Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Старэчымi сiняватымi пальцамi левай рукi дзед згроб жменю зямлi й паказаў яе Януку.

— Вiдзiш, сынок? Гэта-ж наша родная зямелька. Здаецца, от, каб яе пацiснуў добра, дык зь яе наша кроў i пот пацяклi-бы. Яна-ж наша кармiцелька. I калi ўзяць якоя хочаш права, асаднiкi, папы, ксяндзы, чыноўнiкi — дык гэта-ж усё чужыя п'яўкi. Яны з нас сокi п'юць i нам на ногi стануць нi даюць…

Янук глядзеў на выцягнутую дзедаву iз жменяй зямлi, i цяпер яму ўсё стала ясна. Паклiкаўшы на помач багатую жыцьцёвую навуку, дзед вельмi драматычна й умела вытлумачыў малому Бахмачу асноўную жыцьцёвую загадку, узьвёў яго на зусiм новую мяжу. Адно ў маладой юнаковай галаве нарадзiлася цяпер шмат новых пытаньняў.

— Чаму вы, дзеду, мне гэта ўсё расказваеце? Чаму мне, а нi каму другому?

Дзед адказаў не адразу. Перш за ўсё ягоная левая рука высыпала жменю набранае зямлi, тады ўзялася памагаць правай, каб iзноў дымiла ў люльцы самасейка. Хмары на небе буйнелi, шырокай дзяругай абклалi ўвесь заходнi небакрай, яшчэ ямчэй кацiлiся грымоты, далёка за Лiпавiчамi й Гацямi зiхацелi маланкi.

— Ты, сынок, цяперака вялiкая гора маiш. А гэткую цяжкую й балючую праўду дык толька той можа асягнуць, хто сам цяжка церпiць, хто вялiкi боль нясець у сэрцы. Ты-ж, сынок, дай Божа, каб на разумнага чалавека вырас. Цi-ж я, дзетка, ня вiджу, як ты стараiсься вучыцца? Я-ж нi сьляпы, хоць, можа, каторыя й думаюць, што я прыдурак якi. Алi-ж я вiджу. Дык от i мне ты на вока папаўся. Ты падрасьцеш, навучысься; можа, калi ў людзi пойдзiш. Дык тоя, што я табе расказаў, паможыць табе разабрацца ў жыцьцi: што, як i чаму. А калi разьбярэсься, сваю добрую галаву на плячох будзiш мець, дык тады будзiш знаць, што рабiць. Бо помнi, сынок, што доўга так быць, як цяперака во ёсьць, ня будзiць. Сьвет мяняецца. Ужо сколька я гэтых пiраменаў вiдзiў. I прыдзiць яшчэ, можа, такоя, што сьвет i ня сьнiў нiколi. Будуць яшчэ вялiкiя пiрамены, ой вялiкiя. Тады можа й тоя, што я табе расказаў, прыпомнiш.

Дзед змоўк. У вачох Янука зрабiўся ён такiм самым таямнiчым, як i спачатку, калi пачынаў зь iм гаманiць. Колькi-ж ён даў-бы, каб мог зазiрнуць у дзедаву галаву й вымяркаваць, што ён думае, чаго яшчэ ня выказаў, а для сябе затрымаў.

— Ну дык, можа, сынку, пойдзiм тады, каб на нас бура тутака нi навалiлася. Дай мне, сынку, руку, устаць памажы.

Iшлi паволi. Дзед часта паглядаў уверх на захад ды ўголас дзякаваў Богу, што сабраўся прагную зямлю папаiць. Побач моўчкi йшоў Янук. Ён думкамi ўсё перабягаў, мерыў тыя загадкавыя шляхi-дарожкi, якiя адкрыў сяньня перад iм гэты закарчанелы стары. Больш не турбаваў дзеда роспытамi. Спадзяваўся, што да гэтага будзе яшчэ нагода.

У той час, калi вецер наважыўся скалатнуць i старую шапку волата Архiпа й пазакасiць чубы каторым лiтоўскiм стрэхам, ня ведаў дзед Якуб, на якую ўрадлiвую й плённую ў будучынi глебу кiнуў ён сваё зерне. I не здагадваўся, асьцярожна ступаючы побач дзеда, юнак, якi вялiзны скарб атрымаў ён у спадчыну ад гэтага старога гаротнiка.

III

Бог ведае, калi ўцёрся ў Лiтоўцах такi звычай, што бытаваў шырака на нашай Бацькаўшчыне. Прыйдзе, бывала, Васiль да Сьцяпана ў якi будзённы дзень за патрэбай: пазычыць чаго цi што выпрасiць. Прывiтаюцца, гутарку аб гаспадарскiх справах завядуць. Калi Васiлю й Сьцяпану нiякая праца ня рупiць, дык i гутарка тады бывае павольная, разважная, iз раскошнымi перапынкамi, каб-жа гамонячы, думкi да посьпеху не спанукаць. Калi-ж час бывае гарачы — жнiво, касавiца, цi яшчэ што — дык гаспадар адразу здагадаецца, што вiзытар недарма ходзiць. Ды ўсяроўна, анi Васiль адразу ня выкажа свае патрэбы, анi Сьцяпан ня будзе прынагляць яго да гэтага. Ужо няхай там зерне з каласоў сыплецца цi мурог перасыхае, а пагаварыць-жа трэба, чалавека гнаць ня будзеш. Адно, у гэнай гамонцы Сьцяпан намагаецца адгадаць, цi ў Васiля патрэба малая, цi вялiкая. Прыкметай можа быць Васiлёў саладжавы голас, лiсьлiвая ўсьмешка й шмат iншага.

Калi Сьцяпан мяркуе, што даволi ўжо часу зглумiлi й трэба канчаць, тады, зручны падабраўшы момант, скажа Васiлю гэтак:

— Сам-жа, пэўня, нi так сабе ходзiш?

Васiль з паўслова зразумее, што гэта сыгнал, каб выявiў мэту свае вiзыты. Зноў-ткi ня скажа адразу, што «хачу тоя й гэна», а кружной дарогай пачне, перш выявiўшы дэталёва прычыны, чаму «тоя й гэна» хоча, дый прыабяцае, калi аддасьць цi iншым чынам адплацiць. Адно ў выпадку надта наглае патрэбы гэткiя нормы захаваньня й гаворкi не трымалi.

Людзi лiтоўскiя ведалi аж занадта добра, што «нi ў вадзiн дзень Бог сьвет сатварыў» i што «нiкога зь языком нi падгонiш». Тое, што чалавек патрабуе час, каб выказацца, памяркаваць, якiмi весткамi падзялiцца, было да такое ступенi нармалёвым, як дзённае сьвятло цi ночная цемень.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x