Кастусь Травень - Брыгадны генерал (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Травень - Брыгадны генерал (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Брыгадны генерал (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Брыгадны генерал (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цэнтральны твор кніжкі – невялічкая аповесьць ‘’Імперскі сіндром’’, якая пераносіць гістарычныя падзеі ў Беларусі наперад, у блізкую будучыню. Героі аповесьці: расейскія алігарх, генерал ФСБ, тутэйшыя афіцэры спецслужб, кіраўнікі брацкіх дзяржаў, патрыёты, шматлікая пятая калона… і востра закручаны сюжэт, ‘’так, што крышу зносіць’’ па водгуку аднога з чытачоў. Аўтар апіраецца не толькі на сваё ўяўлення, ён шырока карыстаецца дакументальнымі ўстаўкамі з інтэрв’ю высокапастаўленых асоб, навукоўцаў, інтэрнэтаўскіх водгукаў тутэйшых патрыётаў…

Брыгадны генерал (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Брыгадны генерал (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кастусь Травень

Брыгадны генерал

Апавяданні

«Прысвячаю дарагім сябрам юнацтва, студэнтам Мінскага педагагічнага інстытута ім. М. Горкага: Лене Косцень, Антону Станкевічу, Уладзіміру Тананушку і Людміле Бакунінай, якія, нажаль, ужо прайшлі свае жыццёвыя дарогі.»

«Адно з двух: ці заходні сьвет здолее адрадзіць гуманізм, вузлавой праблемай якога зьяўляецца найбльш поўнае развіццё чалавечнасьці, а не праца і вытворчасьць, ці Захад загіне, як і шмат другіх вялікіх цывілізацый…

…Выбіраць даводзіцца не паміж «капіталізмам» і «камунізмам», а паміж бюракратызмам і гуманізмам.»

Эрых Фромм, «З палону ілюзій»

© Кастусь Травень, 2017

© ІП Янушкевіч А.М., 2017

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2017

Уводзіны

Беларускі чытач, пэўна, ведае, што ў нашай мове амаль нароўні функцыянуюць два віды правапісу – клясычны (паводле граматыкі Б. Тарашкевіча ён так і названы – тарашкевіцай) і, гэтак мовячы, наркамаўка, якая зьявілася вынікам палітычных спробаў набліжэньня ліцьвінскай мовы да сучаснай расейскай. Нягледзячы на яўныя вонкавыя супярэчнасьці, нават прыхільнікі самой тарашкевіцы ўводзяць яе спакваля, фрагмэнтарна, мінуючы важкія прынцыпы і кантрапункты. Напрыклад, выбухное Г, якое ўжываецца і ў старадаўніх тэкстах Статута ВКЛ, Скарынаўскай Бібліі, і ў так званай новай беларускай літаратуры, дзе ажно да 1929 года гук гэты абазначаўся адмысловай літарай г. Варта адзначыць, што ў старых тэкстах таксама было абазначэньне таго гуку – КГ (параўнайце, Жыкгімонт Ваза = Жыгімонт Ваза). Бальшавіцкая рэформа пачалася з эканоміі, у выніку якой само гучаньне высокакультурнай ліцвінскай мовы набыло калгаснае гучаньне. Нават дапусканыя наркамаўкай словы-выключэньні (ганак, гузік, розгі, мазгі) пакрысе атрафіраваліся, зьліўшыся ў адзін гук: напрыклад, гімн гімназіі гучыць як шашлык з аднакарэнных словаў, хоць некалі было гімн гімназыі .

Натуральна, дзеячы культуры не адназначна ўспрынялі фрывольныя палітычныя апэрацыі над жывым арганізмам мовы, і ўжо ў 1989 годзе ў буйнейшай на ўвесь сьвет бібліятэцы кангрэсу ЗША зьяўляецца чарговае выданьне «Greatlitvan-Russian Dictionary» доктара Янкі Станкевіча, дзе рэпрэсаваная літара вярнулася ў навуковы ўжытак (гэта шостая пазыцыя беларускага альфабэту паводле Станкевіча).

Рывок з навуковага ўжытку адразу ў культмасавы зрабілі аналітыкі сучаснага маскульта Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй, якія ў сваёй кнізе «222 альбомы беларускага року» (Мн., 2006) сьмела рушылі шляхам вяртаньня першакрынічнага гуку роднай мовы на падставе адэкватнага ейнага графічнага ўвасабленьня. Улічваючы паходжаньне запазычаных словаў і латынічнае напісаньне крынічных марфем, яны прапануюць простую формулу ўжываньня гна месцы латынкавага h , а г на месцы латынкавага g . Такі падыход выклікаў зацікаўленасць і чытачоў, і рэдактараў, быў падхоплены шэрагам інфармацыйных парталаў. Першым у мастацкай літаратуры вырашыў працягнуць аднаўленьне традыцыі пісьменьнік Кастусь Травень у прапанаваных тут апавяданьнях «Шанец» і «Перазагрузка».

Вітаўт Мартыненка, літаратурны крытык.

Брыгадны генерал

Апавяданне

«Мудрымі будзем, як зьмеі, хітрымі, нібы лісы, чыстымі, як лілеі, і першымі ў чорных спісах». [1] Па дадзеных міністра дзяржбяспекі РБ у чорных спісках на той момант знаходзілася 1767 касінераў.

«Будзем» Славамір Адамовіч

I

Летнім ранкам вайсковаму пенсіянэру Віктару Мухабою патэлефанавалі з сакратыярата раённай выканаўчай улады і папрасілі яго схадзіць на вечарыну з «нібыта брыгадным генералам» Стахам Бахановічам, што ўчора прыехаў у іхні невялікі ўтульны горад на Дняпры, з якім, дарэчы, ён некалі ганяў у футбол у тутэйшай дзіцячай спартыўнай школе.

Ваенкам Васіль Юрчанка, які адсочваў усе целарухі былых вайскоўцаў і афіцэраў запасу, прамаўляў яму ў слухаўку:

– Ты ягоны спартыўны дружбан, вось пабудзь, паслухай, паглядзі, панюхай, чым дыхае і што гаворыць гэты нібыта «брыгадны генерал». Ён перад былым сябрам юнацтва захоча пафарсіць, а ты вазьмі жонку, яна ў цябе рэдкай якасьці і прыгажосьці, ён падпіты пачне кукарэкаць, форму генеральскую апране, штаны з лампасамі ўзьдзене, табе нават нічога і пытаць не трэба. Толькі падхвальвай, здзіўляйся ды перажывай за простых каўказскіх людзей. А потым нас паінфармуеш, каб ведаць, што з ім рабіць і як паводзіць. Гэта табе, дружа, даручэнне ад Звязу афіцэраў запасу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Брыгадны генерал (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Брыгадны генерал (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Брыгадны генерал (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Брыгадны генерал (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x