Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нельга сказаць, каб палiцыя была навiной у вёсцы. Найбольш старога Бурака аблюбавалi, каб пацягнуць яго за язык i паспрабаваць што пра сына Сабакевiча выпытаць; iншым разам прыяжджалi колеры комiнаў аглядаць i пах прыбiральняў нюхаць. Калi колер i пах панскiм насом ды вачом даспадобы не прыходзiлi, рады карныя пратаколы пiсалi, каб пасьля можна было iзь сялянскiх пустых кiшэняў «злотыя» вывуджваць.

Пракоп быў у гумне й выграбаў з-пад паветкi леташнюю цьвiлую салому. Разаслаў рэзьгiнi, клаў на iх падгнiлую салому, каб у хлеў на подсьцiлку занесьцi. Ён пачуў, як у вёсцы залiвалiся брэхам сабакi, абапёр аб шуло варот граблi й зiрнуў у бок вулiцы. Ля прысадаў мiльганулi на ровэрах дзьве апранутыя ў чорнае фiгуры. Бахмачу ня трэба было падказваць, хто гэта й да каго прыехаў.

Стаяў задуманы. Вiдаць, не адчэпяцца ад яго. Чаго-ж яны хочуць? Прыгадалiся ўчорашнiя швагравы словы: «каб сабакi трыбухi вашы цягалi…» От ня могуць-жа пакiнуць у супакоi чалавека, наўмысьля калупаюць сьвежую рану.

Бахмач туга зьвязаў гужом у рэзьгiнях цьвiлую салому, закiнуў на плечы. Калi выйшаў з гумна, насустрач яму бег Янук.

— Тата, палiцыя!

— Вiджу, нi сьляпы-ж я.

Мэндлiк i Вадзiмскi былi ў панадворку, глядзелi ў гумно, адкуль наблiжаўся Пракоп. Ён паволi ўвайшоў праз адчыненыя Януком рыпучыя вароты ў двор, паставiў сваю ношу ля варот, што ў хлеў, i падыйшоў да вiзытароў.

— Чаго гэта, паночкi, ад мяне хочаце?

— Табе пан солтыс Паўлоўскi наказваў, каб да нас на пастарунак зьявiўся? спытаў шурпатым голасам Мэндлiк.

— Быў тут учора.

— А чаму-ж ня прыйшоў?

— Нiма часу па вашых пастарунках цягацца. Той бандзiт жонку маю забiў, дык чаму яго нi цягаеце? Чаго вы да мяне прылiплi, як смала якая? Што вам трэба?

Вадзiмскага твар успыхнуў чырваньню, i ён нешта памкнуўся сказаць, але Мэндлiк яго стрымаў, гаворачы:

— Чакай. Можна ўсё гэта палагодзiць халоднакроўна.

I тады да Пракопа:

— Пане Бахмач, мы хочам, каб вы разумелi, што мы вас ня зьбiраемся крыўдзiць. Мы хочам толькi сьпiсаць акт, як i што сталася. Пан Бжончэк нам заявiў, што вы на яго кiнулiся, i што ён у самаабароне ўхапiўся за зброю…

— Каб яму так лёкка на тым сьвеця было, як ён праўду кажыць, вылюдак!

— Лаяцца ня трэба. Вы раскажыце нам, як было, мы запiшам, вы падпiшаце й квiта будзе. Калi са свайго боку вы захочаце аскаржыць пана Бжончка й падаць на суд, дык гэта ваша права. Хоць я не бачу прычыны. Вы адмовiлiся паказаць талон на ягады, бо вы ня мелi, дык ён мусiў прыцягнуць вас да адказнасьцi. Але-ж я ня думаю, што ён мусiў забiваць. За гэта вы маеце права яго цягнуць на суд.

— Суды вашы, — махнуў Пракоп рукой, — астатнюю кароўку збудзiш i голы-босы пойдзiш, пакуль праўды ў вас даб'есься. Знаю я суды вашы.

— Бяры, Адась, пiшы, — загадаў Мэндлiк Вадзiмскаму. — Дзе тут прысесьцi? спытаў ён Пракопа, а той кiўнуў галавой на лаўку, што ля паркану. За брамай на вулiцы стаялi жанкi й колькi дзяцей ды прыслухоўвалiся, што гаварылi ў панадворку.

Вадзiмскi сеў на лаўку, выцягнуў з рудой торбы паперу й самапiску, паставiў на фармуляры дату й чакаў.

Мэндлiк пачаў выпытвацца Пракопа ад прозьвiшча й iмя, а пасьля прыйшоў да галоўнага: як усё адбывалася. Пракоп расказваў не без хваляваньня. Ужо, мусiць, соты раз перажываў тую страшную сцэну ў лесе. Скрыпнулi ў сянёх дзьверы, зьявiўся побач Пракопа й стаяў моўчкi швагра. Пасьмялелi й абкружылi палiцыю жанкi, у тым лiку й Кацярына з Надзеяй.

Пракоп расказваў пра само забойства даволi абшырна, а Вадзiмскi запiсаў усяго тры сказы. У Бахмача нарадзiлася падозра, што ён мог што перакруцiць. Калi Мэндлiк запрапанаваў падпiсаць Пракопу акт, селянiн узяў яго дрыжачай рукой. У вачох мiтусiлiся лiтары. Ужо зьмяркалася.

— Янучок, прачытай ты, што яны тут напiсалi, — папрасiў Янука.

З напiсанага Вадзiмскiм вынiкала, што Пракоп з Аленай зьбiралi ў «панствовым лесе» ў нядзелю малiны. Калi лясьнiк Бжончэк, сустрэўшы iх, запатрабаваў талон, Бахмачы ня мелi чаго паказаць. Згодна Пракопа, Бжончэк загадаў здаць ягады й калi замарудзiлi, хапiўся за зброю. У гэны час заступiлася за Пракопа Алена, i лясьнiк стрэлiў, забiваючы яе на сьмерць.

Пракоп узяў напiсанае Вадзiмскiм, памарудзiў крыху ды дрыжачай рукой падпiсаў. Мэндлiк яшчэ раз запэўнiў, што калi Пракоп наважыўся-б падаваць справу забойства жонкi ў суд, можа, зьявiцца да iх.

Палiцыянты паехалi, праводжаныя галасьлiвым брэхам сабак.

IV

Надта-ж высака хадзiла цяпер над Лiтоўцамi летняе сонца. Здавалася, што намагалася зазiрнуць у кожны агарод, што ў засенi прысадаў, абгледзець з усiх бакоў гарбатыя й простыя саламяныя стрэхi, палiчыць колькi на каторай сабачых грыбоў вырасла, на iншых — зялёны мох падсушыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x