Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добра, вельмі добра пабачыць гэтага Шэўчыка, з якім я вучылася, — зарадавалася Рагнеда. — А яшчэ наш былы вучань, Баркун, ёсць у вашай экспазіцыі?

— Баркун ёсць на стэндзе, — адказала за дырэктара маладая насатая супрацоўніца, — вы будзеце бачыць.

— А ведаеце, што ... не, нічога... Пабачым Шэўчыка і Баркуна, яшчэ каго-небудзь, — перамяніла тон Рагнеда і замоўкла. Дырэктар, між тым, працягваў:

— Вось тут мы бачым фота стала — выдатнай работы, інкруставанага, з усіх пародаў дрэў, якія растуць у Беларусі. На пачатку вайны ён апынуўся ў Магілёве. Яго збіраліся, ці праўда, перадаць самому Гітлеру, але партызалі выкралі стол. А праводзіў гэтую аперацыю чалавек, якому потым давялося вызваляць наш горад ад нямецкіх захопнікаў...

— А дзе цяпер той стол? — спыталася Рагнеда.

— На вялікі жаль, ніхто не ведае, дзе ён падзеўся. Пошукі нічога не даюць, — адказаў дырэктар.

— Як і крыжа Святое Еўфрасінні Полацкай, — дадаў Янка.

— На жаль, так, — згадзіўся дырэктар.

— А мне здаецца, што ўсё гэта ляжыць у запасніках недзе ў Маскве, — не згадзілася з мужчынамі Рагнеда. — I ніхто яго не знойдзе, ніхто не адкапае...

— Калі ляжаць, дык гэта яшчэ паўбяды, нехта цікаўны адкапае, — прадоўжыў тэму Янка. — Горш, калі той стол нехта пасек на дровы — каб ні вашым, ні нашым...

— Ёсць і такія герастраты. Шкада, што мы не ведаем іх імёнаў, — закругліў тэму дырэктар. — А цяпер падымемся на другі паверх.

Па вузкай рыпучай лесвіцы яны ўзняліся на другі паверх. Тут як быццам было крыху прастарней, але ўсё роўна экспанаты стаялі ці віселі ўпрытык адзін да аднаго. Было такое ўражанне, што не хапае паветра.

Дырэктар, як дырыжор з палачкаю, абвёў прастору перад сабою. Указкаю з арэхавага кійка, нават неабструганага, як для экзотыкі, і сказаў:

— Тут у нас сабраны прадметы быту і працы нашых людзей, што жылі на гэтай прасторы — у горадзе і весках навокал, тут прылады раместваў, разьбярства, ткацтва — усяго, што акружала нашага чалавека, што дапамагала яму жыць і працаваць. Хоць бы ўзяць гэты безадвальны плуг, які, як ні дзіўна, ёсць у Сібіры. А як ён туды пранікнуў? Няўжо з нашымі перасяленцамі? А вось бачыце барану? Гэтая старая сялянская прылада зроблена без адзінае жалезнае дэталі. Жалеза было, але яго трэба было шукаць недзе ў горадзе. Вось і рабілі без жалезных дэталяў, без якіх цяпер, здаецца, ну ніяк нельга абысціся... Ці ўзяць кросны, жорны — усё гэта нам вядома, з гэтым мы выраслі, былі не толькі сведкамі, але і ўдзельнікамі гэтага працэсу. Бачыце, кросны ў нас не стаяць, як запылены экспанат, яны, можна сказаць, жывыя, яны ў руху. Тут у нас ёсць адна старая жанчына, Лабажэвіч яе прозвішча, дык яна набрала сабе са школы групу дзяўчатак, і яны прыходзяць сюды, яна вучыць іх ткаць.

— Гэта вельмі пахвальна — як з яе боку, так і з вашага таксама, — падаў голас Янка. — Я сам гатоў запісацца ў такі гурток. Некалі матцы і сёстрам дапамагаў: дошчачку варочаў, цэўкі сукаў, маткі матаў і разматваў, клубкі віў... Тут і сукала ёсць, цэўкі сукаць, некалькі чаўнакоў... Вы датна! 3 вашага дазволу...

Янка сеў на месца ткаллі невялічкі ўслончык, правёў рукамі па палатне ад сярэдзіны да краёў, як бы расцягваючы яго, як пругамі, якіх тут чамусьці не было, пакратаў набіліцы, прыстукнуў бёрдам па вутку, націснуў на адзін понаж — і зеў асновы адкрыўся шырэй, можна было запускаць у яго чаўнок з цэўкаю і ніткаю, потым мяняць понаж, зноў прыстукнуць набіліцамі — і пайшло б ткацца палатно.

— Мае сёстры ткалі вунь якія перабіранкі, а якія ручнікі, набожнікі! Нават шоўкам патыкалі, блакітным, бліскучым. Заглядзенне было. Але ўсё потым марна прапала, — сказаў ён сумна. — Прабачце, што я перабіў ваш працэс, — закончыў Янка і ўстаў.

— Нічога страшнага, гэта як вяртанне ў мінулае, — супакоіў яго дырэк­тар. — Ткалі раней добра, вёска была ўся ў палатняным, што і казаць... Ды нават і сукно ткалі — на жакеткі, на буркі. Цяпер буркі — гэта абутак, пашыты з сукна. А тады наша бурка была падобная да каўказскай, толькі тая без рукавоў, не зашпільваецца, а толькі накідаецца на плечы, а наша з рукавамі, з башлыком, яе на кажух надзявалі, як ехалі зімою ў далёкую дарогу. Конь бяжыць, грэецца, а ты сядзіш у вазку ці ў санках, у валёнках, у кажусе, а наверх яшчэ і бурка — і табе хоць бы што, можна ехаць хоць паўдня — і не змерзнеш.

— У гэтым была свая рамантыка, — зазначыў Янка. — Цяпер другая: машына, цягнік, самалёт. Але ці стала ад гэтага чалавеку лягчэй?

— Мо не так лягчэй, як цікавей, — адказаў на гэта дырэктар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям»

Обсуждение, отзывы о книге «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x