Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтым разам было шмат трухлявых дошак, напсаваных грыбком, вось чаму сусед і ўзяўся класці новую падлогу — каб не было ніякага тандэту. Цягаць дошкі, аполкі, абрэзкі не так ужо і цяжка, іх можна не насіць, браць на пуп, а менавіта цягнуць адным канцом па зямлі. Вось яму, Янку, падваліла работка. Дошкі добра разбіваць, іх пілаваць не трэба, а калоць сякераю на тонкія ашчапкі і іх ужо секчы, як звычайную ламачыну.

Мала таго, сусед даў Янку невялікай авальнай формы сталешніцу з тоўстае фанеры — гатовы столік, толькі трэба яго паставіць на ножкі. Яшчэ даў дзве невялікія дошкі для лавак, каб было на чым прысесці. Выбіралі месца для альтанкі ўсе разам, нават спрачаліся, але прыйшлі да згоды, што вось тут, між сліваў, якія раслі на дварэ трохі далей ад вялікай бярозы, утвараючы нейкае нават кола, хоць і крывое, лепшага месца не знайсці. Янка ўзяўся за працу: забіў у зямлю тры калкі, на іх замацаваў фанерыну, затым узяўся ставіць лаўкі па баках століка. Альтанка атрымалася на заказ: па-першае, тут цень, не пячэ сонца, тут можна пасядзець, пачытаць ці нават перакусіць што лёгкае — выпіць кавы ці малака, з’есці маліны ці сліваў. Адным словам, месца сустрэчы за круглым сталом. А то тут гэтулькі вольнай прасторы, а каб было якое месца прысесці, дык няма. Вось што значыць гаспадарка без мужчынскіх рук!

Скончыўшы з альтанкаю, Янка ўзяўся за дровы. Секчы для яго — звыклая рэч, усякія трухлявыя дошкі, аполкі колюцца і сякуцца лёгка, але трапляюцца цвікі, якіх адразу і не ўбачыш, а потым адчуваеш, што сякера не так сячэ — ступілася, глядзіш — на лязе некалькі шчарбінаў. Янка браў рашпіль, зараўноўваў шчарбіны, зноў сек. Работа, як кажуць — не бі ляжачага, але праз пэўны час пачынаў адчуваць, што пабольвае паясніца, а ногі дранцвеюць, просяць адпачынку. Рукі, як ні дзіўна, асабліва правая, на якую падае ўся нагрузка, яшчэ не скардзяцца на лёс, яшчэ трываюць.

Янка разлічваў, што скончыць усё да абеду, але не паспеў — нешта рана сёння паклікалі палуднаваць. Хацеў адмовіцца — куды там, і жонка, і маці былі не такія, каб іх не слухалі: рабіць трэба тое, што яны кажуць. Хіба варта было з-за гэтага спрачацца? Памыў рукі з мылам, твар, шыю, прычасаўся і пайшоў у хату.

— Нешта сёння я яшчэ апетыту не нагуляў, — сказаў Янка, сядаючы за стол, на якім усё ўжо было расстаўлена і чакала свайго часу.

— Слаба гуляў, таму і не нагуляў, — падсекла яго Рагнеда. — Мы тут з мамай напрацаваліся, таму і есці захацелі.

Абед быў, як заўсёды, смачны, мо нават занадта каларыйны: тлусты ўкраінскі боршч, дранікі са смятанаю, на закуску памідоры са смятанаю. Самое салаты, зялёнае і сакаўное, на градках ужо амаль не засталося — яна адцвіла, састарэла, зрабілася цвёрдая — не для ўжытку.

Рагнеда распытвала Янку, ці не падвярэдзіў ён руку, ці не баляць у яго ногі, паясніца.

Янка смяяўся: для яго гэта проста фіззарадка, усё сваё жыццё ён любіць фізічную працу, а калі часам што і баліць, дык па гэтым жыць можна: пабаліць ды перастане.

Пакуль яны палуднавалі ды гаварылі, да іх нечакала зайшла — хто мог падумаць? — старая настаўніца, якая вучыла Рагнеду і Янку, выкладала хімію і біялогію. Цяпер яна ўжо даўно на пенсіі, але яшчэ бадзёрая і рухавая. Зваць яе Ніна Кірылаўна, яна прыветлівая і гаваркая жанчына, з добра пастаўленым голасам, вучні яе заўсёды паважалі і любілі. Пасля роспытаў: як здароўе, як жывецца, чаму доўга не прыязджалі? — з яе боку, пасля пытанняў да яе: як на пенсіі, ці цягне ў школу, ці не сумна дома? — яны ўсе трохі супакоіліся. I Ніна Кірылаўна перайшла на дзелавы тон.

— Ведаеце, чаго я да вас прыйшла? — спыталася Ніна Кірылаўна, сеўшы ў крэсла непадалек ад стала, за якім яны канчалі палуднаваць. — Ніколі не адгадаеце! Можна сказаць, з дыпламатычнаю місіяй. Не здзіўляйцеся, у нас ёсць мясцовыя пісьменнікі, вось яны напісалі тоўсты раман ці цэлую эпапею. Два гісторыкі, ужо таксама пенсіянеры, вы іх добра ведаеце. Гэта Рыжанкоў і Маеўскі, адзін — былы партызан, другі — абараняў Севастопаль... Не скажу, за колькі часу — напісалі, перадрукавалі на машынцы і быццам ужо аддалі ў нейкае выдавецтва. А мяне папрасілі, каб я занесла вам экземпляр, — яна называла Янку на «вы», як і некалі ў школе, — бо ведаюць, што вы самі пішаце, у выдавецтве працавалі, а цяпер у часопісе... Можа, вы знойдзеце час ды прачытаеце, для іх важна ведаць, як вы ацэніце іх вялікую працу...

Тут яна дастала з гаспадарчай сумкі тоўсты рукапіс, перавязаны чырвонаю тасьмою крыж-накрыж, узважыла яго на далоні, усміхнулася — здаец­ца, нават вінавата, — і перадала Янку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x