Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ

СЭРЦА СВАЁ НЕ ПАДМАНЕШ...

Раман

У 2007 годзе выйшаў з друку мой раман «Забранае шчасце». Падзеі ў творы разгортваюцца ў 30-я гады мінулага стагоддзя, на Палессі, ля знакамітага Князь-возера. Людзі тут жылі вякамі са свае працы, здабываючы кавалак хлеба. Былі і заможныя, але чаго гэта ім каштавала! Бацька галоўнага героя рамана — маладога палешука Рыгора Расевічастары хутаранец Іван Расевіч і сам шмат працаваў на зямлі, і сына выхоўваў працалюбівым.

Для Рыгора Расевіча пачынаюцца першыя жыццёвыя выпрабаванні: закахаўся ў дзяўчыну з беднай сям’і — Верку Арцёмаву, якая адказала яму ўзаемнасцю, але бацька катэгарычна забараніў сыну браць яе замуж. Хлопца хуценька ажанілі на дачцэ хутаранца-багацея, Ядзі, дзяўчыне хоць і добрай, але ж Рыгор яе не любіў. А неўзабаве пачалася масавая калектывізацыя, раскулачванне. Грамадскія катаклізмы прынеслі гора яшчэ адной маладой парысястры Рыгора Ганьцы і яе каханаму Ігнату Адамчыкустарэйшаму сыну нябеднага хутаранца Сцяпана Адамчыка, кума Івана Расевіча.

І тут адбываецца трагедыя для людзей, якія жывуць у пераломны момант: новыя ўлады вырашаюць раскулачыць Расевічаў, як і многія іншыя хутаранскія сем’і. Хто змірыўся — адправіўся ў Сібір, а хто, як сыны багатых хутаранцаў Лейбаў ці Аскеркаў, не скарыліся ўладам і вырашылі помсціць ім.

На вачах Рыгора ў час раскулачвання накладвае на сябе рукі яго жонка, якая толькі што нарадзіла кволую дачку, а ён, паранены міліцыянерамі, аказваецца ў бальніцы. Праўда, хутка ўцякае з-пад варты і вяртаецца ў родныя мясціны. Іразумее: ён цяпер тут чужы. Сям ’ю вывезлі, хату перавезлі і ў ёй зрабілі сельсавет, а любая Верка, якая чакае ад яго дзіця, знайшла сабе мужа, таго самага Ігната, Рыгоравага сябра. Хлопец адкрывае дзіўную рэч: у сябра і Веркі каханне нарадзілася, так бы мовіць, з бяды. Але як выратаваліся ад раскулачвання Адамчыкі? Яны схітравалі, каб іх не вывезлі ў свет: усё нажытае дабро аддалі ў арцель.

Уцекача шукаюць, а ён вымушаны хавацца. Дачакаўшыся нараджэння сына, Рыгор разумее, што яго дзіця будзе гадаваць ягоны сябра як уласнае і, прайшоўшы праз неймаверныя выпрабаванні, Расевіч вырашае здацца. Зразумеўшы, што так як раней жыць цяпер немагчыма, а каб хацеў, то не дадуць старшыня арцелі Гаўрыльчык — «бабнік, п ’яніца і гультай», не дасць і старшыня сельсавета Мірончык, які, магчыма, чалавек і не благі, але сляпы выканаўца загадаў, што паступаюць зверху ды зацыклены на ідэалагічных нормах, не дасць малады міліцыянер Андрэй Коршак, які двойчы ўпусціў яго, хутаранца, не дазволіць нягоднік-начальнік міліцыі Калатовіч, для якога жыццёлюдзей нічога не варта...

Верка, паверыўшы абяцанню старшыні сельсавета Іллі Мірончыка, што яе пляменніка-сірату Васілька (яго маці Зіна, Верчына сястра, трагічна гіне ў пажары, толькі што па-сапраўднаму пакахаўшы і стаўшы законнай жонкай Мірончыка, а бацька — кулак і бандыт Лейба, якога Зіна перад сваёй смерцю, абараняючы сваю годнасць, засекла) пакінуць у яе сям ’і, расказвае, дзе хаваецца яе былы каханы. Даведаўшыся пра ўсё, Рыгор Расевіч развітаецца з роднымі мясцінамі, адно просіць свайго сябра Ігната аддана любіць Верку, яе і яго сына ды пакідае малому напамінак пра сябе, бацьку,золата.

У новым рамане «Сэрца сваё не падманеш...» (часопісны варыянт), чытач даведаецца, як склалася далейшае жыццё герояў «Забранага шчасця», а таксама пазнаёміцца з новымі персанажамі. Твор прасторава па-ранейшаму звязаны з турава-жыткавіцкім Палессем і падзейна — са складанымі перадваеннымі гадамі і пачаткам Вялікай Айчыннай вайны.

Аўтар

Пакланіся дарозе

Частка першая

1

Застаўшыся адна, Верка прыдзірліва агледзела жывот. Знакавая акругласць ужо выдзялялася. Памылкі не было: яна насіла пад сэрцам дзіця. І як не заўважыла раней ніякіх перамен у сабе, не адчула, што зноў стане маці?

Гэта яе збянтэжыла. Нават спалохала. Разгубленая, яна доўга стаяла ля акна. На вуліцы хлюпала вясна, і яе сыравата-вербны сакавіцкі водар прабіваўся ў пакой цераз расколатую шыбку. Вецер, днём хлёсткі і шумлівы, цяпер, калі добра ўцямнелася, то зусім сціхаў, то зноў станавіўся рэзкі.

Жанчына раптам адчула моцны пах гаркавата-едкага дыму. Сюды, на край гарадскога пасёлка, дзе не было больш жылых дамоў, відаць, яго прыгнала аднекуль здалёк. Верка адступіла ад акна і зазірнула ў грубку. Даўно згарэлі бярозавыя дровы, аднак прагрэлася грубка зусім слаба. Падумала, што да раніцы вецер выганіць з пакоя апошняе цяпло, і вырашыла не закладаць юшку, разгарнула качаргой попел, знайшла яшчэ зыркія вугельчыкі і хуценька паклала на іх некалькі паленцаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x