Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З дазволу Майсюка я пачаў пясочыць сваіх падапечных.

– Скажыце, калі ласка, мае дарагія рабяткі, ці ёсць сярод вас хаця б адзін чалавек, які не ведаў, што Грыша Стахіевіч падчас перапынку схаваў ў шафе кабінета вялікарускай мовы ўключаную відэакамеру?

Аксана Багуслаўская адразу падняла руку і сказала:

– Я не ведала, бо на перапынку брала ў бібліятэцы «Марсіянскія хронікі».

– Добра. Яшчэ нехта не ведаў? – спакойным голасам спытаў я.

Рэшта класа захоўвала маўчанне.

– Можа, ты Андрэй не ведаў? Ці ты, Пеця? Ці Лера? А Аліса?

Вучні спяшаліся схаваць ад мяне свае вочы. Ніхто не выраніў ні слоўца.

– Атрымліваецца, што большасць з вас цудоўна ведала пра тое, што задумаў Грыша. Дык чаму ж вы змаўчалі? Чаму не адгаварылі яго ад выяўнага хуліганства? Чаму настаўніцу не папярэдзілі? Атрымліваецца, што вы свядома паспрыялі гэтаму прыкраму інцыдэнту. Ведаеце, гэтае фільмаванне не такая бяскрыўдная рэч, як, магчыма, вам здаецца. Хто-небудзь з вас хацеў бы быць знятым употайкі? Думаю, што не. Вось і настаўнікам усе вашы схаваныя камеры зусім не даспадобы, – я зрабіў невялічкую паўзу і вырашыў задзейнічаць у «Пясочанне-show» фізіка: – Вам, Яраслаў Леанідавіч, было б прыемна апынуцца перад аб’ектывам схаванай камеры?

– Гледзячы ў якіх абставінах. Была ў мяне адна знаёмая… – пачаў быў ён, але сам сябе перапыніў і рашуча падтакнуў мне: – Але ў большасці выпадкаў схаваная камера – гэта подласць.

Такое азначэнне мне прыпала да смаку, і я за яго зачапіўся:

– Чулі? Подласць. Вы ведаеце, што такое подласць?

– Подласць – гэта калі настаўнік ставіць сваёй вучаніцы кол для таго, каб яна прыйшла на адпрацоўку, пасля якой ён ставіць ёй троечку, – прарвала Андропава.

– Пеця, давай без гіпатэтычных сітуацый, – параіў я. – Вы ўяўляеце, як цяжка зараз вашай настаўніцы? Гэта яшчэ добра, што яе не хапіў на месцы ўдар. Што б вы тады заспявалі, мае лябедзькі?

– Ды чорт яе не ўхопіць, – ляпнуў Дастаеўскі.

– Нават так? Добранька. Я ёй перадам ад цябе персанальнае прывітанне. Але мяркую, што пасля гэтага, Андрэйка, у цябе будзе бледны выгляд аж да самага прызыву ў войска, – выдаў я глумлівую тыраду.

– А што адразу войска? – паспрабаваў пярэчыць ён, але я з памяці агучыў нумар працоўнага тэлефону яго мамы і юнак звяў.

– Эрнест Скіргайлавіч, навошта вы на нас так ціснеце? – не стрывала Каленвалава. – Калі Грыша вінаваты, то хай сам і адказвае. А то нейкая кругавая дакука атрымліваецца.

– Парука, а не дакука, – міжволі выраніла Кляшторная, не так ад згоды з аднакласніцай, як ад нежадання чуць няправільныя формы лексічных канструкцый.

– Ды вы самі сябе даўно прыціснулі, – няўмольна працягнуў я. – Маё меркаванне і нават перакананне такое, што ў гэтым подлым інцыдэнце вінаватыя вы ўсе. А значыць, і адказнасць павінна быць калектыўнай. Грыша атрымае сваё і ад мяне, і ад адміністрацыі школы. Але не думайце, што вы здолееце ўнікнуць адплаты. Калі вы лічаце, што можна патураць подлым учынкам, то тады ўжо мне даруйце…

Усе сядзелі, слухалі і рабілі выгляд, быццам іх прывязалі да падвешанай на столю бараны і распіналі на ёй. Толькі Андропаў імкнуўся выглядаць, як няўрымслівы карбанарый у вайне з касмічным войскам сілы цемры.

– А што вы нам увесь час пагражаеце? – зноў не стрымаўся ён. – Завялі пласцінку: подласць і подласць. Вы глядзіце на ўсе рэчы толькі з аднаго боку. А гэта няправільна. Вы як гісторык павінны быць аб’ектыўным і ўлічваць усе акалічнасці. Самі ж нам пра гэта паўтараеце на кожным уроку. І дзе ж цяпер ваша аб’ектыўнасць і ўсебаковая ацэнка фактаў? Так, Грыша паставіў відэакамеру. І што? Можа, ён хоча звязаць свой лёс з кінематографам. Можа, менавіта ён выцягне беларускае кіно з балота. Але ж вы сечаце яго памкненні проста ад пачатку. Гэта пры тым, што ўсюды паўтараеце пра падтрымку і развіццё таленавітай моладзі. Але першы ж творчы эксперымент аднаго з прадстаўнікоў гэтай самай моладзі называеце подласцю. Схаваная камера вам не падабаецца! Ды калі б не было схаваных фота- і кінакамер, то чалавецтва засталося б без геніяльных здымкаў… Так, мы маглі б папярэдзіць настаўніцу пра Грышаву задуму. А вы ведаеце, да чаго б гэта прывяло? Камера была б разбітая аб сцяну.

– Ды супакойся, – занерваваўся я. – Калі яшчэ мастацкі кірунак дыскусіі можна было б прыняць у якасці экзатычнага вытлумачэння сітуацыі, то апошняя твая заўвага пустая і недарэчная. Адным словам, здайце мне ўсе, акрамя Аксаны, дзённічкі. Я там пару ласкавых словаў напішу для вашых бацькоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x