Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Не, не трэба, – пагадзілася Вядзёркіна. – Я сапраўды ні з кім не хачу сварыцца. Але чакаю, каб і да мяне ставіліся так, як я да іх.

– Вось! – узрадавалася Любартава. – Залатое правіла маральнасці. Бачу, што Эрнест Скіргайлавіч здолеў цябе гэтаму правілу навучыць.

Мне стала крыху няёмка, як станавілася штораз, калі нехта з адміністрацыі школы проста ці ўскосна нахвальваў мяне ў прысутнасці вучняў. Іншым разам здавалася, што лягчэй стрываць, калі табе пры дзецях даюць добрага прачуханца, чым паліваюць мядовымі тырадамі. Праўда, такіх прачуханцаў са мной ніколі не здаралася, і параўнанне было чыста гіпатэтычным.

Час, як для школы, быў даволі познім. Скончылася другая змена, пра што завуч усім нагадала, зычачы поспехаў і добрай дарогі.

– Хадземце, – заклікала яна мяне. – Хай дзяўчаты спакойна пераапрануцца.

Я заўважыў спалоханыя вочы Касі, але не мог знайсці ніякай нагоды, каб змяніць становішча, якое заставалася выбуховым, не зважаючы на залатое правіла маральнасці. Кася ўмольна глядзела на мяне. На імгненне мне прымроіўся яе твар у сіняках, верадах і падцёках крыві. Мяне скаланула ад гэтага відовішча, і тут жа адшукалася выйсце.

Неўпрыкмет я зымітаваў гук вібрасігналу, хуценька выцягнуў мабільнік і стаў удаваць гутарку за Касінай мамай: «Так, Паўліна Вінцэнтаўна, яна яшчэ ў школе. Проста не паспела пакуль тэлефон уключыць пасля конкурсу. Не хвалюйцеся. А, дык вы ў школе? Каля кабінета гісторыі? Пабудзьце там. Дачка зараз прыйдзе. Заадно там і пераапранецца. Я дам ёй ключ. Ніякія гэта не турботы. Усё добра». І намесніца дырэктара, і вучаніцы ўлучна з Вядзёркінай назіралі за маім спектаклем з адмысловым напружаным здзіўленнем. Я не дазволіў вінаватай усмешцы з’явіцца на маім твары, схаваў тэлефон у кішэню і, працягваючы «Міс замілаванню» ключ ад кабінета гісторыі, растлумачыў, што яна павінна зараз рабіць. «Міс школа» стрэльнула па мне сваім вострым пранізлівым поглядам, быццам ужо я для яе раптам стаўся той самай роставай мішэнню.

Кася, як была, пашлэпала да кабінета. Следам з грымёркі выйшлі мы з Любартавай.

– Эрнесце, скажы, калі ласка, што за цырк адбываўся сёння ў часе конкурсу? – нарэшце спытала яна тое, што і павінна была паводле логікі рэчаў спытаць.

– Памятаеце «Аповесць мінулых часоў»? Той фрагмент, дзе вялікі каган Уладзімір прымае паслоў, кожны з якіх рэкламуе сваю рэлігію? – не пажадаў я проста браць і апраўдвацца.

– Вядома ж, гэта хрэстаматыйны сюжэт, – адказала завуч такім тонам, нібы зараз жа пачне на памяць цытаваць летапіс. Аднак яна абмежавалася адно прадказальным пытаннем:

– Да чаго ты пра гэта?

– Уявіце, калі б Уладзімір стаў збоку, пакінуўшы выбар рэлігіі за тройкай паслоў. Вось і я сёння быў паслом у такой сітуацыі.

– Чорт пабірай. Якія ты прыгожыя прыклады прыводзіш. Ажно праслязіцца можна, – ці то ўсур’ёз, ці то ў кур’ёз прамовіла яна. – Ты хоць разумееш, якую хвалю незадаволенасці сваіх вучаніц ты выклікаў на сябе, пасол? Гэта можа табе дацца ў знакі. Ты ж дарослы мужчына і павінен ведаць, што жанчыны прымаюць за належнае толькі адзін спосаб несправядлівай ацэнкі сваіх вартасцяў – камплімент. А твой сённяшні перакос з адзнакамі ні ў плот, ні ў азярод. Так што хваля немінучая.

– Добра. Буду ведаць. Старажытныя егіпцяне ведалі, калі разліваецца Ніл, і някепска спраўляліся з гэтым, выкарыстоўваючы вільгаць для сваіх патрэбаў, – зноў адзначыўся я.

– Ха-ха, толькі не забывай, што егіпцяне не ведалі сапраўднай прычыны нільскіх разліваў у той час, калі над іх галовамі было яснае блакітнае неба, – ушпільнула Любартава мяне і, пакуль я не ачомаўся, ўсадзіла ў мой мозг кантрольную іголку: – А яшчэ яны не ўмелі размаўляць з мацяркамі сваіх вучаніц па выключаным мабільніку.

Я толькі і здолеў, што хапаць ротам паветра, быццам рыба, якая выйшла з марскіх водаў на бераг у пошуках свайго старога рыбака.

– Давай. Ідзі да Касі. Супакой яе яшчэ раз. Толькі глядзі не накліч выпадкам гневу старажытнаегіпецкай багіні Мент, – дабіла мяне вобразнасцю Марына Нарымунтаўна.

55.

Хваля, якую прагназавала Любартава, стала накрываць мяне літаральна на другі дзень пасля конкурсу «Міс школа». Хваля была настолькі моцнай, што ўсе прымроеныя мною дамбы, каналы, сажалкі ды іншыя подумныя і няподумныя ірыгацыйная збудаванні выявіліся амаль бяссільнымі перад яе напорам. Найбольш гэта праявілася ў дзявочым 10 «В», адкуль паходзіла пераможца. Апроч адмовы вітацца і размаўляць са мной на пазаўрочныя тэмы, дзяўчаты з гэтага класа абралі традыцыйны для сябе спосаб адлюстравання сітуацыі – малюнак. Але ў адрозненні ад ранейшых сяброўскіх шаржаў чарговае іх палатно вылучалася гранічнай уедлівасцю ў бутэрбродзе з адметнай зласлівасцю. Гэта была старанная копія вядомай карціны Казіміра Малевіча «Чорны квадрат», пад якой стаяла мухабойная назва «Эрнест Скіргайлавіч Баластоўскі прымае адказнае рашэнне».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x