Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паступова поплаў перад адрынаю рабіўся ну проста выставаю экспанатаў, якія не так проста знойдзеш і ўбачыш у якім музеі-антыкварыяце. Скрынкі, самыя розныя — яблычныя, апельсінавыя, памідорныя, з-пад масла, кардонныя — з-пад віна, запалак, яшчэ невядома чаго, — былі вынесены, перагледжаны, ператрэсены, зноў спакаваныя або спарожненыя. Напаўненне скрынак — пераважна гаспадарчага толку і кухоннае начынне, стары абутак, які даўно трэба выкінуць, Рагнедзіны падарункі бацькам... Маці кажа: «Сяргеевы кеды, я купіла яму новыя, гэтыя ён пакінуў». Пайшлі настаўніцкія дапаможнікі, дзіцячыя малюнкі, выразанне і выпальванне з фанеры, геаграфічныя карты, геаметрычныя фігуры, касцюмы і ўпрыгожванні да ёлкі, для мастацкай самадзейнасці, працы юных натуралістаў — муляжы садавіны-гародніны. Маса ўсялякай паперы — ужо на распалку дроў зімой — ажно некалькі скрынак, некаторыя зацяклі, спарахнелі. Дровы, палечча, абрэзкі дошчак, сечанае галлё з саду. Бутэлькі рознага калібру, адна цёмная — поўная, корак як з цяперашняга піва — бляшаны, абціскны, але засургучаны, няйначай віно. Латунная гільза да снарада, трохдзюймовага, не менш. I нейкія свайго роду трохлістовыя жалезныя разеткі, як трохлютовае зайцава шчаўе, — аказваецца, падстаўкі для снарадаў: тры снарады ўверх насамі ставяцца ля гарматы, і беглы агонь: пералёт — недалёт, трэці — вілка — прамое пападанне... Гэтых падставак тут знайшлося штук дзесяць — сляды нядаўняй вайны.

«Пейзаж» ля адрыны быў такі, што разбягаліся вочы: дзіцячая ванначка на скрынцы для яблык, у ёй — кіпа папераў, кардону, газеты, кавалкі чорнага толю, вялікая кансервавая бляшанка з-пад селядцоў, у ёй — «grime erbsen» — зялёны гарошак, «Башкирский мёд», пенапласт, кузаў дзіцячай машыны, дзве поліэтыленавыя баначкі з нечым застылым-засохлым на дне; старое вядро без вочапкі з рагожкаю ў ім, рукаў ад шэрае старое кофты, стары замурзаны фартух; тазік-шайка з дратамі, з вочапкаю ад вядра, з сіняй накрыўкаю да чайніка ці бітончыка, палівачка без рыла, іржавая, пагнутая банка чырвонага колеру — «Хромое катран кутралий. Загреб. Югославия», тры бляшанкі на літры два-тры: адна з чырвонаю яркаю фарбай, засохлай на дне — пажарная, другая — з рагамі засохлае блакітнае фарбы, з яшчэ адною бляшанкай усярэдзіне, не адкрыванай, наверсе — пустая бляшанка «Завтрак туриста», трэцяя — пустая, са слядамі белае фарбы. Побач — плецены з дроту круглы кош, у ім пустыя бляшанкі ад сількі-кількі латвійскага паходжання, пяць ці болей пляшак ад алею, яшчэ вядро з вочапкаю з тонкага меднага дроту у дзве столкі, а ўсярэдзіне — рогі і лабаціна быка недзе на гадоў пяць, калі лічыць па кольцах на рагах, — чаго яны сюды трапілі? Некалькі бляхаў-проціўняў, праржавелых, на дзюрачках, як пастраляных, побач — бляшаныя вядзёркі на пяць літраў, яшчэ польскага часу, з Радзівільмонтаў, некалі прадаваліся ў іх марынованыя гурочкі, адзін у адзін, побач — два вядры з попелам, накрытыя праржавелаю-прапаленаю бляхай-проціўнем, на ёй рэшата вялікай даўнасці, яшчэ са слядамі лычаное сеткі, цяпер такога не ўбачыш; побач зноў два вядзёркі радзівільмонтаўскай фабрыкі — з пустымі бляшанкамі ў іх ад даваеннага часу і да нашых дзён, пачынаючы з «Аместек де ле Гуме» і канчаючы «Говядиной тушеною». Яшчэ адно вядзёрка было з чарназёмам, на паверхні якога паказалася некалькі зялёных лісточкаў — няйначай, якая свірэпа ці лебяда, самыя жывучыя расліны нашых палёў і агародаў; нейкая міса самаробнага выгляду — тоўстае драўлянае дно авальнай формы абабіта-абагнута фанераю, посуд для сыпучых целаў, драўлянае вечка з крыжападобным мацаваннем, такім прыціскаюць капусту ці гуркі у селядзеуцы на зіму.

Далей-болей: блакітны «пабяляны» бітончык на тры літры, пусты, з праржавелым дном, побач — таксама пусты трохлітровы слоік, яшчэ далей — зноў дзіцячая ванначка (раней сказалі б — начовачкі), а ў ёй мокне старая эмалірованая каструля-рондаль з дзюравым дном, капронавыя баначкі з-пад нейкіх пастаў, чарніліцы з-пад тушы, стары алюмініевы чыгунок са слядамі вокіслу, як пабіты воспаю твар; тры падстаўкі для экспанатаў, на адной стаіць літровы шкляны слоік, а ў ім сохне букецік старога кропу і яркі на яго шэрым фоне букецік фізалісу — аранжавых ліхтарыкаў; яшчэ — блакітны пузаценькі чайнік на літры два без накрыўкі, бутэлечкі — ад лекаў, ад адэкалонаў, пеніцыліну, гарчыцы, накрывак ад кансерваў розных дыяметраў — мо штук дваццаць ці болей. Для чаго?

У гаспадарцы ўсё прыдасца? Яно так... А тут нешта падобнае да корпуса ад будзільніка — але не, з нейкага незнаёмага прыбора; лязо сякеры — без абуха! Гэта ж трэба такое сілы, каб распалавініць сякеру! Чвэрць нейкай рамкі — зроблена з дубу, моцная, старая; скрыначка-куфэрак без вечка, са слядамі ад садранай накрыўкі: адзін медны завес застаўся, а замок выдраны, уцалела жалезнае сэрцайка, куды ўстаўляўся ключ, моцна прыкляпанае, не адарвалася. Нешта ж там такое цікавае ляжала, што яго ламалі-раздзіралі... А цяпер у куфэрку ляжала начынне мужчынскага ўжыўку: пераламаная нажоўка па метале, яшчэ адна нажоўка, кароценькая, цэлая; кусачы, якія так заржавелі, што не развесці рычагоў-ручак, два доўгія напільнікі-рашпілі, таксама заржавелыя, фарфоравыя ролікі для электраправодкі, цвікі рознага памеру, прабоі кавальскай работы, адзін нават з невялікае падковы, клямкі, два старой работы шпінгалеты да дзвярэй ці весніц, партсігар — пасярэбраны, іржа разбурыла бліскучую паверхню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x