Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэтага дзядзькі Каруся цікавая біяграфія, прайшоў польскую вайну з немцамі, потым акупацыя, а па вызваленні ваяваў у Прусіі, быў паранены, мае шмат узнагародаў. Не шкодзіла б, каб ён расказаў пра гэта ўсё больш падрабязна.

Дзядзька Карусь пайшоў, а яны ўзяліся збіраць яблыкі. Яны — гэта Раг­неда і Янка, а маці хадзіла, паглядала, як і дзе работа. Потым ні з таго ні з сяго сказала Янку схадзіць на той пункт, праверыць, а мо Карусь сказаў няпраўду.

— Мы зараз сходзім з Рагнедаю, — адказаў Янка, — яна там яшчэ не была, хай паглядзіць.

Маці тут жа адмяніла свой першы загад.

— А чаго туды ісці? I што там глядзець? — сказала яна разважліва. — Схадзіў бы адзін, навошта Рагнеду цягнуць? Хай збірае ападкі...

— Не, усё-такі трэба праверыць, вы правільна сказалі. Не ведаючы броду, не лезь у воду, — не адступаўся Янка.

I яны пайшлі на пару, маці трохі пабурчала і супакоілася. Мінулі браму, зайшлі ў двор. Пад яблыняй, недалёка ад хаты, яны ўбачылі жанчыну, якая сядзела на драўляным тапчане са спінкаю. Яна выглядала нейкаю зморанаю, худою, сядзела неяк ненатуральна роўна, трымала перад сабою складзеныя рукі, якія дробненька трымцелі. Жанчына адразу пазнала Рагнеду, заплакала, стала распытваць пра матку, пра яе. Рагнеда коратка адказала, што маці яшчэ варушыцца, сёе-тое яшчэ можа рабіць. А яны — Рагнеда паказала на Янку — прыехалі да маткі, пабыць на прыродзе, трохі адпачыць ад вялікага горада. У канцы, натуральна, спыталася, а што з ёю?

I цётка Анюта расказала цэлую невясёлую гісторыю, як яна ехала да сына, у горадзе на калдобіне аўтобус падкінула, яна стукнулася плячыма аб сядзенне і пашкодзіла пазваночнік. Праляжала два месяцы ў бальніцы, але ўсё роўна здароўя не вярнулі, засталася вось такою — калекаю. Пабедаваўшы разам, урэшце Янка і Рагнеда зайшлі ў гумно, дзе прымалі яблыкі. Ужо знаёмы Янку высокі худы мужчына пацвердзіў, што апад ён сёння прымае, хай прывозяць. Ён нават даў ім з сабою новую скрынку, і яны пайшлі назад. Па дарозе Рагнеда сказала, што якраз гэты дзядзька вазіў яе бацьку ў Мінск у бальніцу. «Бог іх пакараў, але чаму не яго самога, а яго жонку?» — спыталася як сама ў сябе Рагнеда.

Збор ападкаў працягваўся ў паскораным тэмпе, назбіралі ажно тры скрынкі. I тут раптам яны ўбачылі на сваім дварэ чарнявага і барадатага маладога хлопца сярэдняга росту ў джынсавым касцюме з партфелем у руцэ. Яны адразу пазналі яго: то быў Анатоль з Заастравеча, пару гадоў назад ён вучыўся са старэйшым Рагнедзіным сынам Гарыкам на геафаку універсітэта, а цяпер яго, аказваецца, закінулі ў Калінінградскую вобласць, у былую Прусію. Цяпер ён прыехаў да сваіх у госці і вось хоча ведаць, як маецца яго стары сябра. Пасля кароткіх роспытаў дазбіралі чацвёртую скрынку і пайшлі за «круглы» стол у садзе.

Агледзеліся, што ў іх нічога няма з напояў, і Янка тут жа скокнуў у краму, узяў пляшку «Зуброўкі», хлеба, кілбасы, шпротаў. Маці тым часам рыхтавала абед, Рагнеда, як магла, старалася ёй дапамагчы, але пячы аладкі маці ёй усё роўна не дала. Яны былі ужо ў яе рашчыненыя, толькі кідай на патэльні ды пячы на газавай пліце. I ў яе гэта спрытна і хутка атрымоўвалася. «Круглы» стол аж гнуўся ад смачных страваў, праўдзівей, не ўмяшчаў усяго, што трэба было паставіць. Але неяк абыходзіліся — падавалі па чарзе, канвеерам. Выпілі па кілішку за сустрэчу, Анатоль трохі расказваў пра Прусію — Калінінградскую вобласць, дзе не засталося нямецкага парадку, затое шмат савецкага бязладдзя. Яму там працаваць нялёгка, людзі вельмі розныя, з усяго свету, але ёсць і шмат беларусаў, якія цяпер сталі сумаваць па радзіме, так жа, як і ён сам. Адзіная думка — вярнуцца назад.

— Хоць і тут не мёд, — далучылася Рагнеда і пачала расказваць пра старэйшага сына, з якім сябраваў Анатоль. — Вы ж ведаеце, што яму далі вольны дыплом, ён ужо быў жанаты, дык мо з паўгода нічога не мог знайсці, а потым уладкаваўся па знаёмстве ў нешта звязанае з вадою і аздараўленнем — нейкі спартыўна-лазневы комплекс. Але добра, што і так, — жонка працуе педыятрам, дачка расце... А мы вось тут у мамы загараем, нават на возера ходзім купацца, хоць і рэдка. Можна і рыбку лавіць, але мой Янка нешта не хоча.

— Я часам у краме рыбку лаўлю, а так, на вуду — не маю цярпення, — адказаў жартам Янка.

Маці сёння была ў добрым гуморы. і паколькі Анатоль быў амаль што паляшук, з поўдня раёна, яна стала расказваць пра вёску Морач, пра Морацкі народны хор, які яна бачыла яшчэ да вайны. Якія ў іх народныя строі — нават паказала нейкі стары фартушок, які ў яе захаваўся з таго часу: жоўтае поле, а на ім нашыты палоскі рознага колеру. Нібыта раней да іх прыязджаў чагосьці прэзідэнт Масціцкі і прывёз нейкіх кракаўскіх строяў, якія там засталіся і дагэтуль: спадніцы ў дробную клетку, гарсэты са шнуроўкаю, чаравікі на высокім корку і з доўгімі халяўкамі. I што яны ўсё тое вельмі ўпадабалі і ўвялі ў сваю моду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x