Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дык куды ж мы ідзём, браты беларусы? Куды кіруемся? У горад? А мо ў гора? А мо ў голад? Нешта трэба рабіць. Начальства ўжо задумалася... Але яшчэ нічога не робіцца... Як гэта ў Якуба Коласа? Фурман з панам уцяклі, а карэта ўсё глыбей у балота грузне...

3 такімі вось невясёлымі думкамі канчаў Янка эпапею ператрусу цешчыных скарбаў, якія збіраліся тут увесь пасляваенны час, бо даваенны будынак, які стаяў на гэтым месцы — гэта было вялікае гумно, — згарэў, калі гарадок вызвалялі ад нямецкіх акупантаў. Пра гэта расказвала яму Рагнеда. Пажар, які спаліў паўвуліцы, спыніўся на іхней хаце, і згарэлі толькі гумно, хлевушок, яшчэ дробныя пабудовы. А хату яны выратавалі ад агню таму, што бацька Рагнеды, сусед Паўлюк і яна палівалі гонтавы дах вадою, каб ён не заняўся полымем ад недалёкага пажару...

Пераключацца на іншую работу было неяк цяжка і непрыемна, як заўсёды, хацелася нейкае паўзы-адбіўкі. Янка проста механічна, а не свядома, павярнуў не налева, да хаты, а направа, у сад. Добра было прайсціся па дарожцы, якая вяла між яблынь аж у канец саду, да суседняй сядзібы, дзе праходзіла мяжа і стаяла агароджа з драцяное сеткі. Янка любіў гэты свой «маршрут», ён мераў яго часта, асабліва вечарам, пасля вячэры ці перад сном, часам яны прагульваліся тут з Рагнедаю, але ёй не заўсёды ўдавалася адарвацца ад нейкіх сваіх клопатаў і пахадзіць перад сном, падыхаць густым паветрам, насычаным пахам яблык і траваў, пастаяць каля адной-другой яблыні, падзівіцца на яе ўраджай, які густа абсыпаў галіны, паспрабаваць, ці моцна трымаюць жэрдкі-падпоркі ацяжэлыя галіны, падняць яблык, які зусім нечакана ўпаў перад табою на дарожку, прымусіўшы здрыгануцца.

Чамусьці вечарам такія прагулянкі давалі больш адпачынку душы, і мо нават таму, што вочы не ахоплівалі ўсяго наваколля, не выходзілі за рамкі таго, што было перад ім, і думкі таксама неяк гуртаваліся, круціліся вакол таго, што вось тут, перад табою, хоць часам і заляталі далёка — часцей за ўсё ў мінулае, вырываючы з памяці нейкія падзеі ці эпізоды, якія здаваліся тут, у гэтую хвілю, нават недарэчнымі: чаго іх прынесла, чаго яны тут апынуліся ў гэтую вось часіну, і чаму менавіта яны?

Але так здаралася рэдка, часцей думкі круціліся вось ля гэтага дома, ля яго насельнікаў, якіх цяпер тут няшмат засталося, а да вайны, яшчэ нават да тае, першай, было нямала. А войны руйнуюць, разганяюць людзей па свеце, іншых заганяюць без пары на той свет — і робіцца вунь як прасторна — аж страшна і зусім нязвыкла. I гэтак адбывалася не толькі тут, у сям’і Жаркоўскіх...

Ападу пад яблынямі рабілася ўсё больш і больш, давядзецца збіраць, каб дабро не прападала. На высокай грушы, ля шпакоўні, сядзеў шпак, але маўчаў, як думаў аб нечым. Яго малыя ўжо вылецелі з гнязда, пайшлі-паляцелі шукаць сабе новае месца. Мудра прыдумана ў гэтых птушак, як у буслоў, напрыклад. Старыя штогод прылятаюць у сваё старое кубло, а маладыя робяць сабе новае, сваё. Сярэдзіна жніўня — а буслы часта збіраюцца чародамі, часам кружляюць над іхнім садам, няйначай, вучаць маладых, трэніруюць да палету ў вырай — далека-далека, мо ў Афрыку, а можа, і ў Турцыю. Успомніўся даўно прачытаны ў газеце допіс пра тое, як недзе на ўзбярэжжы Чорнага мора ў Турцыі буслы некалькі дзён біліся з арламі. Нешта падобнае, як у апошняй вайне біліся лётчыкі — савецкія і нямецкія, недзе пад Растовам, над Курскам, над Каўказам... I дзіўна, што ў гэтым паветраным баі буслоў і арлоў пераможцамі выйшлі нашы — хочацца думаць, што менавіта нашы — буслы, і арлам, гэтым магутным ганарыстым птушкам, давялося ўцякаць з поля — з неба — бою ў свае горныя цясніны, каб ратавацца ад удараў магутных крылаў і вострых, прамых, як кароткі кінжал, бусліных дзюбаў. Мо нават таму, што буслоў было нашмат больш, як арлоў. Але сіла перамагла сілу, як сказаў вялікі Гогаль...

Колькі ён прабыў у садзе — мо якой паўгадзіны, не больш, але выразна адчуў, што нябачны груз стомы скаціўся з яго плячэй, стала вольна і лёгка дыхаць, вочы сталі бачыць далей і шырэй, чым дагэтуль, галава стала ясная, а кепскія, трывожныя думкі з яе як вымела свежым ветрам, прапах- лым водарам спелага саду.

Вось цяпер можна брацца за нешта іншае, няйначай, трэба панасіць тыя абрэзкі і аполкі, якія нарыхтаваў яму сусед. Будоўля ў яго яшчэ няскончана. Дом яго паступова набывае гарадскі выгляд, а значыць — расце яго кошт. Кажуць, што ўжо знайшоўся тут адзін палярнік, у якога жонка з гэтых мясцінаў, і збіраецца купіць. Палярнікі — людзі не бедныя, нездарма ім плацілі за працу, а яшчэ — за страх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x