Міхаіл Булгакаў - Ручнік з пеўнямі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхаіл Булгакаў - Ручнік з пеўнямі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ручнік з пеўнямі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ручнік з пеўнямі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ручнік з пеўнямі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ручнік з пеўнямі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І тут жа ён ухапіўся за чамадан, ускінуў яго на плячо і панёс. Я закульгаў за ім, дарэмна сілячыся засунуць руку ў кішэню штаноў, каб дастаць партманет.

Чалавеку, па сутнасці, вельмі мала трэба. І перш за ўсё яму трэба агонь. Адпраўляючыся ў мар'еўскую глушэчу, я, памятаю, яшчэ ў Маскве даў сабе зарок трымаць сябе салідна. Мой малады выгляд на першым часе атручваў мне ўсё маё існаванне. Кожнаму даводзілася называцца:

— Доктар такі і такі.

І кожны абавязкова паднімаў бровы і пытаўся:

— Ды няўжо? А я думаў, што вы яшчэ студэнт.

— Не, я скончыў, — паныла адказваў я і думаў: «Акуляры мне трэба завесці, вось што». Але акуляраў заводзіць не было патрэбы: вочы ў мяне былі здаровыя, і яснасць іхняя яшчэ не была азмрочана жыццёвай спрактыкаванасцю. Не маючы магчымасці абараняцца ад бясконца паблажлівых і ласкавых усмешак з дапамогаю акуляраў, я стараўся выпрацаваць асаблівую, такую, што надае павагі, завядзёнку. Гаварыць стараўся павольна і важка, не рабіць, па магчымасці, рэзкіх рухаў, не бегаць, як бегаюць людзі ў дваццаць тры гады, скончыўшы ўніверсітэт, а хадзіць. Атрымлівалася ўсё гэта, як цяпер я, пасля многіх гадоў, разумею, вельмі дрэнна.

На той жа момант я гэты свой няпісаны кодэкс паводзін парушыў. Сядзеў, скурчыўшыся, у адных шкарпэтках, і не дзе-небудзь у кабінеце, а на кухні, і, як вогнепаклоннік, натхнёна і аддана гарнуўся да зыркага полымя, што шугала ад бярозавых дроў у пліце. Леваруч ад мяне стаяла перакуленая дном угору кадушка, і на ёй ляжалі мае чаравікі, поруч з імі абскублены, галаскуры певень з акрываўленай шыяй, поруч з пеўнем, кучаю, яго стракатае пер'е. Рэч у тым, што яшчэ да здранцвеласці я паспеў зрабіць цэлы шэраг захадаў, якіх вымагала само жыццё. Вастраносая Аксеня, Ягорычава жонка, была прызначана мною на пасаду мае кухаркі. У выніку гэтага і загінуў пад яе рукамі певень. Яго я павінен быў з'есці. Я з усімі перазнаёміўся. Фельчара звалі Дзям'ян Лукіч, акушэрак — Пелагея Іванаўна і Ганна Мікалаеўна. Я паспеў абысці бальніцу і з найяснейшаю яснасцю пераканаўся, што інструментарый у ёй самы багаты. Пры гэтым з такой жа яснасцю я вымушаны быў прызнацца (сам сабе, вядома), што прызначэнне вельмі многіх бездакорна зіхоткіх інструментаў мне зусім невядомае. Я іх не толькі не трымаў у руках, але нават, шчыра прызнаюся, і не бачыў.

— Гм, — вельмі шматзначна прамармытаў я, — у вас інструментарый найсамалепшы. Гм…

— А як жа-с, — соладка пагадзіўся Дзям'ян Лукіч, — гэта ўсё з клопату вашага папярэдніка Леапольда Леапольдавіча. Ён жа з раніцы да вечара рабіў аперацыі.

Тут я абліўся халодным потам і паныла паглядзеў на блішчастыя, як з люстэрка зробленыя, шафкі.

Пасля гэтага мы абышлі пустыя палаты, і я пераканаўся, што ў іх смела можа размясціцца сорак чалавек.

— У Леапольда Леапольдавіча часам і па пяцьдзесят ляжала, — усцешыў мяне Дзям'ян Лукіч, а Ганна Мікалаеўна, жанчына ў кароне пасівелых валасоў, чамусьці сказала:

— Вы, доктар, такі маладжавы, такі маладжавы… Проста дзіва: вы на студэнта падобны.

«Чорт на цябе, — падумаў я, — як згаварыліся. Хоць ты прападзі!»

І прабурчаў праз зубы, суха:

— Гм… не, я… вядома, я… ну, але, маладжавы…

Пасля гэтага мы спусціліся ў аптэку, і адразу я ўбачыў, што ў ёй не было толькі птушынага малака. У цемнаватых двух пакоях моцна пахла зёлкамі, і на паліцах стаяла ўсё што хочаш. Былі нават патэнтаваныя замежныя лекі, і ці трэба дадаваць, што я ніколі нічога не чуў пра іх.

— Леапольд Леапольдавіч выпісаў, — з гордасцю далажыла Пелагея Іванаўна.

«Проста геніяльны чалавек быў гэты Леапольд», — падумаў я і напоўніўся павагаю да таямнічага Леапольда, які пакінуў ціхае Мур'ева.

Чалавеку апроч агню трэба яшчэ асвойтацца. Певень быў даўно мною з'едзены, сяннік для мяне набіты Ягорычам, накрыты прасціною; гарэла лямпа ў кабінеце ў маёй рэзідэнцыі. Я сядзеў і, як зачараваны, глядзеў на трэцяе дасягненне легендарнага Леапольда: шафа была бітком набіта кнігамі. Адных дапаможнікаў па хірургіі на расейскай і нямецкай мовах я налічыў бегла каля трыццаці тамоў. А тэрапія! Наскурныя самалепшыя атласы!

Насоўваўся вечар, і я асвойтваўся.

«Я ні ў чым не вінаваты, — думаў я ўпарта і пакутліва, — у мяне ёсць дыплом, я маю пятнаццаць пяцёрак. Я ж перасцерагаў яшчэ ў тым вялікім горадзе, што хачу ісці другім доктарам. Не. Яны ўсміхаліся і гаварылі: „Асвойтаецеся“. Вось табе і „асвойтаецеся“. А калі кілу прывязуць? Растлумачце, як я з ёю асвойтаюся? І асабліва як будзе пачуваць сябе хворы з кілою ў мяне пад рукамі? Асвойтаецца ён на тым свеце (тут у мяне холад па пазванку…).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ручнік з пеўнямі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ручнік з пеўнямі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ручнік з пеўнямі»

Обсуждение, отзывы о книге «Ручнік з пеўнямі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x