Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Проста вы лічыце сябе велічынёю, як заўсёды, а тут нейкая вясковая кабета, сястра такога ж самага санкюлота — бясштаннага, як кажуць францу­зы. Вы ўвесь час падкрэсліваеце сваю значнасць, сваю думку-меркаванне, ні ў грош не ставячы чужое... Вось вы мыеце сваё, а ваша дачка — сваё, а хіба так трэба на добры лад? Вы ніколі, колькі мы тут, не згадзіліся з дач­кою, не прыслухаліся да таго, што яна вам раіць, вы лічыце яе ну проста малым дзіцем — і гэта яна павінна вас слухаць ва ўсім і заўсёды... Ды каб яна вас не слухала, яна стала б вунь якім чалавекам, я ў гэтым ўпэўнены! Мне мае бацькі не навязвалі свае волі, не паказвалі пальцам, куды мне ісці вучыцца, затое яны памагалі матэрыяльна — і таму я дасягнуў нечага ў сваім жыцці. Дарослым дзецям не трэба паказваць, куды ім ісці, што выбіраць, яны гэта зробяць самі, ім патрэбна ваша дапамога ў крытычны момант. Вы гэтай дапамогі сваёй дачцэ не далі, вось таму яна і павінна была перажыць такую цяжкую паласу ў сваім жыцці, пакуль выбілася на роўную дарогу... Чаму вы не хочаце, каб яна тут жыла? Ды таму, што яна будзе вам замінаць, будзе блытацца пад нагамі. Вы не захацелі даць ёй тут пабудавацца, каб яна не стала раўнапраўную з вамі гаспадыняю гэтых сотак, такога вы не можаце дапусціць: хата ваша, соткі вашы, сад ваш. А якое гэта ваша, калі яно ўсё належала Жаркоўскім, яны тут жылі спакон веку? А сёння ўжо іх дачка не мае ніякіх правоў на гэтую вашу, як вы кажаце, уласнасць? Хоць яна ніякая не ваша, калі разабрацца па-чалавечы...

— Што ты такое гаворыш, Янка, што ты гаворыш? — бралася за галаву маці, неяк разгойдвалася, як яўрэй у час малітвы.

— Тое, што вы чуеце, — рэзка адказаў Янка. — Вам шкада падзяліцца са старэйшаю дачкою, затое вы легка дзеліцеся з малодшаю, хоць я на матэрыяльна жыла і жыве нашмат лепш, чым старэйшая. Каб гэта яна сказала, што хоча тут жыць з вамі, я ўпэўнены, вы прынялі б яе ў любы час, і ўжо не вы ёю камандавалі б, а яна вамі. I куды толькі падзеўся б ваш гонар...

— Мне мае дочкі абедзве роўныя, я іх аднолькава люблю, — не вытрымала маці — і яшчэ нешта хацела дадаць, але тут умяшалася Рагнеда.

— Не кажы, мама, не кажы. Тваю любоў я адчуваю ўсё сваё жыццё, толькі яна вельмі калючая, твая любоў да мяне, а вось Альбіну ты любіш, як трэба любіць, І мо нават лішне: усё ёй дазволена, усё для яе, для яе мілых дачушак, тваіх унучак...

Калі б на гэтую сцэну сямейнага разладу глядзеў хто збоку, напэўна, заходзіўся б ад смеху, бо жанчыны, маці і дачка, стаялі воддаль адна ад другое, адна над начоўкамі, другая над тазікам, а Янка, як сувязны паміж імі, хадзіў сюды-туды, вырываўся нават на дарожку да калодзезя, і ўсё сыпаў, як з мяшка, свае важкія, як яму здавалася, довады, заганяючы сваю родную цешчу ў кут. Довадаў і аргументаў у яго было яшчэ і больш, але ён баяўся іх усе выдаваць, каб не пакрыўдзіць такую самалюбную, ганарыстую жанчыну грубым, неасцярожным словам. Ён не хацеў мяшацца ва ўсе астатнія перыпетыі іх жыцця, яго цікавіла толькі лінія маці—дачка, бо гэта ў нейкай меры закранала і яго самога: адносіны да яго жонкі былі фактычна адносінамі да яго, і калі балела ёй, балела і яму.

— Як сказала адна жанчына — а яна перад вамі, ваша дачка — аддайце сэрца людзям, не замыкайцеся на дробязях, гляньце на свет шырэй — і вы ўбачыце, што жыццё не такое аднастайнае, яно не павінна замыкацца на вашай малодшай дачцэ, а вы не яе слуга, у вас шмат абавязкаў — нават перад усім нашым грамадствам, хай гэта гучыць і трохі высакапарна, і вы раней так і жылі, гэта відаць з таго, як да вас адносіліся людзі раней, як пра вас расказвае старэйшая дачка, якая ведае вас з малых гадоў і цэніць вас як сваю матку, як чалавека грамадскага, які жыў не толькі для сябе. Вы аддавалі сэрца людзям, і гэта правільна, так павінен рабіць кожны чалавек, калі ён патрыёт, калі ён любіць свой край і людзей, сярод якіх вырас і жыве... Дык вось, ваша старэйшая дачка працягвае вам руку дапамогі, а вы не хочаце яе браць, хоць дапамога вам патрэбна, вы ўжо чалавек у гадах, i таму не адхіляйце рукі, якая вам працягнута. Вы можаце падумаць, што мы так робім у сваіх шкурных інтарэсах, але гэта не так. Мы ўсё робім і будзем рабіць па абавязку свайго сумлення, свайго сэрца. Мы, як і вы, будзем аддаваць сваё сэрца людзям, так, як аддавалі яго і вы...

Маці больш маўчала, чым спрачалася, яна нібы не знаходзіла контраргументаў у спрэчцы, не знаходзіла моманту, каб уклініцца ў спрэчку і нешта даказаць, а мо нават і змяніць ход спрэчкі на сваю карысць. На гэта ў яе ўжо не было ніякага імпэту, яна нават не была на той хвалі ўздыму, на якой адчуваў сябе Янка. Фактычна яна здавалася без бою, і Янку ўжо было шкада яе: знайшоўся герой, ваюе са старою кабетаю, хоча перавярнуць яе ў сваю веру... Смешна ты сёння выглядаеш у яе вачах, вельмі смешна!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x