Кастусь Травень - Брыгадны генерал (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Травень - Брыгадны генерал (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Брыгадны генерал (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Брыгадны генерал (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цэнтральны твор кніжкі – невялічкая аповесьць ‘’Імперскі сіндром’’, якая пераносіць гістарычныя падзеі ў Беларусі наперад, у блізкую будучыню. Героі аповесьці: расейскія алігарх, генерал ФСБ, тутэйшыя афіцэры спецслужб, кіраўнікі брацкіх дзяржаў, патрыёты, шматлікая пятая калона… і востра закручаны сюжэт, ‘’так, што крышу зносіць’’ па водгуку аднога з чытачоў. Аўтар апіраецца не толькі на сваё ўяўлення, ён шырока карыстаецца дакументальнымі ўстаўкамі з інтэрв’ю высокапастаўленых асоб, навукоўцаў, інтэрнэтаўскіх водгукаў тутэйшых патрыётаў…

Брыгадны генерал (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Брыгадны генерал (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Калі гэта цябе так турбуе, мілы, я магла б пайсьці з табой на сустрэчу з тваім брыгадным генералам і з вашымі вайсковымі пердунамі. Але не пайду!

Ядвіга прамовіла гэтыя словы з некаторай кропляй сарказму і нават грэблівасьці, і адначасова нейкая ўзрушанасьць, узнёсласьць у ёй патухла. Яна зрабілася звычайнай, такой, як заўсёды, і падпалкоўнік Віктар Мухабой, па-вайсковаму пільны, з добра прыхаванай душой прагматыка, зразумеў, што, мабыць, трапіў у цэль. «Дзеля прафілактыкі трэба будзе набіць морду гэтаму шпаку Шмокіну, – помсліва падумаў ён, – а жоначку сёння неабходна шчыра і пяшчотна патаптаць.» Зрабіўшы гэтую выснову, падпалкоўнік пачаў рупліва рыхтавацца да сустрэчы з генералам.

ІІ

Наогул сучасныя генералы падзяляюцца на дзве супрацьлеглыя суполкі. Адны з іх – гэта паяднаныя повезямі непарушнай лучнасьці генералы мірнага часу, тыя, хто скончыў акадэмію генеральнага штабу і па ўсіх дзяржаўных і міжнародных статутах цяпер мелі права насіць штаны з лампасамі. У мірныя часы зьявілася таксама процьма розных генералаў-не-вайскоўцаў: адзін некалі добра іграў у хакей да сарака год і адначасова рос у чынах, другі кіраваў сімфанічным аркестрам і спрытна махаў палачкай, і абодва ў патрэбным узросце пасталі ў высокіх вайсковых чынах. Рэальная логіка іншы раз прыводзіць людзей да алагічных зьяў, амаль вар’яцтва…

…Акрамя ўсяго, генералы мірнага часу павінны ўмець кіраваць буйнымі вайсковымі злучэннямі, умець выконваць запланаваныя генштабам мерапрыемствы, кантраляваць сітуацыю над тэрыторыяй, а ў нядаўна прамінулыя часы павіны былі ўмець падаіць вайсковаю казну, падсілкаваць вышэйстаячых вайсковых чыноўнікаў, а ў цяперашні час, мабыць, спісаць, а потым уцюрыць замежнаму пакупніку за вялікія грошы, як навейшую стратэгічную распрацоўку, якую-небудзь састарэлую зенітную сыстэму. І вельмі важная галіна іхняй дзейнасьці – уменне праводзіць вайсковыя манёўры і парады! Калі генерал не ўмее праводзіць манёўры і парады, тады яго лёс – гібець дзе-небудзь у тундры ці ў гарнізонах Крайняй Поўначы. Такім чынам, у мірны час паркетныя генералы квітнелі і адчувалі сябе на сваім месцы. Падчас нядаўніх рэгіянальных войн генералы мірнага часу ў большасьці былі няздольнымі да пераможных вайсковых дзеянняў з сепаратыстамі і таму ў хуткім часе зрабіліся непатрэбнымі. На некаторых з іх, каб неяк патлумачыць затрачаныя дзяржаўныя сродкі, звалілі ўсе вайсковыя памылкі, хібы, страты і паразы першых регіянальных вайсковых канфліктаў…

Зрэшты, у прамінулых размаітых і стракатых грамадскіх супрацьстаяннях, што потым хутка перараслі ва ўзброеныя канфлікты, сапраўдныя ваенныя кіраўнікі выходзілі з самых глыбінь народных мас, з розных «бацькаў» – бацька Махно, камбрыг Катоўскі, камдзіў Чапаеў, камандарм Будзённы, Олека Дундзіч, бацька Мінай, у новыя часы: генерал Радка Младзіч і Радаван Караджыч, Шаміль Басаеў і Салман Радуеў…

Па зместу гэткія людзі самой прыродай былі створаны для вайны. У мірны час яны пакутавалі ў рахманым марудным жыцці, іншы раз траплялі за краты, і толькі пры ваенных канфліктах і разборках уласцівая ім амбітнасьць і ваяўнічасьць дазваляла сцвердзіць і адчуць сябе на сваім месцы ў новых гістарычных варунках.

Гістарычны час спарадзіў новыя крыніцы зьяўлення ваеных лідэраў – «брыгадзіраў», ад якіх пайшлі так званыя «брыгадныя генералы». Брыгадныя генералы – гэта вайсковыя кіраўнікі рознакаляровай масы пасіянарных лайдакоў, што вырашылі дасягнуць жыццёвай кар’еры ваенным шляхам, валодалі fighting instinct, [4] Ваены інстынкт. імкнуліся гвалтоўным шляхам завалодаць уладай у той ці іншай мясцовасьці. У застойныя часы яны былі чабанамі ці брыгадзірамі шабашнікаў, крымінальнымі аўтарытэтамі ці сакратарамі камсамольскіх суполак і ніколі не дасягнулі б вышынь парадных генералаў. У іх была толькі адзіная моцная вартасьць – гэта магутны fighting instinct. У гэтым «брыгадзіры» перасягалі паркетных генералаў і пад час ваенных разборак спачатку перамагалі вайсковыя групоўкі сваімі маленькімі рознашэрснымі гуртамі.

Зазвычай сапраўднаму «брыгаднаму генералу» ня трэба было ніякіх ваенных навук, бо ён вучыўся сам кожнае імгненне і зразу бачыў у жыцці тое, што «паркетны генерал» доўга і ўпарта завучваў у сваіх акадэміях. «Брыгадны генерал» мацаваўся жывой рэчаіснасцю, адчуваў хаду, рытм і рух падзей, прымаў адэкватныя рашэнні, якія найлепшым чынам адпавядалі патрэбе часу. Іншым разам брыгадныя генералы дзеля вырашэння тых ці іншых тактычных і нават стратэгічных ваенных пытанняў – замест вайсковых узброеных груповак з сістэмамі «Град», бамбаваннем, артпадрыхтоўкамі, танкавымі клінамі – удала карысталіся кейсамі, напіханымі тугімі пачкамі амерыканскіх даляраў, інфармацыйным замбаваннем, хітрамудрымі правакацыямі, псіхалагічнымі запалохваннямі і палітычнымі маніпуляцыямі. Гэткія вайсковыя прыёмы не выкладаліся ні ў воднай акадэміі генеральнага штабу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Брыгадны генерал (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Брыгадны генерал (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Брыгадны генерал (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Брыгадны генерал (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x