Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ведаеш, і я так думала, і вельмі хацела знайсці што-небудзь каштоўнае, а яшчэ лепш — нешта звязанае з нашымі продкамі: бабкаю Марыяй, дзедам Пятром. I добра, што хоць знайшлі бацькавы пахвальныя граматы і пасведчанні, ён быў здольны вучань, старанны студэнт, таленавіты настаўнік. Шкада, што рана нас пакінуў. Мама, а на колькі гадоў ён быў старэйшы за цябе?

Маці была, відаць, моцна стомленая, уся ў сабе, у сваіх перажываннях, успамінах, звязаных сёння з разборам некалешняга дабра, якое з часам ператварылася ў непатрэбную старызну. А яшчэ ёй, пэўна, было непрыемна, калі хвалілі яе мужа, з якім яна апошнім часам жыла не ў добрым ладзе. Ды яшчэ калі хваліла яго родная дачка, якую яна недалюблівала, і менавіта за тое, што яна ўвесь час трымала бацькаў бок, у той час як малодшая, Альбіна, падтрымлівала заўсёды матку.

— Нібы табе гэта так цікава? — неяк холадна спыталася маці. — Нібы ты не ведаеш? Колькі разоў пра гэта гаворана, а ты ўсё пытаешся. От Янка ў цябе пытаецца, у мяне пытаецца: ці думалі мы знайсці што дарагое? А я ведала, што нічога мы там не знойдзем, бо там, дзе нічога не паклалі, нічога не возьмеш.

I маці пачала расказваць, як у вайну, ужо калі яўрэяў пазганялі ў гета, але сяды-тады вечарамі яны вырываліся з-за дроту, каб абмяняць што дарагое са сваіх пажыткаў на ежу, заходзілі і да іх. I аднойчы нешта доўга шапталіся з бацькам, нешта як угаворвалі яго, а потым пайшлі. Пазней бацька сказаў, што дамаўляліся яны пакінуць у яго золата, схаваць дзе- небудзь, каб яно ацалела. Бацька не захацеў браць на сябе адказнасць за чужое дабро — і адмовіўся.

Яны заходзілі мо яшчэ да каго, хто ведае? Але прайшоў час, па вайне ўсе жылі аднолькава, у большасці бедна, у многіх усё пагарэла, у многіх з вайны гаспадары не вярнуліся. А тут недалёка жыла сям'я, таксама, як усе, а тут раптам — новы дом паставілі, машыну купілі, дзяцей адзелі-абулі не абы ў што, у навуку пусцілі. Але ў хуткім часе неяк усё паблякла: гаспадар стаў піць, за ім і дзеці пайшлі яго дарогаю, дочкі паразводзіліся, унукі сталі расці, як якія сіроты, гаспадыня захварэла ад такога жыцця...

— Так што чужое дабро пайшло людзям у рабро, — закончыла маці. — Каб яны ведалі, мо і не чапалі б таго золата, хай бы яно чакала свайго гаспадара, можа, хто з яго сям’і ацалеў за вайну. Але відаць, што не, было б чуваць...

— А я чула, што адзін яўрэй з гета ўцёк у партызаны, і потым яны прыходзілі ў горад да людзей, якія за золата прадавалі яўрэям збожжа, муку і іншыя прадукты. А некаторыя і пакідалі свае зберажэнні. Дык той чала­век падказваў, у каго што браць, колькі хто вінаваты...

— А я чуў, — далучыўся Янка да кампаніі, — як адзін паліцай убачыў, што яўрэй з гета, якое ужо гарэла, схаваўся ў калодзезь, спусціўся па ланцузе на дно. Паліцай падышоў ды кажа: вылазь, а то я цябе прыстрэлю. Той пачаў прасіцца: не чапай мяне, я табе золата аддам. Паліцай згадзіўся, памог яўрэю вылезці, узяў у яго з рук пакунак з золатам, ды бах яму ў грудзі. Той і паляцеў у калодзезь... Але не скарыстаў паліцай чужога дабра, казалі, што яго застрэліў яго таварыш, таксама паліцай. Яны чысцілі вінтоўкі, нібыта той незнарок пажартаваў: от каб я табе пекануў, — і націснуў на спуск, вінтоука аказалася зараджанаю — і гатова, паліцая няма.

— Адсюль мараль: золата нікому не прыносіць дабра, — падвяла вынік Рагнеда.

— Асабліва чужое, захопленае, нажытае ашуканствам, — дадаў Янка.

— Але золата спакон веку мае цану, нездарма кажуць, што яно адмыкае ўсе замкі і ўсе дзверы адчыняе. Нават цары і каралі схілялі перад ім галаву, — сказала маці, і можна было падумаць, што яна не згаджаецца з дзецьмі, якія ў золаце зусім не разбіраюцца, можа, яго нават не трымалі ў руках. — Што сёння вартая дзяржава, калі ў яе няма залатога запасу ці залатога фонду?

— Але-але, — падхапіў Янка, — чым большы гэты фонд, тым боль­шая верагоднасць, што яго могуць украсці, адабраць хітрасцю, захапіць сілаю. I так ці інакш яно ўсё будзе паліта крывёю тых, хто яго здабываў. На ім закляцце вякоў, на ім кроў многіх пакаленняў. 3-за чаго пачынаюцца войны? 3-за перадзелу багацця, перш за ўсё — золата.

— А хто гэта сказаў, што мы, бальшавікі, будзем рабіць з золата унітазы? — спыталася Рагнеда, зрабіўшы на твары вальтэраўскую міну.

Усе трое дружна зарагаталі, бо ведалі, хто гэтак мудра сказаў. Ці мо нават яму такое прыпісалі, хто ведае?

Яны яшчэ пагаварылі на новую для іх тэму, але адчувалася, што яны ў ёй былі закончаныя дылетанты, плавалі плытка, проста пялёхаліся, як тыя дзеці ў лужыне: не было ў іх сусветнага досведу ў такім важным эканамічна-гістарычным фактары, не былі яны амерыканцамі, якія ўсё пераводзяць на грошы, нават час, для іх грошы лепш за паветра і ваду. Здаецца, нават, што яны жывуць для грошай, а ўсё астатняе — можна купіць, абы ў цябе былі мільёны, ужо нават мільярды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x