Міхаіл Булгакаў - Сабачае сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхаіл Булгакаў - Сабачае сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сабачае сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сабачае сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сабачае сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сабачае сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міхаіл Булгакаў

Сабачае сэрца

I

У-у-у-у-у-гу-гу-гуу! Вось, зірніце на мяне, я гіну. Мяцеліца ў падваротні раве, адпявае мяне, і я выю разам з ёй. Прапаў я, прапаў. Злыдзень у брудным каўпаку — кухар са сталоўкі здаровага харчавання служачых Цэнтральнага Савета Народнай Гаспадаркі — лінуў на мяне кіпнем і ашпарыў левы бок. Гэтакая гадзіна, а яшчэ пралетарый. Божа літасцівы — як баліць! Да касцей даняло кіпнем. І я цяпер выю, выю, ды хіба выццё дапаможа?

Хіба я перашкаджаў яму? Няўжо я аб'ем Савет Народнай Гаспадаркі, калі пашукаю на сметніку? Прагная скаціна! Вы паглядзіце як-небудзь на яго морду: ён ушыркі за сябе большы. Злодзей з меднаю мордай. Вой, людзі, людзі! Апоўдні каўпак пачаставаў мяне кіпнем, а цяпер ужо цёмна, гадзіны чатыры пасля полудня, калі меркаваць па тым, як пахне цыбуляй з пажаркі Прачысцінскай каманды. У пажарных каша на вячэру, як вы ведаеце. Але гэта — дрэнь, нешта падобнае на грыбы. Знаёмыя сабакі з Прачысцінкі, дарэчы, расказвалі, быццам бы на Нягліннай, у рэстаране «Бар», жаруць дзяжурную страву — грыбы, соўс пікан па 3 р. 75 к. порцыя. Але гэта на ахвотніка — усё роўна як і галёш лізаць… У-у-у-у-у…

Бок баліць, аж не вытрываць, і перспектыва маёй кар'еры відаць мне выразна: заўтра ўтворацца язвы, і дазвольце спытаць, чым я іх буду лячыць? Летам можна збегаць у Сакольнікі, там ёсць асаблівая цудоўная травіца, акрамя таго, наясіся бясплатна галовак ад кілбас, паперы тлустай накідаюць грамадзяне, наліжашся. І каб не пудзіла нейкае, што спявае пры месяцы на крузе — «мілая Аіда» — гэтак, што сэрца абрываецца, было б зусім выдатна. А цяпер куды пойдзеш? Не давалі вам пад зад ботам? Давалі. Цаглінай па рабрынах перападала? Хапіла ўсякага. Усяго паспрабаваў, з лёсам сваім змірыўся і калі плачу цяпер, то ўсяго толькі ад болю ў целе і ад холаду, бо душа мая яшчэ не змярцвела… Жывучая сабачая душа.

Цяпер цела маё скалечанае, збітае, паздзекаваліся з яго людзі дастаткова. Вось што галоўнае — як пекануў ён мне кіпнем, пад шэрсць прабрала, цяпер, выходзіць, прыкрыць левы бок няма чым. Як піць даць магу падхапіць запаленне лёгкіх, а пасля гэтага я, грамадзяне, здохну ад голаду. З запаленнем лёгкіх трэба ляжаць пад лесвіцай параднага ўвахода, а хто ж замест мяне, ляжачага халастога сабакі, будзе бегаць па сметніках і шукаць харч? Прабярэ лёгкае, папаўзу я на жываце, аслабею, і любы спец прыб'е мяне палкай. І дворнікі з бляхамі возьмуць мяне за ногі і выкінуць на падводу…

Дворнікі з усіх пралетарыяў — самая горшая брыдота. Шалупінне ад чалавецтва — самая нізкая катэгорыя. Кухары трапляюцца розныя. Напрыклад — нябожчык Улас з Прачысцінкі. Колькім ён жыццё выратаваў. Таму што самае галоўнае ў час хваробы ладны кавалак. І вось, было, расказваюць старыя сабакі, кіне Ўлас костку, а на ёй асьмушка мяса. Царства яму нябеснае за тое, што быў сапраўдны чалавек, кухар графаў Талстых, а не з Савета Здаровага харчавання. Што яны толькі вытвараюць у гэтым здаровым харчаванні — розуму сабачага не хапае спасцігнуць. Яны ж, гіцлі, са смярдзючае саланіны капусту вараць, а бедалагі нічога не ведаюць. Бягуць, ядуць, п'юць.

Якая-небудзь машыністачка атрымоўвае па IX разрадзе чатыры з паловай чырвонцы, праўда, любоўнік ёй фільдэперсавыя панчохі падорыць. Але ж колькі ёй за гэты фільдэперс здзеку стрываць трэба. Бо ён жа не звычайным ладам, а французскай любові патрабуе. Сволачы яны, гэтыя французы, між намі сказаць. Хоць і ядуць багата, і ўсё з чырвоным віном. Ага… Прыбяжыць машыністачка, бо за 4,5 чырвонца ў «Бар» не пойдзеш. Ёй і на кінематограф не хапае, а кінематограф адзіная ўцеха ў жаночым жыцці. Дрыжыць, крывіцца, а лопае… Падумаць толькі: за дзве стравы 40 капеек, а яны абедзве і пяці шастакоў не варты, таму што на астатнія 25 капеек заўгас украў. А хіба ёй гэтакі харч трэба? У яе верх правага лёгкага нездаровы і жаночая хвароба ад французскай любові, на службе з яе вылічылі, гнілым у сталоўцы накармілі, вось яна, вось яна… Бяжыць у падваротню ў любоўнікавых панчошках. Ногі халодныя, у жываце вурчыць, бо шэрсць на ёй як і на мне цяпер, а штаны яна носіць халодныя, адна карункавая прыблізнасць. Гэта ўсё з-за любоўніка. Надзень паспрабуй мультановыя, ён і заходзіцца: якая ты тоўстая! Надакучыла мне свая Матрэна, намучыўся я з мультановымі штанамі, цяпер прыйшоў мой час. Цяпер я старшыня, і колькі ні накраду — усё дзеля жаночага цела, на ракавыя шыйкі, на Абраў-Дзюрсо. Таму што ў маладосці я папагаладаў, хопіць з мяне, а на тым свеце жыцця не існуе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сабачае сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сабачае сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сабачае сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Сабачае сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x