Міхаіл Булгакаў - Ручнік з пеўнямі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхаіл Булгакаў - Ручнік з пеўнямі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ручнік з пеўнямі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ручнік з пеўнямі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ручнік з пеўнямі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ручнік з пеўнямі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міхаіл Булгакаў

Ручнік з пеўнямі

Калі чалавек не ездзіў на конях глухімі селавымі дарогамі, то расказваць мне яму пра гэта няма чаго: усё роўна ён не зразумее. А таму, хто ездзіў, і напамінаць не хачу.

Скажу коратка: сорак вёрст, што аддзяляюць павятовы горад Грачоўку ад Мур'еўскай бальніцы, ехалі мы з вазаком маім роўна суткі. І нават да дзіваты роўна: у дзве гадзіны дня 16 верасня 1916 года мы былі каля апошняй крамы, што вылезла на самы край гэтага цудоўнага горада Грачоўкі, а ў дзве гадзіны пяць мінут 17 верасня таго ж 1916 года я стаяў на ўтоўчанай, змярцвелай і панылай ад вераснёўскага дожджыку траве на двары Мур'еўскай бальніцы. Быў у мяне такі выгляд: ногі скасцянелі, і аж да таго, што я міжволі, тут жа, на двары, перагортваў у памяці старонкі падручнікаў, паныла сілячыся прыпомніць, напраўду існуе, ці мне гэта прытрызнілася ўчора ў сне ў вёсцы Грабілаўцы, што бывае хвароба, пры якой у чалавека касцянеюць мышцы? Як яе, праклятую, завуць па-латыні? Кожная з мышцаў гэтых балела нясцерпна, нагадваючы боль зубоў. Пра пальцы на нагах гаварыць не трэба, — яны ўжо не варушыліся ў ботах, ляжалі пакорліва, былі падобны на драўляныя куксы. Прызнаюся, што, ахоплены маладушнасцю, я праклінаў ціхенька медыцыну і сваю заяву, пададзеную пяць гадоў таму назад рэктару ўніверсітэта. Зверху ў гэты час сеяла, як праз сіта. Паліто маё набрыняла, як губка. Пальцамі правай рукі я дарэмна сіліўся ўхапіцца за ручку чамадана і нарэшце плюнуў на мокрую траву. Пальцы мае нічога не маглі трымаць, і зноў мне, нашпігаванаму рознымі вучонасцямі з цікавых медыцынскіх кніжак, успомнілася хвароба — паралюш. «Паралізіс», — з адчаем і чортведама навошта сказаў я сам сабе ў думках.

— П… па вашых дарогах, — загаварыў я здзеравянелымі, сіненькімі губамі, — трэба п… прывыкнуць ездзіць…

І пры гэтым злосна чамусьці ўставіўся ў вазака, хоць ён, папраўдзе, і не быў вінаваты ў такой дарозе.

— Эх… пане доктар, — абазваўся вазак, таксама ледзьве варушачы губамі пад светлымі вусікамі, — пятнаццаць гадоў служу, а ўсё прывыкнуць не магу.

Я скалануўся, азірнуўся паныла на белы аблуплены двухпавярховы корпус, на непабеленыя драўляныя сцены фельчарскага дамка, на сваю, што мелася быць, рэзідэнцыю — двухпавярховы вельмі чысценькі дом з замагільнымі загадкавымі вокнамі, цяжка ўздыхнуў. І тут жа цьмяна мільганула ў галаве замест лацінскіх слоў салодкая фраза: «…Привет тебе, приют священный…»

Бывай, бывай надоўга Вялікі тэатр, Масква, вітрыны… ах, бывай…

«Другі раз я кажух надзену… — у злым адчаі думаў я і тузаў чамадан за рамяні здранцвелымі рукамі, — я… але ж другі раз будзе ўжо ў кастрычніку… хоць два кажухі надзявай. А раней як праз месяц я не паеду, не паеду ў Грачоўку… Падумайце самі… начаваць жа давялося! Дваццаць вёрст зрабілі і апынуліся ў пякельнай цемрадзі… ноч… у Грабілаўцы давялося начаваць… настаўнік пусціў. А сёння раніцаю выехалі ў сем гадзін… і вось едзеш… божухна святы… марудней, як пехатою ідучы. Адно кола ляціць у яму, другое ў неба задзіраецца, чамадан на ногі — бабух… потым на бок, потым на другі, потым носам уперад, потым патыліцаю. А зверху сыпле і сыпле, і стынуць косці. Ды хіба я мог бы паверыць, што ў сярэдзіне шэранькага, кіслага верасня чалавек можа мерзнуць у полі, як лютаю зімою?! Аж выходзіць — можа. І пакуль паміраеш ціхаю смерцю, у вачах стаіць усё тое самае: справа — гарбатае абгладанае поле, злева — чэзлы пералесак, а каля яго — шэрыя, струхлелыя хаты, штук пяць ці шэсць. І здаецца, што ў іх няма ні адной жывой душы. Маўчанне, маўчанне кругом…»

Чамадан нарэшце паддаўся. Вазак налёг на яго жыватом і выпхнуў проста на мяне. Я хацеў схапіць яго за рэмень, але рука адмовілася служыць, і распухлы, знелюбелы мой спадарожнік з кніжкамі і розным барахлом пляснуўся проста на траву, жахнуўшы мяне па нагах.

— Эх ты, пано… — пачаў быў вазак спалохана, але я ніякіх прэтэнзій не падаў: ногі ў мяне былі ўсё роўна хоць выкінь іх.

— Гэй, хто тут? Гэй! — закрычаў вазак і залопаў рукамі, як певень крыламі. — Гэй, доктара прывёз!

Тут у цёмных вокнах фельчарскага дамка паказаліся твары, прыліплі да шыб; бразнулі дзверы, і вось я ўбачыў, як зачыкільгаў па траве да мяне чалавек у старэнькім палітэчку і ў ботах. Ён пачціва і ўслужліва зняў шапку, падбегшы на два крокі да мяне, чамусьці ўсміхнуўся сарамліва і хрыплівым галаском павітаў мяне:

— Добрага здароўя, пане доктар.

— Хто вы такі? — папытаўся я.

— Ягорыч я, — назваўся чалавек, — вартаўнік тутэйшы. Мы ж вас чакаем, чакаем…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ручнік з пеўнямі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ручнік з пеўнямі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ручнік з пеўнямі»

Обсуждение, отзывы о книге «Ручнік з пеўнямі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x