Міхаіл Булгакаў - Сабачае сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхаіл Булгакаў - Сабачае сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сабачае сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сабачае сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сабачае сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сабачае сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Колькі вам год? — злосна і віскліва спытаў Піліп Піліпавіч, і акуляры яго бліснулі.

— Пяцьдзесят адзін! — курчачыся ад страху, адказала пані.

— Здымайце штаны, пані, — з палёгкаю сказаў Піліп Піліпавіч і паказаў на высокі белы эшафот у куце.

— Клянуся, прафесар, — мармытала пані, дрыжачымі пальцамі расшпільваючы нейкія зашпількі на паясніцы, — гэты Морыс… Я вам прызнаюся як на споведзі…

— «Ад Севільі да Грэнады…» — абыякава заспяваў Піліп Піліпавіч і націснуў на педаль у мармуровым умывальніку. Зашумела вада.

— Клянуся госпадам! — гаварыла пані, і жывыя плямы скрозь намазаныя прадзіраліся ў яе на шчоках, — я ведаю — гэта мая апошняя страсць. Гэта ж нягоднік! О прафесар! Ён картачны шулер, пра гэта ўся Масква ведае. Ён не праміне ніводнай паршывай мадзісткі. Ён д'ябальскі малады. — Пані мармытала і выкінула з-пад шапаткіх спадніц скамечаны карункавы камяк.

Сабака зусім замаркоціўся, і ўсё ў галаве ў яго паляцела дагары нагамі.

«Ну вас да д'ябла, — цьмяна падумаў ён, паклаў голаў на лапы і задрамаў ад сораму, — нават старацца не буду нічога зразумець, што гэта за штука — усё роўна не зразумею».

Ачнуўся ён ад звону і ўбачыў, што Піліп Піліпавіч кінуў у міску нейкія бліскучыя трубкі.

Плямістая пані прыціскала рукі да грудзей і з надзеяй глядзела на Піліпа Піліпавіча. Той важна насупіўся, сеў да стала, нешта запісаў.

— Я вам, пані, пастаўлю яечнікі малпы, — аб'явіў ён і паглядзеў строга.

— Ах, прафесар, няўжо малпы?

— Так, — непахісна адказаў Піліп Піліпавіч.

— Калі ж аперацыя? — пабялела і слабым голасам спытала пані.

— «Ад Севільі да Грэнады…» Гм… у панядзелак. Ляжаце ў клініку зранку. Мой асістэнт падрыхтуе вас.

— Ах, я не хачу ў клініку. Ці нельга ў вас, прафесар?

— Ці бачыце, дома я раблю аперацыі толькі ў выключных выпадках. Гэта будзе каштаваць надта дорага — 50 чырвонцаў.

— Я згодна, прафесар!

Потым цурчала вада, калыхалася шляпка з пер'ем, потым з'явілася лысая, як талерка, галава і абняла Піліпа Піліпавіча. Сабака драмаў, млоснасць прайшла, сабака радаваўся, што перастаў балець бок і што цёпла, нават захроп быў і ўгледзеў кавалачак прыемнага сну: быццам ён выдраў у савы цэлы пук пер'я з хваста… потым усхваляваны голас цяўкнуў над галавой:

— Я надта вядомы ў Маскве, прафесар. Што ж мне рабіць?

— Панства, — абурана крычаў Піліп Піліпавіч, — нельга ж так! Трэба стрымліваць сябе. Колькі ёй гадоў?

— Чатырнаццаць, прафесар… Вы разумееце, пагалоска загубіць мяне. На днях я павінен атрымаць замежную камандзіроўку.

— Ды я не юрыст, галубок… Ну, пачакайце два гады і жаніцеся з ёй.

— Жанаты я, прафесар.

— Ах, панства, панства!

Дзверы адчыняліся, змяняліся твары, грукалі інструменты ў шафе, і Піліп Піліпавіч працаваў нястомна.

«Пахабная кватэрка, — думаў сабака, — але ж як добра! Ну на якога д'ябла я спатрэбіўся яму? Няўжо ж пакіне жыць? Вось дзівак! Ды яму ж толькі брывом паварушыць, і меў бы гэтакага сабаку, што толькі ахнеш! А можа, і я прыгожы. Відаць, маё шчасце! А сава гэтая дрэнь… Нахабная».

Канчаткова сабака ачухаўся позна вечарам, калі перасталі званіць званочкі і дзверы ўпусцілі асаблівых наведвальнікаў. Іх было адразу чацвёра. Усе маладыя людзі і апрануты даволі сціпла.

«Гэтым што патрэбна?» — здзіўлена падумаў сабака. Яшчэ з большай непрыязнасцю сустрэў гасцей Піліп Піліпавіч. Ён стаяў ля пісьмовага стала і глядзеў на прышэльцаў, як палкаводзец на ворага. Ноздры ягонага каршуковага носа варушыліся. Наведвальнікі тапталіся на месцы.

— Мы да вас, прафесар, — пачаў гаварыць той з іх, у якога на галаве высілася на чвэрць аршына капа густых кудлатых валасоў, — вось па якой справе…

— Вы, панства, дарэмна ходзіце без галёшаў у такое надвор'е, — першае, вы прастудзіцеся, другое, вы мне наслядзілі на дыванах, а ўсе дываны ў мяне персідскія.

Той, з капой, змоўк, і ўсе чацвёра здзіўлена вытрашчыліся на Піліпа Піліпавіча. Маўчанне цягнулася некалькі секунд, і чуваць было толькі пастукванне пальцаў Піліпа Піліпавіча па распісным драўляным блюдзе на стале.

— Па-першае, мы не панства, — прамовіў нарэшце самы юны з чацвярых, персікавы з выгляду.

— Па-першае, — перабіў яго Піліп Піліпавіч, — вы мужчына ці жанчына?

Чацвёра зноў замоўклі і разявілі раты. Цяпер першым апамятаўся той, з капой.

— Якая розніца, таварыш? — спытаўся ён з гонарам.

— Я — жанчына, — прызнаўся персікавы юнак у скураной куртцы і моцна пачырванеў. Следам чамусьці пачырванеў густой чырванню адзін з наведвальнікаў — бландзін у папасе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сабачае сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сабачае сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сабачае сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Сабачае сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x