатрэбіцца, то і з песняй таксама падсоблю. Цябе такі расклад задавальняе?

– Задавальняе, – згодна заківала галавой Вядзёркіна. – З вас торт «Графскія разваліны».

– Ды хоць «Сталінградскія руіны», Касечка! – гарэў ад вытворчага шчасця я.

Дзяўчаты ўраз павесялелі, нібыта толькі што не былі гатовымі перагрызці адна адной глоткі. Пан Самсунак паклікаў мяне прагледзець свежае пасланне. «Твая новая фаварытка?» – цікавілася Аліса. Набіраць адказ у тое самае імгненне выглядала б выдатным прыкладам нявыхаванасці. Я злавіў погляд Селязнёвай і злёгку матлянуў галавой, адмоўна адказваючы на яе пытанне. Апроч лёгкай ін’екцыі збянтэжанасці ад яе пытання, я атрымаў пэўны зарад задаволенасці, трактуючы пасланне як праяву рэўнасці. «Раўнуе, значыць кахае», – згадаліся словы кагосьці з вялікіх.

Я збіраўся сыходзіць, але Аліска падняла руку.

– Што такое? – сэрца маё забілася ад неразумення магчымага павароту.

– Вы дзённікі нам не збіраецеся аддаваць? А то другі дзень дамашняе заданне на агрызках запісваем, – агаломшыла яна мяне.

Я стукнуў сябе далонню па ілбу. Гэта ж трэба было так спудлаваць і забыць вярнуць дзённікі з маімі запісамі! Усведамляючы, што ілюзія выхаваўчага эфекту размовы з класам, што адбылася надоечы, наблізілася да мінусавага значэння, я пайшоў у настаўніцкую, дзе без дагляду пакінуў стос вучнёўскіх твараў, як Руслан Альгердавіч заўсёды называў дзённікі. Хлапцы, што тоўпіліся ў калідоры, нязграбна выгукнулі: «Нарэшце!», а Андропаў персанальна пацікавіўся:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x