Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А сусед Раманчук абяцаў Рагнедзінай матцы яшчэ падкінуць усякага ламачча, дык Янка мо па абедзе будзе яго пераносіць, скідаць на дрывотнік ды патрохі секчы.

Янку падабалася быць вось у такой старой адрыне, дзе ён адчуваў сябе зусім не чужым, дзе ўсё было для яго такое знаёмае, як сваё, як тое, сярод чаго ён рос, але тут усякага такога дабра было нашмат болей, чым некалі ў іх. Сякераў тут было тры, а з тупіцаю — чатыры, пілак папярочных — тры, малаткоў розных калібраў таксама штук пяць, некалькі абцугоў, некалькі пласкагубцаў, напільнікаў, рашпіляў, долатаў — ажно тры, рознай шырыні, некалькі бабак для кляпання касы, круглых і вострых, брусоў, мянташак, — усяго тут было ў множным ліку, у той час як у яго бацькі, дома, усяго па адным прадмеце: пілка адна, сякера — адна, яшчэ была і тупіца, малаток — адзін, абцугі таксама, пра пласкагубцы ён нават не ведаў, што яны такія ёсць, долата адно, трохкантовы напільнік — адзін, каса — адна, толькі потым, як Янка падрос, бацька купіў яму касу, пяцёрку ці шасцёрку, асадзіў, падагнаў да яго росту і сказаў: касі! I пайшоў касіць Ясь канюшыну!

Пра што ўсё гэта гаварыла, на якія думкі наводзіла Янку? Што тут жылі заможныя людзі, не раўня яго бацьку, для якіх усё здавалася простым і лёгкім — нейкая там сякера ці каса, ці плуг — былі не праблемаю, у той час як для яго бацькі нейкая там другая каса ужо трата некалькіх лішніх рублёў, а адкуль іх возьмеш, калі яны ідуць на самае неабходнае — на вопратку, на абутак — для сям’і, а гэта шэсць чалавек. Толькі паспявай круціцца!

Вось чаму такога селяніна, як яго бацька, лёгка можны было настроіць супраць таго, хто меў усякага дабра ўтрая больш за яго, хто жыве лепш за яго. А чаму так атрымалася, што адзін багаты, а другі бедны — цяжка сказаць, неяк усё згубілася ў мінулым, і бедны застаецца бедным, а бага­ты — багатым, і бедны ўсё бяднее, а багаты — усё багацее. Ці не таму я бедны, што ты багаты? А што, калі ўраўняць усіх, падзяліць пароўну, мо тады будзе лепш? Але ж пакрыўдзяцца тыя, у каго адымуць, будуць коса глядзець і нават дзякуй не скажуць... Калгасы — вось той кацёл, у які кінулі варыцца ўсіх разам — бедных і багатых, а частку багатых адправілі далёка-далёка, каб не заміналі рабіць грандыёзную справу — будаваць жыццё на камуністычным грунце.

Балюча ўсё гэта адбілася на свядомасці людзей, яны падзяліліся яшчэ горш, чым былі дагэтуль, хоць і рабілі выгляд, што ўсе «роўныя». Вельмі-вельмі памыляліся тыя, што хацелі ўраўняць людзей, зрабіць іх аднолькава «шчаслівымі». Чамусьці людзі такія істоты, што кожны жыве па-свойму, не хоча ён рабіць так, як усе, а робіць неяк па-свойму і жыве таксама па-свойму: адзін лепш, другі — горш, адзін багаты, як раней казалі, а другі бедны, і што хочаш рабі, а нічога не хоча мяняцца.

Чаму гэта чалавек, які так любіў зямлю і так быў да яе моцна прывязаны, цяпер адцураўся яе, стаў уцякаць у горад, зрабіўся рабочым, службоўцам, а то і дворнікам-падмятайлам, але праз нейкі час набыў кватэру, мае пэйную зарплату, спіць спакойна і не баіцца за заўтрашні дзень. І за карак яму не капае, і на работу яго брыгадзір не гоніць, а ён сам ездзіць — на трамваі ці тралейбусе, а часам і пешкі, для гімнастыкі ног. Не скажаш, што ён багата жыве, але і не бедна.

А вось як калгаснік жыве, адразу і не скажаш. Тут і слова такое цяжка знайсці, каб адпавядала сэнсу. Памятаеце калгаснага каня, якога вясною трымалі на вяроўках, каб ён не лёг, бо ўжо як ляжа, то і не ўстане? Не было чым карміць бедную жывёлу, стрэхі ішлі на корм. Аджываў, як выходзіў на траву... Заместа каня прыдумалі трактар. Яго можна кінуць не паіўшы, ног не працягне... Хоць нямала гэтых жалезных коней раней часу скончылі свой век, не дацягнуўшы да прызначанага яму тэрміну прабегу. Ці выратуе трактар сённяшні калгас? Калі прыдумаць да трактара яшчэ і жалезнага трактарыста, мо і будзе толк. А жывыя людзі хутка не змогуць вынесці тае нагрузкі, якую яны сёння маюць. Іх проста шкада, яны надрываюцца, яны хворыя: ад перагрузак, ад недасыпання, ад перапою. Сэрцы ў іх не жалезныя, яны такія ж далікатныя, як і ў кожнага жывога чалавека. Як і ўсякаму жывому арганізму, яму патрэбна мера. Як таму калгаснаму каню не было меры ў працы і не было меры ў харчах (не давалі належнай меры, бо кралі), так цяпер трактарысту няма меры ў працы. Нельга ўсе дарослае жыцце працаваць за траіх і за «того парня», які сення жыве ў горадзе і толькі ў страшных снах бачыць сябе на трактары ці на свінаферме. Каму цяпер добра ў калгасе, хто цяпер багаты ў калгасе? Старшыня, сельскія спецыялісты? Трактарысты і камбайнеры? Мо даяркі? Мо пенсіянеры і настаўнікі? Ды сёння ўсе яны гатовы ўцячы ў горад, дайце ім толькі належны транспарт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x