Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Клас ажывіўся і нездаволена загуў.

– Навошта вам гэтыя дзённікі?

– Не пішыце там столькі, як у мінулы раз.

– Мы і так дома пасля апошняга бацькоўскага сходу атрымалі.

«О! Яшчэ і бацькоўскі сход быў!» – зрабіў чарговае адкрыццё я.

Дзённікі здаваліся неахвотна. Даводзілася ці не над кожным стаяць і гаўкаць.

Грыша прыйшоў, калі я ўжо сядзеў у настаўніцкай і разбіраўся з дзённікавай вежай. Ён быў пануры і негаваркі.

– Ну, што ты, Спілберг? – уздыхнуў я. – Хадзем да дырэктара.

– Мяне выганяць са школы? – ціха спытаў ён.

– Гэта не мне вырашаць. Вось выслухае цябе Руслан Альгердавіч і будзе думаць, што з табою рабіць. Можа, канечне, і са мной як класным кіраўніком параіцца. Але што добрага я змагу яму сказаць пра цябе? Лялькі ў кабінеце гісторыі ўспомніць?

Грыша ў роспачы апусціў галаву і ледзь чутна прашаптаў:

– Капец.

– Трэ’ было не эксперыменты на настаўніках ставіць, а дбаць пра свой аўтарытэт і добрае імя. Гэта сто разоў мной было гаворана і табе, і тваім аднакласнікам. Ды ўсё, як царом гарохам аб шведскую сценку.

Са Стахіевічам дырэктар гаварыў сам-насам. Магчыма, гэта было не зусім справядліва ў дачыненні да мяне. Але я выдатна разумеў, што Руслан Альгердавіч зрабіў гэта дзеля лепшага выхаваўчага эфекту.

І сапраўды, праз паўгадзіны хлапец выйшаў ледзьве не ў слязах, просячы падказаць, як знайсці ўкрыўджаную ім настаўніцу, каб папрасіць прабачэння. Пошукамі заняўся сам. І калі Грыша папрасіў у яе прабачэння і пакляўся, што знішчыў усе відэаматэрыялы з яе ўрока, мне нічога не заставалася, як браць яго пад белыя ручкі, весці ў кабінет гісторыі і калоць на прадмет цікаўных мне рэчаў.

У саматужным прыстасаванні, якое ў лепшыя свае часы магло быць машынай часу ці, прынамсі, паскаральнікам часцінак, я нагрэў вады і зрабіў кавы. Сабе і вучню. Мы сядзелі адзін насупраць аднаго і прагна спажывалі гэты легальны наркотык.

– Мяркую, што інцыдэнт вычарпаны без асаблівых стратаў, калі не лічыць уласнае ганарлівасці, – на дваццатым глытку перарваў цішыню я.

– Ага. Прасіць прабачэння так, каб гэта не выглядала фармальнасцю вельмі цяжка, – прызнаўся Стахіевіч.

– Ну, нічога. Няма бяды, якая б на потым розуму не дадала, – мудрагеліў я. – Глядзіш, і праз нейкі час Руслан Альгердавіч афіцыйна папросіць, каб ты здымаў якое-небудзь школьнае мерапрыемства.

– Ды ну! – не паверыў юнак. – Хіба такое можа быць?

– Не хачу спрачацца. Бо, як казала адна мая былая вучаніца: хто спрачаецца, той гаўном называецца, – настаў час удаваць з сябе наскага хлапца.

– Яна, мабыць у вас добрай паэтэсай была, – не страчваў пачуцця гумару Грыша.

Вырашыўшы пакінуць каліва інтрыгі, я толькі ўсміхнуўся і зрабіў рэзкі пераход да іншай тэмы:

– Ведаеш, мяне ўвесь час не пакідае думка, што справа з лялькамі была зроблена не табой, а ты проста ўзяў віну на сябе, каб некага прыкрыць.

– Не. Гэта сапраўды прыдумаў і зрабіў я адзін. Іншыя не ведалі. Толькі перад самым заходам у клас я шапнуў хлапцам, што там нас чакае нефіговы сюрпрайз. Што было потым, вы ведаеце.

– Хех. Але ж ты спачатку міжволі намякнуў, што вінаваты Пеця, – усумніўся я.

– Гэта была секундная праява баязлівасці. Не стрымаўся, – казаў ён, і здавалася, што ў словах яго пераважала шчырасць.

– Тут яшчэ адно пытанне далікатнае, – не жадаў я біць проста ў лоб.

– Пытайце. Усё нармуль.

– Можа, ты бачыў, на плоце каля школы не так даўно было напісана: «Вешайся сука!»…

– Гэта я напісаў, – не даўшы мне развіць думку, прамовіў ён. – І sms’ку кінуў таксама я. І званіў, калі вы былі ў кулінарыі.

Не зважаючы на мае папярэднія здагадкі, я быў агаломшаны. Але агаломшанасць у большай ступені выклікалася не так пацверджаннем здагадкі, як чыстасардэчным, без віхлянняў, прызнаннем вінаватага.

– І навошта ўсё гэта было рабіць? – я спрабаваў захаваць раўнавагу і заставацца гаспадаром не толькі гэтай шчырай гутаркі, але і сітуацыі агулам.

Хлапец паглядзеў на мяне, як непрафесійны мастак глядзіць на мадэль, і сказаў:

– Проста так.

– Не хлусі. Я не паверу, што гэта было свавольства дзеля свавольства, – заматляў галавой я. – Мусіла быць нейкая важкая прычына. Чым я табе насаліў? Можа, ты хацеў, каб Зульфія Захараўна вярнулася?

– Як жа ж! Вернецца яна! – з пахмылкаю выгукнуў мой суразмоўца. – Прычына не ў ёй, а ў вас. Вы ўжо не такі малады. Але дзеўкі нашы на вас западаюць. І вы не вельмі супраціўляецеся. Гэта так выводзіць.

– Ха, – у каторы раз я стрымліваў сябе ад неабдуманых словаў і ўчынкаў. – Ты не дапускаў, што мяне таксама шмат што выводзіць? Але не раблю вусцішных інсталяцый а ля тупарылы мадэрнізм і не адпраўляю нікому пагрозлівых пасланняў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x