Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ага, сынку, вiдзiў я сягоньнiка ўвосьнi нешта такоя, што пазвала мяне да Архiпа, — працягваў супакойна дзед. — I ведаў, што трэба зь некiм пагаварыць. А зь кiм-жа? Ажно гляжу — ты йдзеш. Дык я й здаўмеўся, што гэта нiхто другi й ня мог быць, толькi ты…

— Чаму-ж я?

— Не тарапiся. Усё сваiм часам.

Янук з ранейшага ведаў, што калi дзед не хацеў гутарыць, дык i спануканьнем яму нiхто языка не разьвяжа. Так i цяпер. Дзед адказаў не адразу. Ён паёрзаў левай рукой па вытаптанай вакол сябе зямлi, знайшоў галiнку, адламаў кароткi кавалачак, папоркаў у люльцы самасейку й зацягнуўся. Пусьцiўшы блакiтны дымок, прымружыў вочы й адкiнуў назад сiвабародую галаву.

— Як гэта слаўна прытулiцца да старога Архiпа й так во пасядзець. Ён-жа мне — цi ты гэта знаiш? — як брат родны. Мы зь iм так даўна — божачкi, як даўна! — знаiмся. Гэттака-ж я малы, як ты во цяперака, некалi бегаў i таксама, як вы, падшыванцы, пялiўся, — вочы на лоб — каб на самы чубок узабрацца. А ён, гэты Архiп, i тады паказваўся такi сама стары, як цяпер. Бог ведае сколька яму гадоў. Кажуць-жа людзi, што той вялiкi князь, што на Гараватцы тут некалi замак пабудаваў, дык ён яго сваёй рукой пасадзiў. Даўна гэта мусiла быць, ой даўна. А вiдзiш, якi пекны дуб вырас. Нi дарам-жа кажуць, што гэта на чужых прахах ён жывець… От як слаўна, што тады лiпавiцкаму пану нi далi яго зрэзаць, каб яго макарэц…

— А цi знаiш ты, дзетка, што дрэвы сваю гаворку маюць? Вазьмi Архiпа. Услухайся, як ён ветру адгукаецца, як лiсточкi ягоныя дрыжаць, як камель ягоны гамонiць. Эгэ, сынок, маiць ён сваю гаворку, маiць… Гэта-ж ён таксама, як i мы з табой. От што нямы толька. Каб гэта яму Бог голас даў, дык цi ты знаiш што ён мог-бы нам расказаць, га?

Янук паступова забываўся аб яўным i ўваходзiў у дзедаў таямнiчы сьвет. Першы раз ад часу трагэдыi ў сям'i думкi ягоныя накiравалiся на iншы шлях. Гэты скаржанелы, векам парэпаны чалавек, як упэўнены правадыр, паволi, загадкавымi шляхамi, вёў яго некуды ў невядомае.

— Даўно-даўненька, сынок, на гэтай зямельцы сам наш народ гаспадарыў. Нi было тут дарог тады такiх, як цяпер, чыгункi гэнай вунь нi было, адны вялiкiя лясы былi. У лясох зьвера ўсякага вялiкае багацьце было: i мядзьведзi, i рысi, ласёў вялiкiя сем'i, па рэках баброў стады, рыбаў плоймы, а ў дрэвах птушак поўна, ды нi такiх як цяпер, што драбяза самая. От быў у нашага народу свой адзiн гаспадар, i ўсе чысьценька людзi яго слухалi. Князем ён быў. Меў замак пекны й крэпкi, моцную дружыну азброеных людзей. А зваўся той князь Гаравiк. У гэтага Гаравiка ды былi тры сыны: вялiкiя, здаровыя, пекныя. Любiў князя народ за тое, што ён надта-ж добры быў. Ён зь людзей скуры нi лупiў, падаткаў вялiкiх нi браў, а толька вымагаў, каб кажны прылажыўся як трэба ў дружыну йсьцi цi дружыне запас усяго зрабiць. Бо, хоць князь i ня квапiўся на чужое, алi знаў, што з боку суседы ёсьцека, што на яго напасьцi могуць, каб зямлю й людзей забраць, народ у ярмо запрэгчы. Дык от князь Гаравiк найболi сваю дружыну мацаваў i ня меў мiласьцi да таго, хто нi хацеў памагчы цi, як трэба, дык зброю ў рукi ўзяць. А так сабе Гаравiк пазваляў людзям вольна жыць, на зьвера паляваць, рыбу лавiць, дабро ўсякае на зямлi сеiць. Адным словам, каждаму воля была.

Да сваiх-жа сыноў Гаравiк быў надта строгi. Ён каждага ваеннага рамясла навучаў, на паляваньнi з сабой браў ды на ваенныя гульнi. Думаў-жа, што, калi сам памрэць, дык яны будуць над народам гаспадарыць; трэба, значыцца, каб умелi разумна са сваiмi й чужымi жыць, а калi трэба, дык каб i за сваё ў баi адважна пастаялi.

Паплыла пра гаспадарства князя слава далёка й шырока, бо пры ўмелай гаспадарцы i народ багацеў i князю самому ўдастатак было. Поўна ў засеках было, ды золата i ўсякага багацьця ў скарбнiцы князёвай. Адным словам, чулi пра яго блiзка й далёка. Свае лiрнiкi й дудары пiялi пра яго й славiлi яго, чужыя-ж на край i людзей зь вялiкай прагавiтасьцяй глядзелi й мячы вайстрылi.

Надумалiся тады гэныя прагавiтыя чужнiкi на Гаравiкова гаспадарства напасьцi, багацьцi ўсе пазабiраць i людзей заняволiць. Сабралi такую вялiкую сiлу, што сьвет яшчэ такой ня вiдзiў, i на наш край паходам пашлi. А Гаравiковы ганцы, што па краёх стаялi, князю данесьлi, што вялiкая сiла чужых людзей на яго iдзець. Па ўсiм вялiкiм Гаравiковым гаспадарсьцьве зайгралi тады паходныя дуды й пачаў сплывацца да князя народ. А ён узяў усiх сваiх трох сыноў, вялiкiх i малых ваенных начальнiкаў, цэлую сваю дружыну ды пашоў тым на спатканьня.

Доўга яны йшлi, а калi iз ворагам спаткалiся, дык той ужо — каб яго макарэц спалiў! — глыбака ў нашу зямлю залез, народ забiваў, дабро палiў i рабаваў. Вялiкi, дзетка, сярдзiты й даўгi быў бой. Удужкi як схапiлiся, дык болi як тры пары старалiся адзiн аднаго пiрасiлiць. Галовы людзей як тыя снапы на таку пад цэпам клалiся, рэкi ад крывi пачырванелi. Сам князь Гаравiк i два ягоныя сыны — найстарэйшы й наймаладзейшы — надта-ж адважна бiлiся, а пры iх i народ цэлы. Яны от як гэты дуб Архiп саўсiм зь места нi сайшлi i ў крывi варожай былi чырвоныя. Толька сярэднi сын, калi прыйшла цяжкая варожая навала, дык ён струсiў i ходу з поля бою даў. Гэта нашым многа пашкодзiла, бо трэба было дзiрку залатаць, за гэнага князёвага сына, што ўцёк, грудзьмi пастаяць. Алi ўсяроўна ворага адбiлi, хоць вялiкая-ж надта сiла свайго народу лягла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x