Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Суседзі побач, цераз вуліцу і цераз плот, напэўна ж, чулі гэтую спрэчку-сварку і, відаць, дзівіліся, што раптам у Жаркоўскіх такі шум. А дагэтуль тры тыдні стаяла цішыня. Што там у іх магло здарыцца?

Абедалі нехаця, пры абсалютным маўчанні, стараліся не пазіраць адно на аднаго. Янка яшчэ раз пераконваўся, што такіх эксперыментаў-выбрыкаў больш рабіць не трэба, бо яны да добрага не давядуць.

Адразу пасля абеду да іх зайшоў малады чалавек, даволі прыстойны з выгляду, апрануты ў чорны гарнітур і пад гальштукам, хоць на дварэ такая цяплынь.

Ён назваўся Казановічам, працаваў у райкаме партыі інструктарам, родам з блізкае ад цэнтра вёскі, якая была знакамітая тым, што з яе за мяжу ў Саветы ўцякло мо чалавек дваццаць маладых хлопцаў, і ў большасці лёс іх быў трагічны: або былі расстраляны як польскія шпіёны, або апынуліся далёка-далёка і там загінулі — у шахтах або на лесапавале.

— I што вы хацелі? — спытаўся ў яго Янка, не на жарт заінтрыгаваны.

— У мяне сабрана шмат матэрыялу пра нашых камсамольцаў-падпольшчыкаў, якія дзейнічалі пры нямецкай акупацыі. Лёс вы іх ведаеце, яны ўсе загінулі, некаторыя нават былі павешаны.

— Так, я чуў пра іх, некаторых ведаў асабіста, адзін быў маім сваяком, — сказаў на гэта Янка. — Вы хочаце паказаць мне матэрыял?

— Менавіта так я і падумаў, але з сабою не ўзяў, проста хацеў спытаць, мо у вас няма часу ці яшчэ якая прычына.

— Часу заўсёды бракуе, але паглядзець матэрыялы не адмоўлюся.

Інструктар павесялеў, сказаў, што днямі зойдзе і прынясе папку. На гэтым яны і развіталіся. Толькі цяпер, зблізку, Янка прыкмеціў, што яго новы знаёмы трохі пад газам, хоць скура твару не выдавала яго ні на грош. 3 такою скураю, падумаў Янка, можна смела ісці ў начальнікі — не падвядзе.

Калі госць пайшоў, Янка ўзяўся капаць градку пад кветкі, але не паспеў надта разагнацца. Суседзі Аляксейчыкі сталі перавозіць брыкет, які ім выгрузілі на дварэ. I адразу ў іх пайшло на перакос: «тачанка» абярнулася, брыкет з кашоў пасыпаўся на зямлю. Янку, каб і не хацеў, давялося пама­гаць, бо стары дзед ужо не мог моцна трымаць ручкі «тачанкі», кіравала яна ім, а не ён ёю.

Янка ўпрогся папраўдзе, вазіў мо гадзіну ці болей, добра-такі ўгрэўся, і ўжо мала заставалася да канца, як прыйшла Рагнеда і сказала, што прымаюць яблыкі, і што трэба не праміргаць моманту. Цяпер ужо сусед Аляксейчык стаў памагаць Янку грузіць скрынкі — усяго чатыры — і нават пайшоў з ім на прыёмны пункт, хоць нешта ды трохі пасабляючы ў дарозе. На яблыкі яны патрацілі няшмат часу, вярнуліся, і Янка яшчэ дапамог перавезці астатак брыкету.

Усе былі проста шчаслівыя ад такое ўдачы: і суседзі, і яны самі — рэдка калі выдараецца такі дзень, калі ўсё спорыцца.

— Давай сходзім на возера, трэба змыць працоўны пот, — сказаў Янка Рагнедзе, і яна згадзілася. Паклалі ў торбачку ручнік, мыла, нават запасныя плаўкі і пайшлі.

Накрапваў дожджык, але па ім можна было жыць, вада за дзень сагрэлася, прыемна абцякала цела. Янка добра паплаваў, потым памыўся з мылам, а Рагнеда толькі тупала з берага па плыткай вадзе. Яшчэ ў маленстве ёй наваражыла цыганка, што ад вады яна мецьме бяду — ад вады блізка да бяды.

Вячэралі даволі дружна: Янка добра папрацаваў, утаргаваў грошай за яблыкі, аддаў матцы, а яна вярнула яму пяцёрку «ганарару» ды яшчэ паставіла недапітую пляшку віна. Добра напрацаваўшыся, як след прагаладаўшыся, Янка са смакам еў смажаную бульбу і запіваў кефірам. Гэта была яго любімая ежа яшчэ з маленства: бульба з кіслым малаком.

Пасля вячэры Янка засеў чытаць тоўсты рукапіс, ужо недзе трэць ён адолеў, але каб у яго спыталіся, ці ёсць тут аснова для кнігі, ён не змог бы адказаць пэўна: нешта як быццам і ёсць, але нечага і бракуе. Любы выдавец такую рэч лёгка верне аўтару і скажа: мо хто вам яе і надрукуе, а я не магу...

Назаўтра было свята Зелна — у царкве свянцілі зёлкі і ўсякія травы. Янка з Рагнедаю зранку пайшлі ў горад, каб папоўніць свае харчовыя запа­сы. На вуліцах відаць былі жанчыны з букетамі і букецікамі ўсякіх зёлак, якія кіраваліся пад Арынскую царкву.

— Глядзі, Янка, у гэтай жанчыны ў белай блузцы ў букеце тырчаць галоўкі маку, — паказала Рагнеда на жанчыну, якая размінулася з імі. — Яе не аштрафуюць за мак?

— Наша міліцыя занята больш важнымі справамі, чым нейкі там мак, — адказаў Янка голасам самаўпэўненага начальніка.

На тратуары ля рэстарана спаткалі Янкавага земляка — з адной вёскі, нават былога суседа Ленкаўца, які тут жыве ўжо даўно, а сустракаюцца яны рэдка. Гэта быў прысадзісты моцны мужчына з сівымі прамымі валасамі, за якія і раней яго звалі Сівы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x