Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пяткаю ляза сякеры Янка адчыніў яго, чакаючы якога сюрпрызу: хоць бы якой запіскі, але было пуста. На зямлі стаяў саракалітровы ржавы бітон для малака, з даху ў яго трапляла цяпер ужо іржавая вада, побач стаялі дзве скрыні: адна запоўнена трэскамі на распалку, другая, як ні дзіўна, пустая, нібы ў яе не было чаго пакласці. А старая дубовая лаўка пры сцяне была застаўлена пляшкамі шматгадовае даўнасці: дзве-тры як з-пад шампанскага, астатнія — звычайныя паўлітроўкі, але з розным напаўненнем у свой час, якое пакінула свой след: алей, фарба, чарніла, нават вапна ці мел, яшчэ некалькі паўбутэлечкаў; яшчэ пасуда на вазон, бляшанка з нейкім тлустым растворам, два старыя рэпрадуктары мінулага фасону — грувасткія, няспрытныя. Сваё яны ўжо даўно адгаварылі, хай адпачнуць... у ганаровым месцы...

Маці знайшла старую пудраніцу, дала Янку адчыніць, бо сама не змагла. Янка, як спец па такіх тонкіх справах, адчыніў правераным спосабам — пяткаю сякеры. Там ляжала запудраная ружовая ватка, а люстэрка аказалася зусім нармальнае, не памутнелае, як можна было чакаць. Рагнеда зрабіла намёк, што ў яе якраз няма пудраніцы, але маці толькі хітра ўсміхнулася і схавала знаходку ў кішэньку свае камізэлькі.

А нехта з іх, здаецца, Рагнеда, знайшла цікавы стары матэрыял — яшчэ дарэвалюцыйныя школьныя справы Рагнедзінага бацькі Паўла: пасведчанні аб поспехах у вучобе, шмат пахвальных грамат і лістоў. Проста нейкі цуд, што яны ўцалелі за дзве вайны, за розныя пераезды і пераходы. Тут ужо Рагнеда пакінула знаходку сабе.

На палатках адрыны, апрача яблычных скрынак, якіх там стаяла мо з паўсотні, Янку здзівілі запасы дроту рознага сячэння, пераважна алюмініевага. Былі вялікія скруткі-маткі, і малыя, былі і канцы — даўжэйшыя і карацейшыя. 3 гэтага дроту маці рабіла каркасы вянкоў, потым іх аздабляла рознымі кветкамі, якія таксама майстравала сама, рознага колеру, і, змочаныя ў парафіне, яны выглядалі прыгожа, як жывыя. За гэта маці ме­ла сабе лішні, а мо і не лішні, рубель на дробныя патрэбы.

Паступова брыгада-тры, як яны смехам сябе празвалі, стала згортваць сваю гіганцкую працу. Яшчэ дзіўна, як маці магла цэлы дзень сланяцца сярод сваіх скарбаў і яе яшчэ трымалі ногі, калі сам Янка ўжо адчуваў, што ён выдаў усе свае запасы энергіі да апошняй калорыі і можа толькі сядзець. Праўда, Рагнеда і маці адлучаліся некалькі разоў з рабочай пляцоўкі, мо там у хаце што пілі ці перакусвалі, нават Янку прыносілі то памідор, то яблык ці грушу, але ўсё роўна яны перабралі ўсякую меру і заслугоўвалі самай вялікай пахвалы за сваю проста гераічную працу.

Зрабілі яны шмат і вынеслі, расфасавалі, разабралі па палічках, аддзялілі патрэбнае ад непатрэбнага, склалі патрэбнае, нешта ўжо ўнеслі і паскладалі, нешта яшчэ засталося, каб завяршыць заўтра. Як на тое, з пагодай ім шэнціць, дажджу ўвесь дзень не было, сонца і лёгкі ветрык ім усё акуратна прасушылі, правентылявалі, сагналі стары пыл, і ўсё старое нібы абнавілася, на вачах набыло не такі ўжо і старадаўні выгляд. Адбыўся цуд абнаўлення — так можна было б назваць вынік іхняй працы: без абеду, не разгінаючы спінаў, не даючы рукам і нагам перадышкі.

Добра памыўшыся — Янка дык да пояса, халоднаю вадою, — дружна пайшлі палуднаваць, ён нёс «трафейную» пляшку віна. Віно аказалася смачным, саладкавата-гаркавым, як вермут-палын. Абед таксама быў смач­ны: салата, вараная кураціна, рысавы суп, смажаная на патэльні бульба.

Ад выпітага старога віна ў Янкі прыемна закруціла ў галаве, ён пазіраў на хату, на жанчын за сталом нейкімі злагоджанымі вачыма, яны здаваліся яму больш прывабнымі, чым былі там, у час работы, ён знаходзіў больш падабенства паміж маці і дачкою, хоць гэтага падабенства было вельмі мала — насы ў іх былі розныя, авал твару ў кожнай быў свой, нешта агульнае праглядвалася толькі ў форме рота і ніжняй часткі твару. Але мо таму, што дачка была маладзейшая за матку недзе на дваццаць гадоў, яна і выглядала прыгажэйшай.

Вось характарамі яны былі больш блізкія, як зразумеў апошнім часам Янка, вось таму яны і часта сутыкаюцца адна з другою, як тыя аднародныя зарады — сутыкаюцца і адштурхоўваюцца.

— Нешта ты, Яначка, падазрона маўчыш, — пасля працяглай паўзы загаварыла Рагнеда, якая таксама была трохі разагрэта старым віном. — Ці мо табе маміна віно не прыйшлося да смаку? Ці мо табе наша застолле не па гусце?

— Якраз усё добра, — не хацеў збівацца на іранічны ці жартоўны тон Янка. — Я вось усё думаў, як мы перабіралі ў адрыне, ці знойдзем мы нешта такое, ад чаго ўсе ахнем і ў адзін момант станем багатымі, — сказаў Янка, хоць такое думкі ў яго не было, ён спадзяваўся знайсці які наган ці вінтоўку старога выпуску, а больш нічога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x