Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Таварышы, партыйную сям’ю раёна і Палескай вобласці напаткала вялікая страта... — Чэркас зноў закашляўся, але ненадоўга. — Сярод сапраўдных партыйцаў, верных справе Леніна—Сталіна, няма больш самага адданага яго члена, нашага земляка, таварыша Іллі Сідаравіча Мірончыка...

— А божачкі! Як няма? Ён жа надоечы заязджаў у Бечын, жывы-здаровы... — спалохана войкнула чырванашчокая Прося Асіпенка.

— Як жа гэта так, людцы мае?.. — пляснула рукамі ад здзіўлення і Тэкля Мірановіч.

Усе ж маўчалі, ашаломленыя такой навіной.

— Так, таварышы, няма нашага былога старшыні сельсавета. Пяць апошніх гадоў таварыш Мірончык верай і праўдай служыў раёну на пасадзе старшыні райвыканкама. Але ўчора нашы ворагі перапынілі яго жыццё, — нібы выціскаў з сябе хворы старшыня калгаса. — Ілля Мірончык загінуў у няроўнай барацьбе з нашым класавым ворагам.

— Кажы прама, Мікола, не хадзі вакол, свае мы, — настояў Верабей, дакрануўшыся да халоднай рукі Чэркаса і тут жа, як апёкся, адняў яе.

— Нейкія злыдні ўчора падпалілі дом, у якім жыў старшыня райвыканкама. Ён згарэў, памёр страшнай, жудаснай смерцю. Следства ўстанавіла: перад пажарам яго забілі.

— А як жа гэта? — завойкалі жанкі.

— Куды ж міліцыя глядзела?

— Цішэй, цішэй, праўленне ўсё ж... Вы бачыце, як таварышу Чэркасу цяжка, паслухаем яго, не перабівайце, — зноў не вытрымаў старшыня сель­савета. Салавейчык, дачакаўшыся цішыні, уважліва паглядзеў на Чэркаса і спытаўся:

— Дык, можа, затрымалі ўжо вылюдкаў?

— Скажу прама: падазрэнне адразу пала на высланых бечынскіх кулакоў, якіх, як вы ведаеце, асудзілі і вывезлі з рэспублікі. Толькі тыя, па звестках міліцыі, уцяклі з Котласа і недзе стаіліся. Сярод іх, магчыма, быў і вядомы вам Зміцер Аскерка...

Старшыня калгаса зноў перавёў дыханне, наліў і выпіў паўшклянкі вады, і пасля прадоўжыў.

— Як вы ведаеце, Ілля Мірончык займаў прынцыповую і бескампрамісную пазіцыю да ворагаў народа. Не выключана, што менавіта гэтыя вылюдкі, якіх нехта прыгрэў у нашым прыгранічным раёне, альбо нейкім чынам яны пераходзяць нашу дзяржаўную мяжу з буржуазнай Польшчы, нелегальна, так сказаць, тут падрываюць наш савецкі ўклад жыцця, і зноў, напаскудзіўшы, туды ўцякаюць...

— Бандзюкі зноў з’явіліся, людцы! Ніяк зладу няма з гадзюкамі. Пажылі трохі ціха, а глядзі ж ты, вяртаюцца, шкодзяць, — зноў азвалася спалоханая Прося Асіпенка.

— Іллю як шкода... — зашумела праўленне.

— Але, добры быў чалавек. Мала такіх. Няшчасны... — заплакала Тэкля Мірановіч. — І такая смерць. Божачкі, яго ж маладзіца, тваёй Веркі, Ігнат, сястра, Зінка, таксама ж згарэла. Тыя ж падлюкі, ясна, звялі кабету. А смерць, атрымліваецца, адна на дваіх выйшла. Як ні круці — адна. Вось, які лёс... — цяжка ўздыхнула Тэкля Мірановіч і ці то са страхам, ці то са спачуваннем у вачах паглядзела на Ігната Адамчыка.

Той сядзеў з краю, амаль ля парога, апусціўшы галаву. Страшная, нялюдская смерць Іллі яго ашаламіла.

— Дык вось, таварышы, што вам скажу. Давайце добрым словам успомнім нашага старшыню райвыканкама. Прашу ўсіх устаць, хвіліна маўчання, так сказаць... — нарэшце ўставіў сваё слова ў агульны гармідар Чэркас.

Напружаная цішыня павісла ў памяшканні, людзі застылі ў скрусе, хаця кожны думаў пра сваё.

— Сядайце, таварышы... На пасяджэнні райкама партыі і райвыканкама прынята рашэнне пахаваць таварыша Мірончыка на яго радзіме, у вёсцы Бечын. У нас, значыць. Таму заўтра, апоўдні, кіраўніцтва вобласці і раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў і ўстаноў Мыткавіцкага раёна развітаюцца з нашым паплечнікам на бечынскіх могілках. — Чэркас усё ж перасіліў кашаль, і цяпер гаварыў роўна, без надрыву. — На нас ускладзена поўная адказнасць за падрыхтоўку і арганізацыю пахавання таварыша Мірончыка. Праўленню калгаса, сельвыканкаму і парт’ячэйцы даручана зрабіць усё, каб годна правесці сапраўднага камуніста. Ну і ў калгасным клубе, як водзіцца, памянуць, так сказаць, па журботнай традыцыі, вернага бальшавіка-ленінца і сумленнага чалавека.

Нечаканая смерць Мірончыка, які столькі гадоў жыў і працаваў разам з землякамі, сённяшнім вечарам з’яднала калгаснікаў. Хаця, калі кепская навіна распаўзлася надвячоркам па вёсках сельсавета, у некаторых хатах ёй нават абрадаваліся — не кожнаму пры жыцці ўсё ж дагадзіў нябожчык.

7

Могілкі ў Бечыне раней былі наводшыбе. А цяпер, калі з хутароў у вёску масава перасялілі людзей, адразу за імі за некалькі гадоў выраслі цэлыя вуліцы, якія кіраваліся ў розныя бакі, так што могілкі апынуліся якраз у цэнтры вёскі. Насупраць, цераз шлях, размяшчаўся калгасны свіран, а крыху далей, за прылескам, увосень збудавалі прасторную канюшню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x