Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янук разглядаўся. Над Захаруковай бусьлянкай закружыў колькi раз i потым сеў на яе стары бусел. Нехта тарахцеў у полi панарадам з драбiнамi. На захадзе паказалася цёмная смуга.

— Паноў гэттака, сынок, была некалi чортава гiбель, як i цяперака. Толька-ж цяпер яны падрабнелi, а тады дык куды багацейшыя былi, каб iх макарэц спапялiў. Ды iх рэдка калi вiдзiў наш брат. Сядзелi недзiка ў гарадох цi за гранiцай, каб на iх пропасьць, пузы свае таўстыя гадавалi й гладзiлi, як тыя парсюкi кормныя. Дабро, што нашым мужыцкiм потам заробленае было, прагулiвалi, прапiвалi, на благiх дзевак распускалi. А маёнткамi iхнымi дык аканомы ўпраўлялi. А дзiля таго, каб мужыкоў у послуху пры рабскай працы дзiржаць, дык яны цiвуноў мелi.

Цiвун — гэта такi вырадак i нi дай Божа якi гультай, што сам рабiць ня хоча. Дык от стаiць над табой i вякаiць, бiзуна збоку дзяржыць i iм паганяiць. Ты тамака iз касой, iзь сярпом, iз сахой цi iз цэпам — потам залiваiсься, вочы наверх табе ад цяжкой работы лезуць — а гэта брыда вечна над табой, як той благi сярдзiты сабака ўсiроўна. Калi каму гэтыя цiвуны ўжо так доймуць, што чалавек ня ўсiлах трываць дый возьмiць агрызьнецца, дык як груганьнё нiнажорнае зьлятуцца ды так саб'юць, што дваццатаму закажаш, дух зь цябе вон. Ох бiлi-ж, сынок, ай-яй як бiлi!

У пана сабака большую цану меў, чым наш пан сярмяжнiк. Ганялi-варочалi намi горы, як скацiнай якой. Мужык сваёй зямлi ня меў, дык на пана мусiў пяць цi шэсьць дзён рабiць, а на сябе нi было калi. Дый сiлы тэй нi было, калi зь цябе ўсе духi вышматаюць. З таго малога куска зямлi, што пан у варэнду дасьць э, дык калi быў час яго абрабiць, дык яшчэ й цару й пану трэба падаткi плацiць. Дзяцюкоў-жа мужыцкiх сiлком у маскалi бралi. Прыедуць у сяло, забяруць дый пагоняць на край сьвету. Як адслужыць гадоў дваццаць пяць, дык глядзiш — маладым i здаровым пайшоў, - а старым i саўсiм зношаным вернiцца.

Я знаю сынок, бо сам служыў. А там-жа такiя нелюдзi — нi дай ты, Божа. Як у чым малым правiнiсься, дык так бiзунамi сьсякуць, што ня толькi зоры ўвiдзiш, алi, здаецца, жывым пад зямлю лез-бы. Гэта шчасьлiвы той, катораму нi пападзець. Ды такiх мала ёсьць. Мне папалося, сынок, от паглядзi.

Дзедаў голас дрыжэў. Нязграбнымi старэчымi пальцамi ён расшпiлiў сьвiтку ды сьцягнуў на шыю споднюю шэра-кужэльную кашулю.

— Зайдзi ззаду, паглядзi на плечы, сынок.

Янук устаў, зiрнуў на дзедавы плечы й жахнуўся. Скура ўся была ў шнарах-пiсягах. Яны крыжавалiся наўскасяк. Януку няцяжка было ўявiць, што замiж гэтых, цяпер загоеных, жаўтаватых рубцоў, былi некалi крывавыя барозны. Як-бы яму мову заняло, хлапец, нi слова не сказаўшы, iзноў сеў на камень.

— Казалi, сынок, мужыкi так: прыгон — дух зь цябе вон. Дый найгоры, што цар манiфэст зрабiў i кажыць: я вам, мужыкi, зямлю дам. У паноў працаваць нi будзiця. Ну i даў. А за тую зямлю дык трэба было вялiкую сiлу грошы плацiць. Дык i астаўся мужык у панскiм кiшанi. Гэта-ж проста зьдзек быў з нашага брата. Адным словам, да такой бяды давялi, што людзi ў адчай кiнулiся. I от тады паўстаньня пачалося. Усе, як усiроўна згаварыўшыся, надумалiся раз i наўсягды з гэтым пеклам скончыць…

— Гэта, дзядуля, што ў тысяча восiмсот шэсьдзiсят трэцiм годзе было?

— Яно, сынок, яно.

— Дык аб гэтым нас у школе вучылi. Тутака iм Калiноўскi вёў, - памог iзноў дзеду Янук.

— Так, сынку, гэта той самы. Толька-ж тады ня ўсе зналi, хто ў галаве быў, ажно пасьля, як яго павесiлi, дык народ дачуўся. А тады, як пачало ўсё як у катле кiпець, дык усе людзi па сваiх мястох i хто чым мага: хто касой, хто тапаром, хто цэпам, а каторы стрэльбу меў дык шчасьлiвым быў. Дык во гэдак i кiнулiся на паноў ды маскалёў. А калi войска й казакi прыйшлi iм на выручку, дык нашаму беднаму брату яшчэ патроiлася работы. Цяжкоя-ж гэта было змаганьня, сынок, ой цяжкоя. Наш брат нiабучаны быў, болi крыкам чым крэпкай рукой манiўся браць. А дзе-ж ты процi войска ўстоiш…

Сколька гэта народу, хаты курныя пакiдаўшы, пановы палацы iз дымам пускалi, у лясох гнязьдзiлiся, ад войска й казакаў хавалiся. Проста дзiва дзiўная. Здаецца, чалавек наш такi спакойны, Богу мiлы, працавiты. А ўжо так даелi, так дапяклi, што азьвярэў, на гэтых катаў як воўк iз клыкамi кiнуўся. Ды дзе ты там рады дасi. Маскалёў чортава гiбель панапаўзала, павярнуцца нi было дзе. Страхоцьцейка, сынку, што выраблялася. Знаю я ўсё гэта, бо во такi, як ты цяпер, быў i нашым людзям весьцi i ежу насiў. Мы малыя, дык да нас нi чапiлiся. От разгледзiм, дзе якоя войска, што яно робiць, i ды данясём сваiм, што па гэтых вялiкiх лясох крылiся. А дома толька самыя старэйшыя, калекi ды дзеткi малыя былi, а такiя, што сiлу ў руках мелi, дык усе ваяваць выйшлi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x