Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз колькі дзён пасля больніцы, калі балаканні наконт здарэння са мной збольшага суцішыліся, я сядзеў у настаўніцкай і марыў пра нябесныя мігдалы. Мой мігдалёвы транс перарвала сакратарка – мяне тэрмінова выклікаў дырэктар. «Чорт, я ж яму так грошы за рэстарацыю і не аддаў», – падумаў я і рушыў у кабінет, шныпарачы дарогай па кішэнях, каб рознымі купюрамі сабраць патрэбную суму.

Выконваючы ўсе субардынацыйныя фармальнасці, я зайшоў у дырэктарскі кабінет. Акрамя Руслана Альгердавіча, там была настаўніца вялікарускай мовы ўся чырвоная ад раз’юшанасці.

– Эрнест Скіргайлавіч, у вашым класе зноў надзвычайнае здарэнне, – пачаў дырэктар. – Ваш вучань Рыгор Стахіевіч вёў несанкцыяванае відэаздыманне ўроку нашай шаноўнай калегі. На прафесійную камеру, між іншым.

– Хіба гэта магчыма? Камера ж не мабільнік, яе асабліва не прыхаваеш, – паспрабаваў не губляць разважлівасці я.

– Вось у тым і справа, што прыхаваеш! – не стрывала жанчына. – Грыша ў нас такі вынаходнік, што проста ні словаў, ні спасу на яго няма. Гэта ж трэба было такое прыдумаць!

Гаспадар кабінета наліў ёй шклянку вады і папрасіў супакоіцца, а мне стаў тлумачыць, што канкрэтна адбылося:

– Ішоў звычайны ўрок літаратуры. Тэма выдатная – «Класічная расійская фантастыка». Здавалася б, сядзі і слухай настаўніцу. Але ж не! Не гэта займала Стахіевіча і, верагодна, многіх яго аднакласнікаў. Займала яго тое, як справакаваць педагога на двухсэнсоўныя рэплікі, якія б зафіксавала прыхаваная відэакамера. Вы ж ведаеце, што наша паважаная калега чалавек вельмі тэмпераментны і да таго ж мае ў сваім слоўнікавым запасе не адну тысячу фразеалагізмаў і ўстойлівых словазлучэнняў, якімі часцяком карыстаецца, каб асадзіць нядбалых і гультаяватых вучняў, парушальнікаў дысцыпліны. А фразеалагізмы – гэта ж такая штука, якую можна інтэрпрэтаваць па-рознаму. Тым больш з улікам разбэшчанасці мыслення нашых вучняў.

Дырэктар запытальна зірнуў на жанчыну.

– Так, так, сказала я нешта такое, – прызналася жанчына. – Гэтыя пасмяяліся, і ўрок прадоўжыўся. А я ж калі тлумачу тэму, на месцы не сяджу. Я ж хаджу па класе. І вось так хадзіла і гэтым разам ды выпадкова зірнула ў бок шафаў. А там за кніжкамі чырвоны аганёк гарыць. Адразу зразумела, што да чаго. Думала разарвуся ад абурэння. Хацела забраць камеру. Але Грыша па маім выглядзе імгненна ўсё скеміў, падскочыў з месца, схапіў камеру і ўцёк з урока. Уяўляеце, Эдмунд Карыгайлавіч, такое бяспуцце?

Я не стаў акцэнтаваць увагу на тым, што мяне завуць інакш, а мусіў толькі пагадзіцца:

– Так, бяспуцце. Я паразмаўляю з Грышам.

– І зрабіце гэта тэрмінова, – не прасіў, а загадваў Руслан Альгердавіч. – Ён павінен прыйсці ў школу, папрасіць прабачэння ў настаўніцы і, канечне ж, аддаць нам касету з запісам, калі там стужка, а не лічба. Зрэшты, баюся, што за гэты час Рыгор паспеў выставіць відэа ў інтэрнэт.

– Як? Куды? – зноў захвалявалася каляжанка.

– У інтэрнэт, – паўтарыў дырэктар і з лёгкай усмешкай спытаў: – Хочаце стаць зоркай «ютубу»?

Жанчына моўчкі села на канапу і закрыла твар рукамі.

– Тады я на тэлефон і выцягваю хлапца ў школу, – ці то канстатаваў, ці то прасіў дазволу я.

– Так. Спадзяюся, мы здолеем усё залагодзіць, – адказаў шэф.

Перад сыходам я працягнуў яму кіпу купюраў.

– Што гэта такое? – здзівіўся ён.

– Мой доўг за рэстаран, – ніякавата выціснуў з сябе я.

– Эрнест Скіргайлавіч, даражэнькі, вы ўжо са мной разлічыліся на мінулым тыдні, – запярэчыў Руслан Альгердавіч. – Усё ж вам даецца ў знакі стыгматызацыя. Шчыра спачуваю.

Я папрасіў прабачэння за дзіравую галаву і вярнуўся ў настаўніцкую.

Слухаўку хатняга тэлефона Грыша не падымаў. Яго мабільнік быў адключаны. Я чаргаваў званкі на хатні і мабільны ў спадзеве, што хлапец адгукнецца. Раз на пятнаццаты ён адгукнуўся і дакладна ведаў, пра што яго хочуць спытаць. Наказаўшы яму хутка бегчы ў школу з усімі знятымі матэрыяламі, я тым часам скіраваўся ў 11 «А». Насуперак раскладу ў іх ішла фізіка, настаўніцу якой зноў замяняў Яраслаў Леанідавіч. Ён акурат катаваў Андрэя Дастаеўскага, выпытваючы ў таго фармулёўку чацвёртага закону Ома. Убачыўшы мяне, вучань адразу стаў скардзіцца на ўшчамленне сваіх правоў. Але я зірнуў на яго расстрэльным поглядам, і ён міжволі мусіў заціхнуць. Разам з ім замоўк і ўвесь клас падобна таму, як наваколле замаўкае перад навальніцай. Мне нават здалося, што па кабінеце разлілося характэрнае пераднавальнічнае жаўтаватае святло.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x