Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янку стала трохі не па сабе ад такога сюрпрызу, ён ведаў, што значыць прачытаць такі рукапіс, колькі на яго трэба патраціць часу. А ён чытаў павольна, з алоўкам, не мог прымусіць сябе чытаць па дыяганалі, нават лаяў сябе за гэта. Але такі ён ужо быў рэдактар па натуры. Ён узяў рукапіс, развязаў матузкі, паглядзеў на тытульны ліст, зазірнуў у канец рукапісу — тысяча з гакам старонак! Ну, малайцы правінцыйныя празаікі! Hi з таго, ні з сяго, не напісаўшы ні аднаго апавядання, узяліся і адбухалі цэлую эпапею! Вось дык смелыя хлопцы! Каб яны нават новую «Вайну і мір» напісалі, дык цяпер такога аб’ёму кніжку нідзе не выдадуць, а яны, пачаткоўцы ў такой справе, хочуць выдаць сваю таміну! Што тут можна сказаць? Янка нават разгубіўся, але загаварыў бадзёра:

— Ніна Кірылаўна, перадайце аўтарам рукапісу, што я іх віншую з такім аб’ёмам... Не ведаю, які ён будзе на смак... пастараюся прачытаць, пакуль мы тут заселі недзе да канца месяца.

Настаўніца пабыла ў іх яшчэ з паўгадзіны, гаварылі пра свае балячкі, пра беды, пра няшчасці — неяк нічога вясёлага навокал не знаходзілася, і дзе яно ўсё падзелася? Ці гэта таму, што мы ўжо ў такім узросце, калі чалавек глядзіць назад і таму нічога светлага ў сённяшнім дні не бачыць? — думаў Янка.

Пры развітанні Ніна Кірылаўна сказала:

— Дык я ўжо і далей буду сувязною, пацікаўлюся праз які тыдзень-другі, як вы, Яначка?

— Буду рады вас бачыць, Ніна Кірылаўна. I мы ўсе таксама, — ад усіх запэўніў Янка сваю былую настаўніцу.

Рагнеда і Янка праводзілі яе да весніц, ім было прыемна бачыць такую шаноўную госцю, як Ніна Кірылаўна.

— Ну вось, Яначка, — сказала Рагнеда, як госця пайшла. — Цяпер ты не будзеш сумаваць без працы.

— Менавіта, але дам і табе пачытаць, што там нашы пімены напісалі. Мо і праўда якую Амерыку адкрылі. Але гэтулькі напісаць! Гэта як для мяне, дык гадоў пяць я такую таміну пісаў бы.

— Дык яны ж на пенсіі, не забывайся. Колькі ў іх вольнага часу! А колькі ў цябе? Пасля працы ў рэдакцыі які ты ўжо работнік?

— Гэта праўда! Трэба ісці на пенсію — тэрмінова!

— Не спяшайся, — асадзіла яго Рагнеда. — Я хутка пайду, а ты яшчэ пасядзіш у сваім рэдактарскім крэсле — гадоў пяць ці болей...

— Але-але, ніколі не думаў, што стану рэдактарам. Нават і ведаць не ведаў, што гэта за звер такі — рэдактар. Ажно давялося ўлезці ў яго скуру...

— Бачыш, прафесія твая прэстыжная, толькі паспявай чытаць. Нават тут, у нашай глухой правінцыі, знайшлі табе занятак — па прафесіі.

Янка не хацеў нічога гаварыць кепскага пра настаўнікаў-гісторыкаў, якія напісалі такі фаліянт, ён нават быў рады, што вось знайшліся смелыя хлопцы, не пашкадавалі часу ды заселі за такую няўдзячную працу. Не можа быць, каб усё Тут было кепска, як і не можа быць, каб усё было добра. Ён быў упэўнены, што проза нараджаецца не такімі вось вялізнымі глыбамі, як гэтая, што яна нараджаецца не раптоўна: да вялікай прозы трэба ісці доўга, пакутліва, цяжка.

— Пабачым-пабачым, што яны мне далі. Адразу не раскусіш. Трэба ўчытацца, — сказаў Янка. — Хоць, наколькі я ведаю гэтых людзей, можна ўсяго чакаць. Яны не просценькія, не ў адну столку. I жыццёвы запас у іх вялікі і багаты... Бач, якія хітрыя хахлы: знайшлі тут сабе беларускіх дзяўчат, пажаніліся ды пусцілі карані. Шкада толькі, што пісалі не на роднай мове, і не на нашай, а на сярэдняй — расейскай. Хочуць узбагаціць расейскую літаратуру... А яна і так багатая, хопіць, што яе ўзбагачалі наш Дастаеўскі і іхні Гогаль.

— Ты праўду кажаш, Яначка, — кіўнула галавою Рагнеда. — Чаго ім трэба было пісаць па-расейску, чаму не на роднай?

— Бо расейскую яны ведаюць найлепш. Яна вярхоўная ў саюзе, а на­ша — гэта ўжо ніжэйшы гатунак. Няўжо ты не разумеет?

— Так яно і ёсць, яны ж выкладалі гісторыю па-расейску, яна стала іх роднаю моваю. Як і для многіх з нас...

— Вось такія мы патрыёты-ідыёты, пра якіх пісаў Максім Багдановіч у сваёй «Пагоні»: «Біце ў сэрца іх, біце мячамі, не давайце чужынцамі быць...» Моцна сказана, але ці мы пачуем, ці да нас дойдзе?

Абед іх зацягнуўся, а прыход Ніны Кірылаўны выбіў са звыклага рытму, таму пачынаць нешта новае ўжо не мела сэнсу, трэба было закругляць пачатае. Але маці ўспомніла, што ў яе склепе непарадак, сёе-тое трэба прыбраць-перабраць.

Ну і добра! Яны спусціліся ў склеп па крутых каменных сходах. Янка быў тут першы раз. Склеп размяшчаўся пад меншым, усходнім канцом хаты, і лаз быў зроблены так, што яго, хто не ведае, і не знойдзе. Скінуўшы з-пад ног дыванок-ходнік, маці паказала на квадратную, метр на метр, накрыўку. Янка ўзяўся за невялікае ржавае колца, узняў накрыўку — цяжкую, з тоўстых дошак, маці ўключыла святло — і ён першы пайшоў уніз. Патыхнула замешаным на розных прымесях застаялым паветрам, адчуўся нязвыклы халадок, узмоцнены вільгаццю падзямелля. Склеп быў складзены з чырвонай абпаленай цэглы, прасторны, са скляпеністым пукатым перакрыццём, якое магло б вытрымаць наезд трактара ці танка — так была па-майстэрску выкладзена столь, трохі як прыпыленая павуціннем, з ледзь бачнаю плоймаю камароў, якія дзвюма вялікімі плямамі-калоніямі звісалі ўверх нагамі на гэтай цаглянай скляпеністай столі, ціха прытаіўшыся — нібы спалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x