• Пожаловаться

Кастусь Акула: Дзе жыве Беларусь...

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула: Дзе жыве Беларусь...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: short_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Дзе жыве Беларусь...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзе жыве Беларусь...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кастусь Акула: другие книги автора


Кто написал Дзе жыве Беларусь...? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзе жыве Беларусь... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзе жыве Беларусь...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У суме нашай агульнасй нацыянальна-вызвольнай працы можа гэта й няшмат. Ды нас-жа жахліва мала. І як хораша сябе адчуваеш, калі ведаеш, што нехта з году ў год амаль літаральна стаіць на варце, ды не зважаючы на ніякіх сытых язэпаў горда нясе наш сьцяг. І гэта на чужыне, якая ўжо для дзяцей ягоных, роднай маткай сталася. І дзеці ад бацькоў пераймаюць, багацейшымі самі робяцца й сваю бацькаўшчыну ўзбагацяць.

Параўнайце гэту групу нашых вэтэранаў, ды іхную на выгляд сьціплую працу із тымі гультаямі, што даўно "распакаваліся", ці хаця-б з тымі "працэнтамі лювэнскага капіталу", якім Бог куды больш даў, ды якія жывуць адно для сябе.

Гутырчык і Кажура, Стагановіч і Даніловіч, Субота і Дубяга, Машанскі і Напеін, і іншыя…

Яны з нашымі сьцягамі, дый ці толькі зь імі. Яны й цімала папрацавалі, каб трымалася беларуская вайсковая традыцыя ў вольным сьвеце сярод нашых суродзічаў, што прыйшлі з раськіданых гнёздаў. Безь яе, традыцыі, няма вольнага народу.

Схіляю перад вамі галаву, шаноўныя вэтэраны. Вялікая вам за працу пашана!

* * *

Увесь час майго трохтыднёвага побыту ў Аўстраліі дакучала сухая сьпякота. А ў тыя дні адбывалася сустрэча Беларусаў Аўстраліі і ў Беларускім Грамадзкім Доме, па сваіх разьмерах ня вельмі прасторным, было даволі цесна. Гарачыня дакучала і на дварэ. Навокал ніводнага дрэўца.

У куце я спасьцярог кніжны стол, ля якога было куды больш вольнага месца, чымся каля буфэту з напіткамі й закусяй. Я накіраваўся туды. Із сабой, памятаю, меў невялікую валізку з кніжкамі, між якіх быў і нядаўна выданы царкоўны "Службоўнік". Я быў перакананы, што бальшыня прысутных суродзічаў калі й чула пра гэтую кнігу дык яе яшчэ ня бачыла. Вось чаму, доўга ня думаючы, я выняў з валізкі й палажыў на пярэднім краю стала некалькі штук "Службоўніка".

— Спадар Акукла, вы тут мне ці ня думаеце загаспадарыць? Ваш стол у Тароньце, а тут мой…

Побач мяне стаяў, із вымушаным сур'ёзным відам, Мікола Нікан. Заўсёды ветлівы, руплівы й надзвычайна ахвярны ў працы.

— Прабачце, спадар Нікан, я не хачу забіраць у вас бізнэсу, але…

— Ну, ну, глядзіце, — дакараў мяне з усьмешкай Нікан, — а то як не зараблю, дык голадам буду марыццца. А гэта ў вас што? "Службоўнік"? Пакіньце, я дагледжу.

Апроч сваей вялікай арганізацыйнай нагрузкі працы, Мікола Нікан вось ужо дзясяткі гадоў возіцца з кніжнымі сталамі, зьбіраше падпіску на пэрыёдыку, рассылае яе. Цяжкая і надта няўдзячная гэта праца, але дзякуючы такім выдатным людзям, як Мікола Нікан, расьце на эміграцыі беларуская літаратура й друкаваная пэрыёдыка.

* * *

Прыгадваю, што А.Калодка, падчас галоўнай зборкі ў сэрыі розных цырымоніяў Сустрэчы Беларусаў Аўстраліі ў Мэльбурне, чытаў даклад, калі памяць мяне не падводзіць, пра гісторыю Літоўскага Статуту. Голас калішняга вязьня Аўшвіц Біркэнаў то цішэў, што ледзь чуваць яго было, то дрыжэў і мацнеў. Накіпела. Чалавек хваляваўся. Ззаду аставаўся жудасны шлях, а цяпер Калодка дажываў свой век на сьціплай пэнсіі-ашкадаваньні ад ураду Фэдэральнай Рэспублікі Нямеччыны.

Калодка цэлы час браў удзел, на колькі высмактаныя гітлераўскімі нацыстамі фізычныя сілы дазвалялі, у мясцовым беларускім грамадзкім, рэлігійным і культурным жыцьці. Я яго бачыў першы раз у жыцьці й захапляўся нязломнай маральнай сілай гэтага чалавека. А што гэта за чалавек, у якога ў зьняможаным целе тлее такі нязгасна-палымяны дух?

— Падчас вайны Калодка ў нас у Вялейцы быў свой чалавек, — апавядаў мне ў Тароньце Нікіфар зь Вялейшчыны, — Да яго ў якой хочаш справе ішоў увесь народ з усіх вёсак. Калі дзе каго пакрыўдзіла якое паляч'ё, што было пазашывалася ў нашу адміністрацыю, дык людзі казалі: ідзіце ў Вялейку да Калодкі, пажальцеся яму. Ён свой чалавек і ён надзвычайна спагадлівы. Ён разьбярэцца ў чым справа й паможа. І ўсе да яго йшлі з рознымі справамі, найчасьцей з крыўдамі ад уладаў. І ён усім, як толькі мог, памагаў, а калі ня мог сам ды пасылаў да якога іншага начальніка. Так Калодка ўдома быў наш добры й вялікі чалавек, масу нашых людзей ад бяды выратаваў…

Я, прыгадваю, прасіў тады шматгаманлівага Нікіфара, каб сеў за стол, узяў самапіску ў правую руку, кавалак паперы, ды, пацеючы ад вялікіх намаганьняў, сваімі словамі, як умее, запісаў што ведае пра Калодку. Але пэнсіянер Нікіфар і дагэтуль не сабраўся гэтага зрабіць.

Слухаючы тады Калодкаў даклад у Мэльбурне, я быў сьведмы таго, што слухаю чалавека, які сваей нястомнай працай для народу на бацькаўшчыне, у грозны ваенны час, заслужыў сабе пачэснае месца ў нашай гісторыі. "Наш чалавек" тады ў народных вуснах было вялікай пахвалой і ўзнагародай.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзе жыве Беларусь...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзе жыве Беларусь...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
Кастусь Акула: Усякая ўсячына
Усякая ўсячына
Кастусь Акула
Кастусь Акула: Дзярлiвая птушка
Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула: Закрываўленае сонца
Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула: За волю
За волю
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзе жыве Беларусь...»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзе жыве Беларусь...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.