Кастусь Травень - Брыгадны генерал (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Травень - Брыгадны генерал (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Брыгадны генерал (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Брыгадны генерал (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цэнтральны твор кніжкі – невялічкая аповесьць ‘’Імперскі сіндром’’, якая пераносіць гістарычныя падзеі ў Беларусі наперад, у блізкую будучыню. Героі аповесьці: расейскія алігарх, генерал ФСБ, тутэйшыя афіцэры спецслужб, кіраўнікі брацкіх дзяржаў, патрыёты, шматлікая пятая калона… і востра закручаны сюжэт, ‘’так, што крышу зносіць’’ па водгуку аднога з чытачоў. Аўтар апіраецца не толькі на сваё ўяўлення, ён шырока карыстаецца дакументальнымі ўстаўкамі з інтэрв’ю высокапастаўленых асоб, навукоўцаў, інтэрнэтаўскіх водгукаў тутэйшых патрыётаў…

Брыгадны генерал (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Брыгадны генерал (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Слушна, цябе і вучыць ня трэба. Усё сам ведаеш!

Генерал Бадаеў дакрануўся ківуном да свайго чорнага вуса, палашчыў яго і запытаў, узіраючыся сваімі чорнымі пякучымі вачыма ў сінюю бязмеж вачэй Стаха Бахановіча:

– Даю табе чын брыгаднага генерала! Далучайся да мяне.

– А што трэба будзе рабіць пад вашым крылом? – бадзёра перапытаў загарэлы Бахановіч. Прапанова яму спадабалася, і таму ён зразу ўзяў памяркоўны і нават рахманы тон.

– Тое самае, што і рабіў. Будаваць, будаваць і будаваць. Зарабляць грошы і сілкаваць сваіх джыгітаў. Зараз, бачыш, вайны няма.

– А калі…?

– Тады будзем і кумекаць, калі…

Абодва не дагаворвалі аб будучыні. Бахановіч думаў мо з хвіліну: па ўсіму бачна, што бліжэйшых год-два вайны не будзе. За гэты час можна падзарабіць грошы на нафце, але без падтрымкі тутэйшага Бадаева гэта зараз рабілася немагчымым.

– Так, а форму выдадзіце генеральскую, ды і нейкае ж пасведчанне трэба?

– Усё будзе гатова праз паўгадзіны, – заспакоіў яго Бадаеў. – Зараз пап’ём гарбаты, каньячку, а службоўцы ўсё падрыхтуюць.

Яны сядзелі пад спякотным сонцам за доўгім сталом, за якім мясцовыя кунакі, аўтарытэты і аксакалы з чорнымі і сівымі бародамі пілі зялёную гарбату, пільна пазіралі і ўважліва слухалі. Бадаеў, кульнуўшы з Стахам некалькі чарак дагестанскага каньяку за новага брыгаднага генерала, пачаў даваць Бахановічу ваенныя парады:

– Ніколі не вагайся на вачах падначаленых! І не бойся маскавітаў, нават тых, хто скончыў акадэмію Генштаба. Яны ўмеюць прэсаваць толькі на мапах ці пры суадносінах сіл 10 да 1 на іх карысьць..

Абодва генералы не любілі маскалёў, бо прараба Бахановіча тыя некалькі разоў ашукалі на дзесяткі тысяч замежных адзінак, а Бадаеў сам кідаў маскоўцаў на добрыя дзесяткі і нават, страшна падумаць, сотні мільёнаў і цяпер чакаў немінучага пакарання за свае фінансавыя махінацыі.

Потым Стах прамераў вайсковую генеральскую палявую форму, якая яму не спадабалася – акрамя пагонаў, што ёмка ляжалі на ягоных плячах, – бо не было штаноў з лампасамі. Ён не вытрымаў і запытаў генерал-маёра:

– Прабач, кунак, [5] Кунак – (цюрк. kunak = госць) Асоба, звязаная з кім-н. абавязкам дружбы, узаемадапамогі. але я не бачу штаноў з лампасамі.

Бадаеў быў якраз у гэткіх парадных сініх штанах з чырвонымі лампасамі і ў зелянковай лёгкай кашулі з генеральскімі палікамі. [6] Палікі – пагоны, згодна беларускага слоўніка Байкова-Некрашэвіча ад 1926 года. Зразу было бачна, што гэта сапраўдны генерал, і Бахановіча нібыта крыху непакоіла думка, што паколькі яму не выдалі гэткіх штаноў, то ён генерал «не настаяшчы».

Генерал-маёр успрыняў словы брыгаднага генерала сурёзна, выклікаў свайго афіцэра па даручэннях і жорстка запытаў яго:

– Дзе генеральскія штаны з лампасамі?

Той, зарослы чорнай шчэццю мажны рослы вайсковец у палявой форме з капітанскімі пагонамі, на поўным сур’ёзе зманіў:

– Гэта палявая форма, лампасы бываюць толькі на параднай. Зараз у нас патрэбнага памеру парадных штаноў няма.

– Які ж генерал без штаноў? – Сурёзна, з прыхаваным гумарам, развёў рукамі Бахановіч, і ўсе тутэйшыя аксакалы і кунакі, што сядзелі за доўгім генеральскім сталом, застаўленым рознымі прысмакамі, раптам зразумелі ўсю шчырую праўду ягоных слоў. Выпраўляючы становішча, генерал Бадаеў пагоршыў сваю памылку:

– Не хвалюйся, кунак, можаш сам замовіць у краўца ці купіць.

– І зрабіцца самазванцам? – лагодна запытаўся, азіраючы тутэйшую тусоўку, Стах Бахановіч. І барадачы, аксакалы і кунакі заківалі чорнымі, рыжымі і сівымі бародамі. Так, так, нетутэйшы брыгадны генерал мае рацыю, бо на Каўказе не любяць самазванцаў і прыхадняў.

Такім чынам, брыгадны генерал атрымаў першую тактычную перамогу над непасрэдным сваім кіраўніком. Ён заклаў глыбока ў падсвядомасьць Бадаева няўпэўненасьць перад дамінуючым інтэлектам Стаха.

Аднойчы, калі брыгадны генерал прывёз чарговы грашовы падатак Бадаеву, той пад добры настрой запрасіў яго на кубачак зялёнай гарбаты, а потым нечакана запытаў:

– Вось ты, кунак, рускі чалавек. Скажы, як пойдуць далей падзеі?

– Кунак, я ліцвін! Калі чытаў уважліва «Хаджы-Мурата» Ільва Талстога, то мог звярнуць увагу, што і 150 год назад, калі маскавіты ваявалі на Каўказе, – Стах азірнуў стол, дзе тутэйшыя аўтарытэты і аксакалы пільна слухалі і ўважліва пазіралі, зазначыў: – у іх быў яшчэ адзін галаўны боль: чарговае паўстанне ліцвінаў на тэрыторыіі Вялікага Княства Літоўскага. Дарэчы, яны павесілі тады нашага правадыра, а мы ў адказ падарвалі іхняга імператара. [7] У 1864 годзе 10 сакавіка ў Вільні быў павешаны правадыр паўстанцаў Кастусь Каліноўскі. 1 сакавіка 1881 года шляхціч з Бабруйска Ігнат Грынявіцкі ўзарваў у Санкт-Пецербурзе расейскага імператара Александра ІІ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Брыгадны генерал (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Брыгадны генерал (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Брыгадны генерал (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Брыгадны генерал (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x