Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А каб не дармовае піва, дык чым бы яна яго залівала, той агонь? — умяшалася Рагнеда. — Саракаградуснаю? Дык яна гарыць. Вось бы ўжо і згарэла дагэтуль, а так яшчэ ходзіць. Вось такі прыклад ну зусім супярэчыць твайму Марксу барадатаму, дарагі Яначка. Шмат мы звальваем свае віны на некага, а як няма на каго, дык на ўмовы, акружэнне, яшчэ невядома на што. Абы не мы самі!

На гэтым і скончылася «п’яная» тэма сённяшняга вечара.

VII

У нядзелю зранку Янка з Рагнедаю адразу пасля снядання вырашылі схадзіць у музей — гісторыка-краязнаўчы музей іх райцэнтра, ля якога яны праходзілі ледзь не кожны дзень, а іншым разам — і часцей. Збіраліся даўно, як толькі прыехалі, а вось ужо недзе палова адпачынку праляцела! Добра, што і так...

Музей, невялікі двухпавярховы домік, стаяў побач з новаю цаглянаю школаю, у якой ён і пачынаўся, доўга быў у падсуседзях, разрастаўся, і настаўнік геаграфіі Чарняк, заснавальнік усёй гэтай справы, стаў дамагацца, каб пабудаваць музею свой будынак.

Якраз яны засталі дырэктара Чарняка на месцы, былі і дзве маладыя дзяўчыны, навуковыя супрацоўніцы-экскурсаводкі. Як ганаровых землякоў гасцей хацелі правесці без білетаў, але Янка запратэставаў: як гэта? Не за плату, а па блату? Заплацілі, узялі квіткі, і сам дырэктар Чарняк, сярэдняга росту сімпатычны мужчына, менавіта чарнявы, павёў іх аглядаць экспазіцыю: спачатку па першым паверсе, потым па другім.

Была і ўступная гутарка: з чаго ўсё пачыналася, як пашыраліся, хто дапамагаў, хто перашкаджаў. Як вынікала з аповеду, хоць гэта не падкрэслівалася, ва ўсім была відаць работа яго, дырэктара і заснавальніка музея -— Чарняка, асабліва з будаўніцтвам памяшкання: дабіцца права на пабудову, правесці каштарыс, выпрасіць ці выбіць грошы, арганізаваць будаўніцтва, потым пашырэнне, але не ў бакі, а ўверх — надбудова другога паверха, — гэта вунь якая доўгая і цяжкая эпапея! Але свет не без добрых людзей: дапамагалі і у райсавеце, і так у розных установах, дзе здараліся затрымкі, дзе не клеілася, дзе гатова было сарвацца. Хто праз гэта не прайшоў, той не ведае, а хто прайшоў, як яны — ніколі не забудзе, — гаварыў ім дырэктар.

Пачалі агляд з дагістарычнага перыяду, можна сказаць, пячорнага: крэмневыя нажы, скрэблы, камяні, вострыя косткі, якія цудам захаваліся, урэшце вырабы з жалеза, якія ўцалелі толькі таму, што ляжалі ў спрыяльных умовах — без доступу паветра, не маглі акісліцца. Далей — болей: наканечнікі стрэлаў, дзідаў, сякеры, потым пайшлі рагаціны, мячы, кісцяні, арбалеты і іншыя забойчыя прылады. Тут прагрэс быў! Знаходкі сустракаліся цікавыя, дырэктар казаў, што іх хацелі выкупіць у музея, давалі немалыя грошы, але ён не аддаў. То былі ўзоры старажытнае зброі, як аркебузы, мушкеты, стрэльбы пачатку семнаццатага стагодцзя, гарматных руляў асаднага тыпу невялікага калібру, каменных ядраў рознага дыяметру — ад памеру курынага яйка да сярэдняй велічыні капуснае галоўкі. Дзе ўсё гэта было знойдзена, хто падараваў — было запісана на тлумачальных таблічках, нават на дзвюх мовах, што вельмі здзівіла Рагнеду.

— А чаму гэта на дзвюх мовах? Няўжо сюды шмат расейцаў прыязджае? — спыталася яна ў дырэктара.

— Такая ўстаноўка, — усміхнуўся дырэктар, — такая палітычная лінія: а што скажуць зверху? Вось яны кажуць, а мы выконваем. Будзем спадзявацца, што гэта часова.

— Няма нічога больш трывалага, чым часовае, — перайначыў Янка вядомае выслоўе пра часовыя цяжкасці.

— У нас так, — далучыўся дырэктар. — А што павінна быць даўгавечным, тое развальваецца. Парадоксы нашага часу.

— Ці памагаюць разваліць, як касцёл, які стаяў зусім блізка ад вашага музея, — дадала Рагнеда. — Есць тут у вас хоць фотаздымак гэтага храма?

— Ёсць, чаму ж не? I ранейшы, нармальны выгляд, і абгарэлы, без даху, а таксама і разабраны, фрагмент, так сказаць, адной сцяны, не далі рады разбіць... Хоць, на добры лад, яго лёгка можна было аднавіць, бо згарэў фактычна толькі дах пасля артабстрэлу, вы ж самі ўсё гэта ведаеце... Ну вось, пусцілі людзям на цэглу, хоць хто з тае цэглы што зрабіў? Але навошта нам культавы будынак? Пабудуем Дом культуры... Колькі гадоў пра яго гаворым, а яго ўсё няма... Але пайшлі далей, а то мы доўга будзем дабірацца да канца экспазіцыі. Вось бачыце, удзельнікі сялянскага бунту ў вёсцы Гускі перад аб’ектывам. Была забіта адна жанчына і некалькі чалавек паранена, калі царскія салдаты падаўлялі бунт. Цікавы факт.

Адзін з удзельнікаў гэтага бунту, Шэўчык, тады малады хлапец, пасля стаў бацькам... вучня нашай школы, цяпер вядомага вучонага. Яго партрэт вы ўбачыце на стэндзе ў канцы экспазіцыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x