Кастусь Акула - Дзе жыве Беларусь...

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзе жыве Беларусь...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзе жыве Беларусь...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзе жыве Беларусь...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзе жыве Беларусь... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзе жыве Беларусь...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кастусь Акула

Дзе жыве Беларусь…

Пра гэта, відаць, можна было-б пісаць зьявамі, як у сцэнічных абразох, ці што…

Давялося мне зьведаць бальшыню беларускіх эміграцыйных асяродкаў, амаль тых прыказачных "куткоў выгнаньня"… Шмат суродзічаў прыгадваю з выгляду. Некаторых, што так ці накш цягнуць ці падпіхаюць цяжкі й скрыпучы воз беларускага вызвольнага змаганьня, ведаю бліжэй. Пра іх варта згадаць.

Макулінкі ў жыцьці, кроплі ў моры. Сваё, тое, што Беларусяй жыве, дыхае й для яе няспынна працуе. За межамі паняволенай і запрыгоненай бацькаўшчыны. Кроплі поўныя й сакавітыя. Людзі сьпелыя, якія ведаюць, што сьведама робяць. І ў сваей поўнай адданасьці тэй працы яны прыгожыя й незаменныя…

Сяргея Гутырчыка можна было-бы назваць чалавекам ізь бел-чырвона-белым сьцягам. Вэтэран Беларускай Самааховы, пазьней Беларускай Краёвай Абароны. Здаецца, што думаў удома й думаў тут, у Злучаных Штатах, найбольш жаўнерскімі катэгорыямі. Дзесьці пачынаючы зь пяцідзесятых гадоў групу Беларуска-Амэрыкамнскіх Вэтэранаў зь Ню Брансвіку й ваколіцаў пару разоў на год бачыце ізь сьцягамі — беларускім, амэрыканскім і вэтэранскім — на вуліцах гораду ў маршы. Звычайна гэта было на Дзень Памінак а іншы раз увосень, на Парадзе Сьцягоў. А пазьней пабудавалі помнік Беларускі Гэроям на могільіку ў Іст Брансвіку, і пачалі там-жа, заўсёды ізь сьцягамі, кажны год у дзень гэрояў ушаноўваць памяць паўшых у змаганьні за вольнасьць і незалежнасьць Бацькаўшчыны…

Ушаноўваючы традыцыі змаганьня беларускага народу за сваю вольнасьць і незалежнасьць, ды адзначаючы 25-я ўгодкі існаваньня беларускае вэтэранскае арганізацыі, губэрнатар штату Ню Джэрзі Вільям Т, Кагіл праклямаваў дзень 3-га сьнежня 1972 году Днём Беларуска-Амэрыканскіх Вэтэранаў у штаце Ню Джэрзі.

Можа для кантрасту, каб лепш прадставіць вам Сяргея Гутырчыка, дамо слова Сытому Язэпу. Вы не сустракалі такога? А вось ён перад намі, зірнеце на яго: вырас, як казалі дома, аж пад неба… Найбольш любіць дзьве дзейнасьці, ці, лепш сказаць, бязьдзейнасьці — жраньне й абломаўшчыну. Таму не зьдзіўляйцеся, што сьпераду жывот-мех, як туга напханая падушка. Аж сапе, як ідзе. Сыты Язэп жыве ў краіне вялікіх вольнасьцяў, таму і ўяўленьню свайму і языку дае вялікую волю. Ён усё ведае, ён поўны цынізму, ён думак і разважаньняў махляр. І вось ён:

— Гутырчык? Фэ! Падумаеш, гярой які! Што ён із гэтым сваім сьцягам тут выхадзіць? Патрыёт! Унь калі за Беларусь змагацца, дык чаму дома не астаўся й ні змагаецца! Хэ-хэ…

Чуючы такое, сьвярбіць рука. Але разважаеш сабе так: Бог побач добрага, сатварыў і благое. А Сыты Язэп, із дурной усьмешкай на тучным твары, далей заганяе кол:

— Што вы тутака такія, як ты й Гутырчык, Беларусь збудуеце?

Гэтаму, што "вырас аж пад неба" можа й няведама, што ніхто адзін вольнай Беларусі ня збудуе, але кожны павінен сваю долю ўлажыць.

І зьява ў Гутырчыкавай хаце — шасьціпакоевым "бангалоў" на ціхай, абсаджанай яварамі, вуліцы Самэрсэту. Ягоная гасьцінная, стрыманая й ветлівая жонка Літвінка ўсю ўвагу прысьвячае гасьцям і мужу. А Сяргей прынёс сьцяг Беларуска-Амэрыканскіх Вэтэранаў, разглядае яго як нейкую важную гістарычную рэліквію.

— Глянь, Кастусь, ужо маем чатыры істужкі — узнагароды ад Амэрыканскага Легіёну за нашы парадныя маршы. Мы-ж кажны год, і ня раз на год ходзім. І заўсёды побач вось гэтага, вэтэранскага, лунае й наш беларускі, бел-чырвона-белы сьцяг. І гонар нам ад чужых. Знеш, гэта як рэкляма, а Амэрыканцы-ж ня могуць безь яе. Значыцца ў гэтых нашых сьцягох ды ў нашых маршах жывець Беларусь.

Сяргей скупы на словы, ці, дакладней, не красамоўны. Слоў дарэмна не раськідае. У ягоных вачах гордасьць. І ўяўляеш сабе, што калі-б ты апынуўся ў цяжкім баі, хацелася-б мець побач Сяргея. Калі-б у цябе да кулямёта не хапіла амуніцыі, Сяргей выкапаў-бы яе спад зямлі, ды, падбадзёрваючы цябе, памог-бы, каб раўней ішла кулямётная істужка, каб ямчэй касіць агнём нікчэмнікаў… А ў выпадку няшчасьця, калі-б аслабеў ты ад ранаў, ён падзяліўся-б з табой сваёй крывёю.

Тыя з нас, што добра ведаюць эміграцыйную рэальнасьць, дзе шмат нашых людзей "стаіць на плошчы 25-га Сакавіка" ды зусім наперад ня рухаецца, добра цэняць такіх, як Сяргей. Нялёгка арганізаваць "вольных" Беларусаў. Колькі-ж нэрваў і намаганьняў трэба.

А вы зірніце на Сяргея й Беларуска-Амэрыканскіх Вэтэранаў. Яны ўжо гадамі носяць нашы сьцягі на вольнай зямлі Вашынгтона. Падчас Амэрыканскае Рэвалюцыі ў гэтых ваколіцах праславіўся вялікі Літвін Тадэвуш Касьцюшка, а цяпер гэнай самай, Касьцюшкавай зямлі нашчадкі прадаўжаюць свой марш да вольнасьці. І лунае бел-чырвона-белы сьцяг на вуліцах Ню Брансвіку. Каб жыла Беларусь!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзе жыве Беларусь...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзе жыве Беларусь...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзе жыве Беларусь...»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзе жыве Беларусь...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x