Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Хадземце, Эрнест Скіргайлавіч, у школьніцкі пакой. Я дам вам усё неабходнае. Калі нешта не будзе атрымлівацца, то ахвотна дапамагу.

Іншыя каляжанкі, што побач са мной таксама лавілі абнаўленні на інфармацыйным стэндзе, нядобразычліва скасавурыліся на Алесю. Мне гэта і падабалася, і не падабалася адначасова.

– Можа, вы ўсё-ткі, Алеся Сяргееўна, проста аддалі б мне тут умовы конкурсу, не ствараючы на пустым месцы тайнаў Мадрыдскага двара? – прахалодна зрэагаваў я на двухсэнсоўна выказаную прапанову.

– Мадрыд у полымі пажарышч, – заўважыла настаўніца беларускай мовы.

– Пустое месца прагне паўнаты, – зацеміла настаўніца хіміі.

Рыбаньку гэта раззлавала, але яна нічога не стала казаць, а толькі працягнула мне загадзя падрыхтаваную паперку з умовамі і вомільгам выскачыла з настаўніцкай. Каляжанкам хацелася прадоўжыць супольнае пакепліванне з яе. Аднак у мяне не было ніякага жадання займацца гэтай сумнеўнай справай.

– Мадрыдам вашым – слушных каралёў, – выказаў зычанне я і, разглядаючы атрыманы папяровы шматочак, хацеў пашыбаваць на ўрок.

Аднак з-за пакаёвых пальмаў паказаўся Міроненка, якога дагэтуль ніхто з прысутных не прыкмеціў, і кінуў мне стылет іспанскай прыказкі:

– Хвалі сябе, Санча, бо іншыя за цябе гэта не зробяць.

Я ўхіліўся ад гэтага кідка і подбегам рушыў у кабінет.

Дзясятыя класы, адзін за другім, абмяркоўвалі будучы конкурс. Я выхопліваў паасобныя рэплікі дзяўчат. З іх вынікала, што ахвочых спаборнічаць за званне «Міс школа» было не так і мала, як мне ўяўлялася. Іх не спыняў ніводны пункт рэгламенту: ні выкананне песні, ні танец, ні нават дэфіле «О, Беларусь, мая шыпшына!» з вусным выказваннем на патрыятычную тэму. І чым болей імпэту яны выпраменьвалі, тым больш сумна і ніякавата рабілася мне, бо ў 11 «А» нічога падобнага быць не магло. Толькі з-пад палкі і не важна ў які дзень – да ці пасля пясочання.

Рабіць для сваіх падапечных абвестку я ішоў з ахвотай двойчы памножанай на нуль. Насуперак насцярогам сустрэлі яны мяне, як і звычайна. Прынамсі, нейкай надзвычайнай раззлаванасці ці раздражнёнасці не назіралася. На станцыі «Дно» маёй свядомасці бліснуў кволы ліхтар надзеі на імавернае паразуменне. Не спяшаючыся, грунтоўна я расказаў класу пра конкурс. Станцыйны ліхтар надзеі не згасаў, але вочы маёй парафіі не пачыналі свяціцца тым агнём, які мяне ўразіў на паралелі дзясятых. Павісла працяглае дакучлівае маўчанне.

– Ніхто нічога не хоча сказаць? – не выпускаючы вонкі свой сум, спытаў я.

– Давайце Багуслаўскую адправім, – удаючы саму сур’ёзнасць, прапанаваў Дастаеўскі. – Яна староста, у яе атрымаецца.

– Давай-ка ты сам туды пойдзеш, родненькі, – шыкнула на яго Аксана.

– Не будзем у богвед які раз пачынаць ваш дуэт, – папрасіў я і следам, пакуль Андрэй не паспеў зноўку разявіць рот, загадаў і яму, і ўсім іншым хлапцам выйсці з кабінета.

Тыя неахвотна, у бальшыні сваёй з фырканнем папляліся на выхад.

– Сцеражыцеся, даражэнькія, – звярнуўся да дзяўчат Андропаў перш, чым зачыніў за сабою дзверы.

– Можа, цяпер вы нешта скажаце? – спрабаваў я разварушыць вучаніц. – Няўжо ніхто не жадае добраахвотна, без майго прымусу, удзельнічаць у конкурсе?

– Ой, Эрнест Скіргайлавіч, калі б гэта была лыжная гонка ці стральба, то я абавязкова б пагадзілася, – падала голас першай Інгебора Каленвалава. – А ўсе гэтыя конкурсы прыгажосці з выхадамі на сцэну не для мяне. Мне нецікава, ці палічыць мяне журы самай прыгожай. Галоўнае, што мой малады чалавек так лічыць.

Яна прабачліва ўсміхнулася і машынальна аблізнула губы.

Я звярнуўся да Караблёвай:

– Алёна, помню, мне казалі, што ты яшчэ ў сёмым класе брала ўдзел у раённым конкурсе прыгажосці. Атрымліваецца, што вопыт ёсць. Пойдзеш?

– Там не вопыт быў, а адзін сапсаваны настрой, – млявым голасам стала тлумачыцца яна. – Я ж там ніякага месца не заняла. Нават суцяшальнага дыплома не далі. Ведаеце, як мне тады было крыўдна? Зараз аж слёзы наварочваюцца ад успамінаў. Я не хачу рызыкаваць зноў апынуцца ў тым жа становішчы, што і чатыры гады таму.

– Вельмі добра цябе разумею, – пагадзіўся я з яе довадамі і зноў звярнуўся да ўсіх дзяўчат: – Але што загадаеце мне рабіць у гэтай сітуацыі?

– Хай Лерка ідзе ці Аліса, – аператыўна перавяла стрэлкі Кася Вядзёркіна, як толькі сцяміла, што нашы з ёй позіркі сутыкнуліся.

– Ну, дзякуй табе, сяброўка! – ускіпела Булатнікава. – Я што? Падобная на мадэль?

– Здаецца, гэта будзе першы зафіксаваны ў гісторыі выпадак, калі ты прылюдна адмаўляеш сваю прыгажосць, – зрабіла заўвагу староста.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x