Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вераб’ю ішоў шосты дзясятак. Нарадзіўся ён тут, у Бечыне. У пяць гадоў застаўшыся сіратой, гадаваўся ў далёкай радні ў Грабаўцах. Адтуль яго забралі ў царскае войска, дзе сышоўся з бальшавікамі і пасля рэвалюцыі толькі аднойчы прыязджаў у Бечын. Тады ж упадабаў Маланню, таксама сірату, пасватаўся да яе і павёз у Гомель, дзе ён працаваў звычайным рабочым на буйным заводзе. Аднойчы яго, партыйнага актывіста, выклікалі ў абкам партыі і прапанавалі вярнуцца ў вёску, каб дапамагчы пралетарскаму сялянству будаваць новае жыццё. А тут яшчэ і Малання часта заводзіла гаворку пра тое, чаму ж ім не вярнуцца ў Бечын, дзе іх карані, і Верабей пагадзіўся змяніць гарадское жыццё, да якога так цяжка прызвычайваўся, на вясковае. Ды і хацелася забыцца на тое страшнае, што здарылася з імі ў Гомелі: Малання двойчы цяжарыла, аднак першае дзіця нарадзілася мёртвым, другое таксама выцягнулі абцугамі... Пасля таго Малання ўжо не магла зацяжарыць, урачы заявілі, што быць ім бяздзетнымі. Верабей вярнуўся ў свае родныя мясціны, дзе неўзабаве бечынцы стварылі свой калгас.

Пачуўшы гаворку жонкі і калгаснага брыгадзіра, Верабей злез з печы на ўслончык, паціху ўсунуў ногі ў валёнкі. Хоць у хаце было напалена, нават душна, накінуў паверх зрэбнай кашулі кажушок, і пайшоў насустрач госцю, падаў яму руку:

— Ну, здароў быў...

Брыгадзір паціснуў яе, сказаў:

— Антон Сцяпанавіч, кепска вам, бачу. То, можа, я дарэмно турбую. І без вас тое праўленне правядзём, калі хварэеце.

— Праўленне? Якога ражна сёння, у суботу? Чаму так спешна? — здзівіўся і адразу ажывіўся Верабей, нават з твару змяніўся — на ім запульсавалі ледзь заўважныя чырвоныя пражылкі.

— Дык тут такое дзела. Распарадзіўся сам Чэркас. Уранку званіў рахункаводу, каб усіх абвясцілі. Яшчэ зацёмна ў раённую бальніцу паехаў Адам Гаўрыловіч. Прывязе дадому апоўдні старшыню. Нібыта, выпісалі... — паведаміў Ігнат.

— Во як? Выходзіць, на папраўку наш Мікола пайшоў, — узрадавана адказаў сакратар парт’ячэйкі. — А то я, грэшным дзелам, падумаў, што і сеяцца без галавы будзем. Дык кажаш, апоўдні ў канторы?

— Так, Антон Сцяпанавіч. Прыйдзеце? Ці адляжыцеся?

— Прыдумаў... Я ж мушу, павінен быць, абавязкова...

— Ну, то я пайду. Дзеці адны ж у хаце. Па абедзе матку бацька падвязе ў Бечын, і я таксама пабягу на праўленне. — Ігнат устаў, толькі хацеў насунуць на галаву шапку, як гаспадар раптам спыніў яго.

— Вось што, Ігнат. Прабач, што па бацьку не згадваю, бо малады яшчэ. Хаця, ужо маеш права, каб так цябе і я зваў — Ігнат Сцяпанавіч... Дык вось. Даўно, браце, да цябе прыглядаюся. Добры ты хлопец, старанны. Невыпадкова ў брыгадзіры рэкамендаваў. Не падвёў. Хоць напорысты часам, але разум­ны. Работы ніякай не баішся. Людзі цябе паважаюць. Слухаюць. Бацька твой таксама не гультаяваў жыццё. Праўда, неяк збоку ўсё, асобна ад людзей, і як быццам з недаверам да савецкай улады. Вось жа які ўпарты, паглядзі ты на Сцяпана: дагэтуль з хутара не хоча нікуды ехаць!

— Ды яно так, занадта ўпёрты мой бацька: памру тут, і не кажы! — з сумам адказаў Адамчык.

— Ну, на ўсё свой прыйдзе час. Усе памром, тады, калі трэба будзе. Але, думаю, ён сам прыме правільнае рашэнне, і перабярэцца-такі ў Бечын. За вёскай, ведаеш жа, ты ж камсамолец, вялікая будучыня. А хутарское ўсё адпадзе.

— Цяпер бацька трохі прыціх, не агрызаецца, як раней. Маці за яго ўзялася. У яго ж адзін аргумент: а што калі сыны вернуцца, дзе прыткнуцца? Думаю, можа, за лета і пераедуць, пасля перавязём хату. Хаця і ў нас усім месца хопіць, хата ў нас з Веркай вялікая. Ад старых нам трэба падмога, дзя­цей дапамогуць гадаваць, і мы іх не кінем, разам будзе лепей. Браты, ясна, падаліся ў навуку, сюды наўрад ці вернуцца, а мы заўсёды, так сказаць, падсобім, — церабіў нецярпліва вушанку Ігнат.

— Так, так, хлопча... І Верка твая — хоць сірата, але стрыжань сапраўдны мае. Мужчынскі, скажу, стрыжань. Адвучыцца, першай трактарысткай у нас будзе. І трактар Нікіценка нам абяцаў. Праўда, тут табе асабіста, можа, і не пашанцавала з яе жаданнем: забудзеш пра жонку на ўсю вясну і, лічы, восень. Механізацыя, брат, тэхніка — тут такая рэч.

— Ды я што, я разумею, але ж хіба яе пераробіш, такая яна рашучая...

— Малайчына, не спалохалася новага. Працы не баіцца. Так што сям’я ў цябе добрая, трывалая, карацей, наша савецкая сям’я. І табе, скажу, трэба не стаяць на месцы, не адставаць ад жонкі, так сказаць, — Верабей лагодна ўсміхнуўся, уважліва паглядзеў на Ігната.

— Дык і я ж раблю, як магу. Як усе людзі, — усё больш здзіўляўся Ігнат, не здагадваючыся, куды скіроўвае сакратар парт’ячэйкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x