Міхаіл Булгакаў - Сабачае сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхаіл Булгакаў - Сабачае сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сабачае сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сабачае сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сабачае сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сабачае сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Далей пайшло больш паспяхова. «А» ён вывучыў у «Главрыбе» на рагу Махавой, а потым «Б» — падбягаць яму было зручней з канца слова «рыба», таму што ў пачатку слова стаяў міліцыянер.

Кафельныя квадрацікі, якія аздаблялі вуглавыя месцы ў Маскве, заўсёды і нязменна абазначалі «С-ы-р». Чорны самаварны кранік, які пачынаў слова, абазначаў былога гаспадара Чычкіна, горы чырвонага галандскага, звяроў-прыказчыкаў, якія ненавідзелі сабак, тырсу на падлозе і брыдка пахучы бакштэйн.

Калі ігралі на гармоніку, што было намнога лепей за «мілую Аіду», і пахла сасіскамі, першыя літары на белых плакатах складваліся ў слова «непры…», што абазначала «непрыстойнымі словамі не выражацца і гасцінца не даваць». Тут часам вінтом успыхвалі бойкі, людзей білі кулаком па мордзе, праўда, рэдка, сабак жа пастаянна — сурвэткамі альбо ботамі.

Калі ў вокнах віселі нясвежыя кумпякі і ляжалі мандарыны… Гаў-гаў… га… странамія. Калі цёмныя бутэлькі з дрэннай вадкасцю… Ве-і-ві-на-а-віна… Елісеевы былыя браты.

Незнаёмы пан, што прывалок сабаку да дзвярэй сваёй раскошнай кватэры, якая размяшчалася ў бельэтажы, а сабака адразу ж падняў голаў на вялікую, чорную з залацістымі літарамі картачку з боку ад шырокіх, зашклёных хвалістым і ружовым шклом дзвярэй. Тры першыя літары ён склаў адразу: «Пэ-ер — Пра». Але далей ішла двухбокая пузатая брыдота, якая невядома што абазначала. «Няўжо пралетарый?» — падумаў Шарык са здзіўленнем… «Гэтага быць не можа». Ён падняў угору нос, яшчэ раз абнюхаў футра і ўпэўнена падумаў: «Не, тут пралетарыем і не пахне. Вучонае слова, а богведама што абазначае».

За ружовым шклом успыхнула нечаканае і радаснае святло, яшчэ больш адцяніла чорную картачку. Дзверы зусім нячутна адчыніліся, і маладая прыгожая жанчына з белым фартушком і ў карункавай наколцы паўстала перад сабакам і яго гаспадаром. Першага з іх абдало цяплом, і спадніца жанчыны запахла, як ландыш.

«Во гэта факт, гэта я разумею», — падумаў сабака.

— Калі ласка, пан Шарык, — іранічна запрасіў пан, і Шарык з глыбокай пашанай зайшоў, памахваючы хвастом.

Мноства прадметаў запаўняла багатую прыхожую. Адразу ж запомніліся люстра да самай падлогі, якое адлюстравала абтрапанага і абарванага Шарыка, страшныя аленевы рогі на вышыні, безліч футраў і галёшаў і апалавы цюльпан з электрычнасцю пад столлю.

— Дзе ж вы такога ўзялі, Піліп Піліпавіч? — усміхалася і пытала жанчына, памагала здымаць цяжкае футра з чорна-бурай лісіцы з сіняватай іскрынкай. — Бацюшкі! Які паршывы!

— Глупства кажаш. Дзе паршывы? — строга і коратка спытаў пан.

Без футра ён аказаўся ў чорным касцюме з ангельскага сукна, і на жываце ў яго радасна і няярка заблішчаў залаты ланцужок.

— Пачакай, не круціся, фіць… ды не круціся, дурань. Гм!.. Гэта не паршы… ды стой ты, чорт… Гм! А-а. Гэта апечана. Які ж нягоднік гэта цябе ашпарыў? Га? Ды стой ты спакойна!..

«Кухар-катаржнік, кухар!» — жаласнымі вачыма прамовіў сабака і крышку падвыў.

— Зіна, — загадаў пан, — у прыёмную яго зараз жа, а мне халат.

Жанчына пасвістала, папстрыкала пальцамі, і сабака не адразу, але пайшоў за ёй. Яны ўдваіх трапілі ў вузкі, цьмяна асветлены калідор, адны лакіраваныя дзверы прамінулі, прыйшлі ў канец, а потым завярнулі налева і апынуліся ў цёмнай каморцы, якая імгненна не спадабалася сабаку сваім злавесным пахам. Цемра пстрыкнула і ператварылася ў зіхатлівы дзень, прытым з усіх бакоў заззяла, заблішчала і забялела.

«Э, не… — у думках завыў сабака, — выбачайце, не дамся! Разумею, чорт бы іх узяў з іх кілбасой. Гэта ж мяне ў сабачую лячэбніцу завабілі. Зараз касторку прымусяць піць, а потым бок парэжуць ножыкамі, а да яго і так дакрануцца нельга!»

— Э, не, куды?! — закрычала тая, якую звалі Зіна.

Сабака круцянуўся, сцяўся і раптам ударыў у дзверы здаровым бокам гэтак, што храснула па ўсёй кватэры. Потым адляцеў назад, закруціўся на адным месцы, як ваўчок пад бізуном, абярнуў на падлогу белае вядро, з якога разляцеліся камякі ваты. Вакол яго ляталі сцены, застаўленыя шафамі з бліскучымі інструментамі, закруціўся белы фартушок і скрыўлены жаночы твар.

— Куды ты, чорт кудлаты?.. — адчайна крычала Зіна. — Вось пракляты!

«Дзе ў іх тут чорная лесвіца?» — думаў сабака. Ён размахнуўся і камяком наўгад стукнуўся ў шкло, спадзяваўся, што гэта другія дзверы. Хмара асколкаў высыпалася з громам і звонам, выскачыла пузатая пасудзіна з рыжай брыдотай, якая імгненна заліла ўсю падлогу і засмярдзела. Сапраўдныя дзверы адчыніліся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сабачае сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сабачае сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сабачае сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Сабачае сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x