Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1965, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзярлiвая птушка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзярлiвая птушка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў.

Дзярлiвая птушка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзярлiвая птушка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Немач нейкая на мяне, дзеткi, каб яе макарэц спапялiў, напала, — крактаў цi раз дзед.

А надта-ж хацелася яму мiж людзёў быць. Любiлi яго ўсе, за залаты язык хвалiлi. Адно, спачувальна галовамi кiваючы, незнарок прыгадвалi, што часта дзед дзiваком прыкiдываўся. Калi пачне ён аб чым разказваць — паслухаць мiла. А колькi-ж за свой век зьведаў, пабачыў, перанёс! Колькi зь сiвой, для iншых недасяжнай, глыбiнi часу мудрасьцi чэрпаў. Меў аб чым апавядаць.

Асаблiва гарнулiся да яго дзеткi. Казкамi дзедавымi заслухаўшыся, яны аб сьвеце божым забывалiся, у Якубавым казачным жылi. Дый сам дзед, быццам тая жывая, усiм наяве хадзячая казка, быў. Абступяць яго, слухаюць, раты паразяўляўшы, яшчэ й яшчэ просяць. Меў Якубаў язык дар апавяданьня.

— За гэты мой язык-даўгун, каб яго макарэц, дык i ў маскалёх мне лiшкi пiрападалi. Яфрэйтара нi даслужыўся. А такоя-ж багацьцейка маладых гадоў чорту нямытаму аддаў, - усьмiхаючыся, жартаваў Якуб.

Першая й можа найважнейшая калiзiя мiж дзедам i польскай уладай адбылася падчас грамадаўскага руху. Быў ён тады надта рухавы й актыўны, ня з тых, што на цёплай печы бакi адлежвалi й плечы грэлi. Ня толькi што сам адзiн зь першых у Грамаду запiсаўся, але панамаўляў-пацягваў туды бальшыню мужчынаў зь вёскi. Iз жанчынамi куды цяжэй было.

«Вы, мужчыны, ужо там палiтыку рабiце, а наша дзела ля катлоў, гаршкоў ды сьвiней», — казалi жанкi. Давялося на iх рукой махануць.

Быў вялiкi народны ўздым, былi цiмалыя пляны. Ня толькi родную школу арганiзавалi й талакой будаваць ля бальшака блiзу чыгункi ўзялiся, але й iншым беларускае школьнiцтва на ногi ставiць памагалi. Плянаваўся гурток мастацкае самадзейнасьцi, раiлiся, як пачаць каапэратыўную краму.

Не пасьпелi як сьлед працу разгарнуць, як тутака iм камунiзм улады прышпiлiлi, ды коршыкамi на iх кiнулiся. За Якуба, як ваўкi за авечку, цi ня самага першага ўчапiлiся. Ня даў дзед спуску й добра-ткi тых чорных груганоў-палiцыянтаў, што завецца, да нiтачкi прабраў. Разам зь iншымi дзеда дзьве пары на «пастарунку палiцыi панствовай» трымалi — зьмянiць погляды языкамi й фiзычнай сiлай пераконвалi.

— Дзетачкi мае, — крактаў, вярнуўшыся, Якуб, — гэта-ж паганцы, каб iх макарэц спапялiў, пячонкi мне чаго нi адбiлi!

Разагналi паны Грамаду, зачынiлi лiтоўскую беларускую школу ў прыватнай хаце, пачаты сялянамi зруб пры дарозе «владза гмiнная» ўзялася дакончваць, дый у тых сьценах школьнага будынку цяпер сялянскiх дзеткаў «пальшчызнай» пачалi калечыць. Асеў дзед Якуб. Але ненадоўга. Пачалося тое, што лiтоўскiя назвалi «Якубавай самасеячнай вайной».

З гэнага шырокага сьвету, дзе Якуб ладны кусок сваёй маладосьцi стравiў, прынёс ён дзьве асноўныя здабычы: цёмнарудую люльку з доўгiм крывым цыбуком i навык дымiць зь яе ледзь не бесьперапынна. На тытунь, вядома-ж, не ставала ў дзеда грошаў. Узяўся ён гадаваць тытунь-самасейку. Тутака ўпоперак дарогi стануў дзяржаўны закон аб забароне прыватнае гадоўлi тытуню. Уся тытунёвая справа знаходзiлася ў руках «панствовай» манаполькi. Калi Якубу прыгадалi аб гэтым добразычлiвыя людзi, дзед станоўка матнуў галавою й адгукнуўся гэтак:

— Ды пашла яна к чорту, каб яе макарэц, тая засмарканая Польшч! Загадаiць яна мне што можна, а чаго не. Як я гэттака малым басанож бегаў, дык яе яшчэ й смуроду нi было.

Лiтоўскiх курцоў па пальцах рук аднаго чалавека можна было палiчыць. Мясцовая ўлада, гэта значыць пан солтыс Паўлоўскi ведаў, хто самасейку мог гадаваць i борзда шапнуў аб тым на чуткае вуха «адпаведных чыньнiкаў жандовых». Неўзабаве да дзеда Якуба завiтаў манапольны акцызьнiк i зусiм не пасяброўску пацiкавiўся, адкуль бярэ ён тытунь iз такiм самародным водарам.

— Самасейка, паночак, — прызнаўся зусiм сур'ёзна, ня мiргнуўшы павекам, Якуб.

— Сам гадуеш?

— Ды якоя там, паночку, гадуеш, — разьвёў рукамi дзед. — Таму-ж iна, каб яе макарэц, завецца самасейка, бо само сеiцца; я от два калiва знайшоў, дык адно канчаю курыць, а другоя вуньдзiка яшчэ расьцець. От паглядзi, паночак, сам, калi нi лянiсься.

Выцягнуў дзед зь кiшэнi свой тытунёвы капшук, разьвязаў раменны матузок, ды паднёс пад самы панскi нос.

— Фэ! — зморшчыўся нос, — якi смруд!

— Ну от-жа, паночак — сам, мусiць, ня курыш гэткага сьмярдзючага зельля, закончыў зусiм нахабна Якуб.

— А мне гэта другое калiва пакажаш? — пытаўся акцызьнiк.

— Чаму-ж не. Яй-Богу пакажу. Хадзi.

Завёў Якуб пана ў самы кут агароду, дзе мiж рэдкiх сланечнiкаў росла вышэй за пас пышнае калiва тытуню. Акцызьнiк агледзеў яго, пацiкавiўся, цi няма дзе тытуню навокал, напiсаў пратакол. Сказаў Якубу, што за тое, што сам прызнаўся, гэтым разам яму даруюць правiну. Папярэдзiў, што калi дзе знойдзе тытунь, якi «сам пасеiўся», дык мае яе вырваць i выкiнуць, або яму, акцызьнiку, перадаць. Выцягнуў з каранём тое калiва й забраў iз сабой, як «рэчавы довад».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзярлiвая птушка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзярлiвая птушка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Дзярлiвая птушка»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзярлiвая птушка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x