• Пожаловаться

Кастусь Акула: Дзе жыве Беларусь...

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула: Дзе жыве Беларусь...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: short_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Дзе жыве Беларусь...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзе жыве Беларусь...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кастусь Акула: другие книги автора


Кто написал Дзе жыве Беларусь...? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзе жыве Беларусь... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзе жыве Беларусь...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэны-ж народ не называў тады "нашым чалавекам" нікога з тых "запраўды праваслаўных" нікчэмнікаў, якія подлымі даносамі пасадзілі яго, гэроя-змагара, у нацыстоўскі лягер сьмерці.

Дзякую Богу за Калодку, а яму самому пашана ад мяне, беларускага патрыёта з суседняй Вялейшчыне Глыбоччыны.

* * *

У прыгожы сонечны дзень мы стаялі перад новай царквой у Рычманд Гіл, паўночным прадмесьці Ню Ёрку. Кастусь Мерляк апавядаў мне як яе будавалі.

— Бачыш, купал хацелі мы даць крыху больш уперад, бліжэй вуліцы, але нам не дазволілі, бо ёсьць такое мясцовае байло (права), якое рэгулюе вышыню будынкаў у адлегласьці іхнай ад вуліцаў. Дык давялося тады нашаму архітэктару зьмяніць крыху пляны…

Кастусь апавядаў тое голасам, у якім чуваць было пашану да працы; з такім задавальненьнем добры гаспадар гаворыць пра належна апрацаваную й засеяную ніву. Ён-жа назваў і нейкі лік, значыцца прыблізную камэрцыйную вартасьць гэтага храму, што пабудавала група людзей, якая пакінула некалі парафію Сьвятога Кірылы Тутаўскага ў Брукліне й пачала тут новае жыцьцё. Прыгожая царква. Яшчэ адно сьветчаньне, як наш ахвярны народ працуе для Бога й народу, ставіць Госпаду й сабе помнікі. На бацькаўшчыне чужынцы нашы сьвятыні руйнуюць, а нашы выгнаньнікі на чужыне будуюць.

І яшчэ мне думалася, як больш плённым было-б жніво, калі-б усе нашы праваслаўныя парафіі, на чатырох кантынэнтах, належалі да адзінай Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, а не цягаліся па розных шляхох "з Варагаў у Грэкі", ці, яшчэ горш, наведвалі чужыя сьвятыні…

* * *

26-га лістапада 1983 году ў Тароньце, на сьвяткаваньні 35-х угодкаў заснаваньня Згуртаваньня Беларусаў Канады, д-р Раіса Жук-Грышкевіч мела галоўны даклад, які расьцягнула аж на цэлую гадзіну. Мяркавалася, што выкінуўшы аж зашмат непатрэбных згадак пра адну асобу дый пра сябе, магла-б час напалову скараціць. Галоўнае, што Раіса, — як мы яе тут звычайна называем, — не згадала нічога пра некаторых людзей, якія гэтага заслужылі, хоць праца іх канцэнтравалася толькі ў пэўных пэрыядах беларускага арганізацыйнага жыцьця.

Насамперш варта й неабходна было згадаць Валер'яна Навіцкага. Родам са Случчыны, ён скончыў Менскі Пэдагагічны Інстытут, а падчас вайны працаваў кіраўніком СБМ у павеце.

У Канаду Навіцкі трапіў зь Нямеччыны і ўжо ў 1949 годзе прыбыў у Таронта. Згуртаваньне Беларусаў Канады адно што карэньне тады ў чужую глебу запушчала й кажны чалавек свой быў надзвычайна дарагі. "Беларускі Эмігрант" адбіваўся на рататары. Наклёўвалася арганізаваньне праваслаўнае парафіі. Каля гэтага ўсяго была вялікая маса працы.

Навіцкі даваў у грамадзкую й выдавецкую працу вялікі ўклад, у кіраўнічых ворганах займаў розныя пазыцыі, а ў "Беларускі Эмігрант" пісаў цікавыя артыкулы, пераважна на тэмы дзейнасьці расейскіх "адзінанедзялімцаў".

У гэным часе, у пачатку пяцідзесятых гадоў, калі ведамы "ускалосаўскі" штурмавік, гадунец камуністычнага інстытуту журналістыкі Сяргей Зіняк-Хмара, як казаў Мікола Панькоў, "распусьціў крылы", пачалося ў Канадзе зацятае змаганьне з хмараўскім гнільлём. Побач зь іншымі, найбольш актыўнымі сябрамі Згуртаваньня Беларусаў Канады й Беларускага Выдавецкага Фонду, браў у тым змаганьні вельмі актыўны ўдзел і В. Навіцкі.

У нашай сьціплай лікам людзей грамадзе, цэнным быў кажны чалавек. Хмара ніколі ня грэбаваў ніякімі сродкамі, а заўсёды дзеяў і цяпер дзее мэтадамі камуністычнага палітрука-агітатара, разьлічанымі на людзкую цямноту й нясьведамасьць.

Пасьля Навіцкі пайшоў вучыцца на ўнівэрсытэт і менш браў удзелу ў працы, а атрымаўшы дыплём і добрую прафэсію, зноў далучыўся да нашае грамады, сваімі прафэсыйнымі ведамі й іншымі ўкладамі зноў памагаючы галоўна ў парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Тароньце.

За ягоныя шматлікія заслугі для агульнага дабра нашае грамады ў Тароньце й Канадзе Валер'яну Навіцкаму належыцца прызнаньне і ўдзячнасьць.

* * *

Часта чуеш пра так званых незаменных людзей. Магчыма такія ёсьць, калі разважаць павярхоўнымі людзкімі катэгорыямі. Хочацца, каб такі чалавек як найдаўжэй жыў для агульнага дабра. У Бога, відаць, іншая мерка. Прыйшоў час і Бог яму, такому незаменнаму чалавеку, як выражаецца адзін мой вульгарны сябра, лапатай па азадку…

Вось такі, здавалася нам, зусім незаменны на ягонай рэлігійнай і навукова-грамадзкай ніве чалавек, біскуп Часлаў Сіповіч пакінуў нас у самы ўрачысты дзень сьвяткаваньня дзесяцігодзьдзя заснаваньня бібліятэкі й музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Ён занямог, ці, дакладней кажучы, меў удар сэрца, выконваючы абавязкі гаспадара сьвята падчас мае прамовы й пару гадзін пасьля сканаў у шпіталі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзе жыве Беларусь...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзе жыве Беларусь...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
Кастусь Акула: Усякая ўсячына
Усякая ўсячына
Кастусь Акула
Кастусь Акула: Дзярлiвая птушка
Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула: Закрываўленае сонца
Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула: За волю
За волю
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзе жыве Беларусь...»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзе жыве Беларусь...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.